Традыцыі № 12 / 1451 за 2020-03-21
Чуць і разумець без слоў
Танцавальны фальклор — багатая і разнастайная старонка народнага жыцця, яго неад’емная арганічная частка. Многае з народнай скарбніцы знікла беззваротна, нямала проста сцерлася з людской памяці, а нешта назаўсёды сышло з традыцыйнага паўсядзённага ўжытку.
Каб захаваць і перадаць у наш час традыцыйную нематэрыяльную культуру беларусаў, трэба стварыць цікавы прадукт, які б задавальняў эстэтычныя патрэбы рознаўзроставага насельніцтва, каб кожны чалавек быў творцам і актыўным транслятарам нацыянальнай ідэі.
Далей
|
№ 7 / 1446 за 2020-02-15
Гаспадыня вясельнай кухні
З юнацтва Ангеля любіла пячы пірагі і хвораст. Духмяны пах поўніў хату, ад дзіўнага водару кружылася галава. Неўзабаве кухня для дзяўчыны стала месцам сакральным. Ангелю ніхто не вучыў гатаваць. У адзіночку яна магла кашаварыць гадзінамі. Не, не кашаварыць — тварыць!
Калі ў Свінцы (пазней вёска стала называцца Малінавай) адкрылася школа, шаснаццацігадовая Ангеля пайшла гатаваць ежу школьнікам. Сорак два гады адпрацавала ў школьнай сталовай. Суп “ад Ангелі”, пухнатыя катлеты, кашы з падлівамі і аладкі ўспамінаюць з настальгіяй тыя, хто хадзіў у Малінаўскую “альма-матэр”.
Ужо ў васямнаццацігадовым узросце Ангеліна Драгун дапамагала вясельнай кухарцы. Але нядоўга. Хутка дзяўчына пайшла на вольны хлеб — сама стала шэф-поварам на вяселлі. Умелай і спрытнай.
Без Ангеліны Андрэеўны не абыходзіліся і вясковыя провады ў войска, і сямейныя юбілеі. Яна карміла лектараў, якія прыязджалі ў мясцовы калгас, нават вялікіх начальнікаў, праваслаўных і каталіцкіх святароў.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
“Ой там, пад Шчадром…”
Калядны карнавал “Конікі”, які праводзіцца на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку, атрымаў нядаўна статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці (НКС) Беларусі. Толькі тут спраўляюць абрад, у якім асноўны персанаж — конь з вершнікам. Пра тое, колькі часу існуе такая традыцыя, гарадчукі спрачаюцца. А навукоўцы адназначна падкрэсліваюць: конь — татэмная жывёла ў славян, звязаная з культам сонца, што натуральна менавіта на Каляды, у пераломны перыяд года пасля зімовага сонцавароту.
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
Пагост — край цудаў
11 снежня Міжурадавы камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO на чарговай 14-й сесіі ўключыў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны сярод іншых элементаў, якія маюць патрэбу ў тэрміновай ахове, і абрад “Юраўскі карагод” з Беларусі.
Далей
|
№ 25 / 1412 за 2019-06-22
Ушанаванне раслін у летніх абрадах
Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) Беларусі ўключае больш за 60 элементаў і пастаянна папаўняецца. Гэта абрады каляндарнага і сямейнага кола, разнастайныя рамёствы, промыслы, такія сакральныя звычаі, як ушанаванне крыніц, камянёў, дрэў, абразоў, свечак ды іншае. Каляндарныя абрады ў гэтым спісе, бадай, самыя яркія і запамінальныя, найбольш прыцягваюць увагу сваім глыбокім зместам і мастацкай формай. Створаныя ў сельскай абшчыне далёкімі продкамі, яны і ў наш час выконваюць сваю выхаваўчую ролю, даюць магчымасць праявіць творчыя здольнасці, вучаць шанаваць прыроду, жыць у суладдзі з ёю і паміж людзьмі.
Далей
|
№ 17 / 1404 за 2019-04-27
Падчас велікодных святаў
Велікоднае свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця ўключае як набажэнства ў царкве ці касцёле з абавязковым асвячэннем пафарбаваных яек, пірагоў ды іншай ежы, так і разнастайныя традыцыйныя абрады. Многія з іх не толькі дасюль бытуюць у вёсках і мястэчках Беларусі, але і творча пераасэнсоўваюцца ды пераствараюцца работнікамі сферы культуры.
Пра некаторыя з такіх сакавітых народных звычаяў мы сёння і нагадаем.
Далей
|
“Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць”
Веснавы перыяд у традыцыйнай культуры беларусаў звязаны з услаўленнем сонечнага свяціла, ад якога залежаў будучы ўраджай і ў выніку само жыццё чалавека. Сонца — галоўнае боства многіх народаў Зямлі, а на нашых землях яго шанаванне вядомае яшчэ з перыяду неаліту. Сучасная дамавая разьба Гомельшчыны ды і іншых рэгіёнаў Беларусі дагэтуль утрымлівае салярныя знакі, а таксама знакі маланкі або перуновых стрэл, якія служылі абярэгамі. Багата сонечных знакаў у арнаментах тканых вырабаў, карунках і вышыўцы. Некалі такія сімвалы складалі аснову светаўяўлення чалавека, якое адлюстроўвалася ў абрадах. Найбольш — у веснавой карагоднай традыцыі.
Далей
|
№ 11 / 1398 за 2019-03-16
Вясну клічуць дзеці
Да гукання і сустрэчы вясны нашы продкі заўсёды далучалі дзяцей. Можа, і цяпер варта, каб дзеці назіралі прыход вясны, цяпла, сонейка, сустракалі птушак песнямі і заклічкамі. І такім чынам вучыліся цаніць прыроднае асяроддзе, у якім жывуць, засвойвалі дыялекты роднай мовы і праяўлялі свае творчыя здольнасці. Пакуль што гэта робяць хіба што ў асобных нашых вёсках. Там, дзе веснавым абрадам і звычаям нададзены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|