Погляд з XXI стагоддзя № 2 / 1336 за 2018-01-13
Няўжо і Мэры Пікфард?
У 1926 годзе ў культурным жыцці Мінска адбываецца падзея, якую відавочцы запомняць надоўга. Горад,
хай сабе і праездам, наведваюць зоркі Галівуду — легкадумная Мэры Пікфард і рэспектабельны прыгажун Дуглас Фербенкс. А ў верасні 1930 года ў сталіцу БССР завітае знакаміты індыйскі паэт і філосаф
Рабіндранат Тагор. Такія візіты сталі магчымымі дзякуючы міжнародным культурным кантактам, якія наладжвала маладая савецкая рэспубліка. Між іншым, шмат у чым да гэтай справы спрычыніліся знакамітыя беларускія пісьменнікі.
Далей
|
Топ-5 кніжных юбілеяў года
Настаў 2018 год. Тое, з якім духоўным багажом мы рушым у гэты прамежак часу, залежыць ад кожнага з нас. Мы можам і павінны зрабіць сваю культуралагічную прастору прыгожай, велічнай і змястоўнай. Пагатоў,
душа заўсёды прагне інтэлектуальнай патравы. Балазе, гэты год літаральна насычаны пачэснымі датамі. Пра ўгодкі слынных мастакоў “К” ужо пісала. Я ж дазволю сабе нагадаць чытачам пра юбілеі надзвычай важных для нашай культуры кніг.
Далей
|
№ 52 / 1335 за 2017-12-30
“Убачыць Зямлю ўсю”
Я перакананы, што гэты чалавек — асоба ўнікальная. Шчыры патрыёт зямлі беларускай — без дэманстрацыі напаказ; мужны партызан Вялікай Айчыннай; бліскучы жывапісец і педагог-прафесар, з-пад
крыла якога выйшлі некалькі пакаленняў творцаў; суразмоўца, з якім можна гаварыць бясконца не толькі ўласна пра “справу жыцця” — выяўленчую культуру, а і наогул пра “філасофію быцця”: ад таямніц космасу да сутнасці ваеннай прозы Васіля Быкава, партрэт якога мастак калісьці намаляваў з натуры. А яшчэ ён здольны мемуарыст і сумленная ды прынцыповая асоба з моцным маральным стрыжнем.
Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны Віктар Аляксандравіч ГРАМЫКА, якому 2 студзеня 2018 года спаўняецца 95!
Далей
|
№ 49 / 1332 за 2017-12-08
Сям’я філосафа ў пару ліхалецця
Нядаўні юбілей Кастрычніцкай рээвалюцыі стаў нагодай для шматлікіх мерапрыемстваў і публікацый у СМІ. У гэтыя ж дні па ініцыятыве выкладчыкаў кафедры культуралогіі БДУ быў праведзены круглы стол, пра які ў прэсе практычна не згадвалася, хаця ён прысвечаны падзеі, непасрэдна з той рэвалюцыяй звязанай. Гаворка пра так званыя “філасофскія” параходы, на якіх у 1922 годзе за мяжу былі выпраўленыя многія сотні дзеячаў культуры. Па сведчанні Льва Троцкага, іх “расстраляць не было падставы, а выносіць было немагчыма”. Сярод пасажыраў апынуліся і нашы землякі, у тым ліку філосаф і культуролаг Мікалай Лоскі і трое яго сыноў — Уладзімір, Барыс і Андрэй.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
Чалавек з фотаапаратам
Аляксандр ЛАСМІНСКІ вядомы не толькі як фатограф, чые здымкі гродзенскіх краявідаў змешчаныя ў фотаальбомах і на білбордах, але і як завадатар ды каталізатар самых розных культурных пачынаў у Гродне. Пра некаторыя з іх ён і распавядае.
Далей
|
№ 47 / 1330 за 2017-11-25
Чалавек з фотаапаратам
Такім людзям, як Аляксандр ЛАСМІНСКІ, помнікі пры жыцці не патрэбныя — хаця ставіць іх даўно ёсць за што. Такіх асобаў цяжка ўявіць застылымі ў пафаснай позе з ганарліва ўзнятай галавой і фанабэрліва-павучальным позіркам. Яны заўсёды ў руху, поўныя непадробнага дзіцячага імпэту і захаплення ад жыцця.
Гродзенскі фатограф, тэлевізійшчык, старшыня фотаклубу “Гродна”, які сёлета адсвяткаваў сваё 45-годдзе, шматгадовы старшыня камісіі па культуры і адукацыі гарвыканкама (які, здаецца, і па сёння выконвае свае функцыі, толькі ўжо на грамадскіх пачатках), стваральнік тэлеканала "Гродна плюс"... Да гэтых вядомых іпастасяў шматграннай асобы варта дадаць і некаторыя малавядомыя факты яго жыцця, а таксама і мары ды перспектывы.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
"Чалавек з дзіркай"
“Чалавек з дзіркай замест арганізма” — гэтая фраза заляцела ў маю свядомасць аднекуль з абшараў інтэрнэту. Заляцела і засталася ў выглядзе загалоўка нарысу адразу пра два гомельскія рарытэты. Адзін з іх знаходзіцца ў залах музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля,
а другі нядаўна з’явіўся на вуліцах нашага горада.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
Беларускі плакат: першыя крокі
Нідзе ў свеце палітычнай прапагандзе не надавалася столькі ўвагі, як у Савецкай дзяржаве. Гэтага вымагалі грандыёзныя маштабы сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, нязменны экстрым, які іх суправаджаў, патрэбы ва ўніверсальных вобразах, якія мусілі аднолькава ўспрымацца людзьмі розных культурных традыцый (што надзвычай актуальна для шматнацыянальных утварэнняў), неабходнасць хутка рэагаваць на ўнутраныя і вонкавыя пагрозы, пастаяннае чаканне рознага кшталту падлянак як ад відавочных ворагаў, так і ад ненадзейных саюзнікаў і няўдзячных сатэлітаў. І трэба сказаць, што савецкія прапагандысты справу сваю ведалі і рабілі яе якасна.
Далей
|
№ 42 / 1325 за 2017-10-21
Аскепкі гомельскага феномену
Цяпер на нашым сайце прадстаўлена творчасць такіх мастакоў, як Алена Самойленка-Машкаўцова і Акім
Шаўчэнка. Пагадзіцеся, імёны сёння мала каму вядомыя. Аднак знаёмства з гэтымі постацямі дае магчымасць не толькі акунуцца ў мінулае ды адчуць “сціплае абаянне” акадэмічнага традыцыйнага мастацтва, але і прыадкрыць прызабытыя старонкі творчага жыцця Гомеля без малога стогадовай даўніны. Бо мала хто чуў, што і ў нас быў свой аналаг знакамітага віцебскага Мастацка-практычнага інстытута. Праўда, зусім іншай эстэтычнай скіраванасці — класічнай.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|