Званы памяці № 18 / 1509 за 2021-05-01
Адчайны крык, узняты да нябёсаў
У мінулых нумарах “К” мы расказалі пра створаныя беларускімі скульптарамі і архітэктарамі мемарыялы ля гарадскога пасёлка Ушачы, у вёсках Хатынь, Доры і Чырвоны Бераг, пра помнікі ў Светлагорску і Магілёве, пра мемарыяльныя знакі ў Германіі (на месцы былых фашысцкіх канцлагераў “Равенсбрук” і “Заксенхаўзен”). Усе гэтыя памятныя аб’екты вельмі розныя. Розныя па вобразна-выяўленчай структуры, архітэктурна-пластычнай канцэпцыі і эмацыяльнай напоўненасці. Але ў іх — адзін агульны корань: нацыянальна-гістарычны і маральны. Гэта Памяць. Святая і незабыўная. Памяць пра тыя гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай вайны, у якой Беларусь цаной незлічоных ахвяр адстаяла сваю свабоду і незалежнасць.
Сёння мы раскажам яшчэ пра адзін мемарыяльны ансамбль - “Праклён фашызму” — на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цяжка сабе ўявіць, але толькі ў адным Докшыцкім краі ў гады нямецкай акупацыі загінула больш за 20 тысяч чалавек, пры гэтым летам 1943 года цалкам спалена 97 вёсак, а тры з іх — Шунеўка, Залатухі і Азарцы — разам з жыхарамі.
Далей
|
№ 17 / 1508 за 2021-04-24
“Мяне ў жывых ужо не будзе...”
Вёска Чырвоны Бераг, што ў 20 кіламетрах ад Жлобіна, не так даўно стала адной з гісторыка-культурных і мастацка-эстэтычных славутасцяў нашай краіны, і сёння па праве ўваходзіць у турыстычны маршрут “Залатое кольца Гомельшчыны”. І не толькі таму, што тут знаходзіцца шыкоўны палац магната Вікенція Козел-Паклеўскага і яго жонкі Марыі Гатоўскай. Але галоўным чынам — дзякуючы размешчанаму побач з вёскай мемарыялу “Дзецям-ахвярам вайны”, які стаў сімвалам нязгаснай Памяці пра дзве тысячы юных жыццяў, загубленых рукамі гітлераўскіх катаў.
Далей
|
№ 16 / 1507 за 2021-04-17
Для памяці сэрца час не існуе
30 чэрвеня 1974 года, напярэдадні трыццатай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на Віцебшчыне быў адкрыты мемарыял бессмяротнаму подзвігу партызан і партызанак Ушаччыны.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Загінуўшых чакаюць вечна...
...Усё далей і далей ад нас Вялікая Айчынная. Хутка будзе восемдзясят гадоў з дня яе трагічнага пачатку і семдзясят шэсць — з дня яе пераможнага заканчэння. Але вось з часам яна нібы зноў пачынае набліжацца да нас і зноў асэнсоўваецца нечакана востра, і ўсё больш пранізліва... І так кожны год: асабліва ў светлыя дні майскай Нікі — багіні Перамогі, а потым — чорнага дня 22-га чэрвеня, калі мы, нашчадкі тых, хто не вярнуўся з вайны, моўчкі падымаем бакал з чырвоным, як кроў, віном...
Далей
|
№ 14 / 1505 за 2021-04-03
А трэці жораў адляцеў…
Недарэмна ў кожным кутку Беларусі ты бачыш процьму жалобных адзнак у памяць ахвяраў той страшэннай вайны, якая так жорстка ўварвалася на нашу зямлю восем дзесяцігоддзяў таму. Бачыш і велічныя мемарыялы ў гонар салдат і партызанаў, што здабылі Перамогу. Цяпер усе помнікі нашай жывой нацыянальнай гісторыі — частка Душы і Духоўнасці Беларусі. І расповед пра іх мы вялі і будзем весці на старонках нашай газеты надалей.
...Пятнаццаць гадоў таму скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў і архітэктар Ігар Марозаў прыступілі да стварэння цыкла манументальных работ, прысвечаных Памяці Герояў Вялікай Айчыннай вайны і памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Пазней гэты цыкл атрымаў сімвалічную назву “І памятае свет уратаваны...” і стаў, па сутнасці, вобразна-пластычнай “сімфоніяй” барацьбы і перамог. Зразумела, тады, у пачатку 2000-х гадоў, планы на нейкія праекты канкрэтных помнікаў ці мемарыяльных знакаў пакуль адсутнічалі.
Далей
|
№ 13 / 1504 за 2021-03-27
Хатынская аповесць Сяргея Селіханава
Дзень Нацыянальнай болю і смутку — так сёння называецца Дзень 22 сакавіка, калі споўнілася роўна 78 гадоў з часу вялікай трагедыі ў беларускай вёсачцы Хатынь. Менавіта тут, вясной 1943 года, гітлераўцы і іх хаўруснікі-паліцаі спалілі зажыва 149 жыхароў, сярод якіх 75 дзяцей. А ўсяго ў перыяд Вялікай Айчыннай было знішчана разам з людзьмі 628 беларускіх вёсак: 186 — так і не былі адбудаваны. Гэта быў сапраўдны генацыд беларускага народа з боку фашысцкіх захопнікаў, і сумнявацца ў гэтым не даводзіцца. Сёння многія загінулыя ў полымі вайны вёскі адзначаны памятнымі знакамі, манументамі і мемарыяламі.
Аднак менавіта Хатынскі мемарыял, які па сваёй эмацыйнай, трагедыйна-філасофскай, ідэалагічнай і мастацка-эстэтычнай значнасці амаль адразу пасля яго адкрыцця ў ліпені 1969 года, выйшаў за фізічную мяжу канкрэтнай вёскі і навечна стаў жорсткім знакам масавага знішчэння мірнага насельніцтва на ўсёй тэрыторыі акупаванай Беларусі. Сімвалам, у “плоці” якога — запавет патомкам зрабіць усё, каб такое больш ніколі не паўтарылася.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|