"Круглы стол" № 41 / 1480 за 2020-10-10
Традыцыйная культура — для сваіх і для гасцей
Апошнім часам у свеце ўсё большую папулярнасць набывае культурны турызм. Паводле ацэнкі Сусветнай турыстычнай арганізацыі, такія турысты таксама і трацяць на траціну болей, дазваляючы культурным установам, якія яны наведваюць, болей зарабляць і ўстойліва развівацца. Усё больш прыхільнікаў знаходзіць таксама творчы турызм, што прадугледжвае актыўны ўдзел падарожнікаў, якія навучаюцца розным мастацкім ці рамесным практыкам, а ў выніку могуць, напрыклад, стварыць сувеніры ўласнымі рукамі.
Далей
|
№ 21 / 1304 за 2017-05-27
Факты з “разыначкай” і “разыначкі” без фактаў
Адчувальны ўздым грамадскай цікавасці да беларускай мінуўшчыны спараджае і мноства пытанняў. Адказы пакуль ёсць далёка не на кожнае, і на іх месца часцяком прыходзяць гіпотэзы і дадумкі. Без сумневу, замена аднаго гістарычнага міфа на іншы — гэта далёка не самы лепшы сцэнарый. І таму масавы працэс засваення ўласнай гісторыі павінен мець трывалы факталагічны падмурак. У авангардзе яго стварэння поруч з археолагамі знаходзяцца і гісторыкі-архівісты. Пра спецыфіку гэтай працы і праблемы, якія яе атачаюць, мы гаворым з дзейнымі даследчыкамі.
Далей
|
№ 4 / 1287 за 2017-01-28
Варыянтнасць існавання
“Мы раз’яднаныя” — гэты выраз лейтматывам гучаў падчас працяглай гаворкі ў рамках “круглага стала” на тэму “Нацыянальная тэатральная прэмія: вопыт і перспектывы развіцця”. Па адчуванні мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерыя Анісенкі, каб абмеркаваць набалелае і вынайсці шляхі выйсця з праблем, тэатральная грамада сустракалася ледзь не за савецкім часам. Мо таму дыскусія праходзіла эмацыйна і раз-пораз адыходзіла ад асноўнай тэмы да больш шырокіх пытанняў тэатральнага жыцця. Прадстаўнічы сход знайшоў згоду ў адным: сітуацыя з прэміяй у сённяшнім яе выглядзе заходзіць у тупік, таму неабходна яшчэ неаднаразова дэталёва абмеркаваць пункты палажэння аб яе правядзенні. Балазе да пачатку наступнага рэспубліканскага конкурсу час трывае.
Далей
|
№ 40 / 1270 за 2016-10-01
Навука стратэгіі, або Ці пасуе нам музейны холдынг
ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”, які сёння адкрыўся ў Магілёве, — выдатная нагода пагутарыць пра актуальныя праблемы музейнай дзейнасці, а таксама паспрабаваць вызначыць асноўныя напрамкі развіцця музейнай справы краіны на перспектыву. А пытанняў тут даволі шмат. Каб знайсці адказы, “К” напярэдадні падзеі арганізавала ў рэдакцыі “круглы стол”, на які мы запрасілі дырэктараў чатырох айчынных музеяў са статусам “нацыянальны”.
Далей
|
№ 29 / 1259 за 2016-07-16
Дайсці да шостага выдання
У якім выглядзе павінны адраджацца і даходзіць да публікі музычныя творы нашай мінуўшчыны — як зусім старадаўнія, так і нядаўніх дзесяцігоддзяў? Гэтае пытанне і шэраг звязаных з ім праблем (найперш, папулярызацыі нашай спадчыны, асабліва — сярод моладзі) апынуліся ў цэнтры ўвагі нядаўняга “круглага стала”, зладжанага рэдакцыяй “К”. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі розных сфер айчыннай музычнай культуры — ад акадэмічнай і народнай да эстраднай і альтэрнатыўнай. Сярод іх — галоўны рэдактар музычнага партала Tuzin.fm, арт-менеджар Сяргей БУДКІН; галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Міхаіл КАВАЛЬЧЫК; мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл КАЗІНЕЦ; саліст, аранжыроўшчык, дырыжор згаданага калектыва, заслужаны артыст краіны Аляксандр КРАМКО; даследчыца беларускай музыкі ХVIII — ХІХ стагоддзяў, кандыдат мастацтвазнаўства Святлена НЕМАГАЙ; стваральнік і нязменны кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст краіны, прафесар Віктар СКОРАБАГАТАЎ; кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег ХАДОСКА; а таксама рэдактар аддзела, член рэдкалегіі “К” Надзея БУНЦЭВІЧ і спецыяльны карэспандэнт “К”, “Лепшы журналіст (музычны крытык)” паводле вынікаў Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі 2011 года Алег КЛІМАЎ.
Далей
|
№ 13 / 1243 за 2016-03-26
Музейны прадукт для адукацыі
“Круглы стол” пад назвай “Патэнцыял музейнай педагогікі ў выхаванні асобы” адбыўся 22 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Удзельнікі сустрэчы надалі ўвагу пытанням супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі.
Далей
|
№ 12 / 1242 за 2016-03-19
Быць драматургам… Гучыць драматычна?
Цэнтр беларускай драматургіі і Інстытут імя Гётэ ў Мінску прэзентавалі зборнік новай нямецкамоўнай драматургіі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў. Назва кнігі — “ШАГ” — з’яўляецца абрэвіятурай трох краін, п’есы якіх прадстаўлены: Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі. Што ж хвалюе тамтэйшыя тэатры — і нашы? Як прапанаваныя п’есы суадносяцца з беларускімі рэаліямі? Якія перспектывы ў нашых драматургаў — у параўнанні з еўрапейскімі? Гэтыя і многія іншыя тэмы паўсталі ў час “круглага стала” “Сучасная беларуская драматургія для дзяцей і падлеткаў: кропкі ўзаемадзеяння”, які завяршаў падрыхтаваныя маладымі рэжысёрамі (і, вядома, артыстамі) чыткі трох п’ес са зборніка.
Далей
|
№ 11 / 1241 за 2016-03-12
“Амартызацыя” ў мастацтве
Арт-працэс можна прыпадобніць да складанага механізму, які аб’ядноўвае як творчыя, так і вытворчыя складнікі: пры іх зладжаным узаемадзеянні дасягаецца належны эфект. І калі мастакоў у нас яўна не бракуе, з прадстаўнікамі тых спецыяльнасцяў, якія ўтвараюць своеасаблівую інфраструктуру, праблемы навідавоку. Яны ў чарговы раз абмяркоўваліся падчас “круглага стала” рэдакцый газеты “Культура" і часопіса "Мастацтва” пад назвай “Баланс інтарэсаў: мастак — куратар — крытык”.
Далей
|
№ 9 / 1239 за 2016-02-27
Файл для дуды
Днямі ў Інстытуце культуры Беларусі адбыўся “круглы стол” “Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да мультынацыянальнага файла “Культура дуды” ў Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (UNESCO)”. Нагодай стала ініцыятыва Славакіі па ўнясенні сваёй дударскай традыцыі і заклік далучацца да гэтай намінацыі іншым еўрапейскім краінам. На “круглым стале” абмяркоўвалася, ці варта Беларусі сёлета рыхтаваць дакументы з аналагічнай ініцыятывай (да дэдлайну засталося трохі больш за месяц).
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|