Горад лякуецца фарбамі
Учора ў Мінск пачалі з’язджацца мастакі, архітэктары ды эколагі з розных гарадоў Беларусі і Бразіліі, бо наперадзе два тыдні фестывалю урбан-арту Vulica Brazil. Ініцыятыва, што пачыналася ў 2014 годзе толькі як спроба стварыць у нашай сталіцы першыя легальныя роспісы на будынках, за гэты час стала асобнай з’явай, аб’яднаўшай шматлікія творчыя сілы дзвюх краін. І ўсё для таго, каб праз мастацтва паказваць людзям, як змяняць да лепшага месца, дзе жывеш.
Першай у Мінск прыляцела 29-гадовая мастачка з Белу-Арызончы Таіна Ліма, вядомая ў арт-асяроддзі як КРЫОЛА (CRIOLA). Яна ж увогуле яшчэ і першая ў гісторыі фестывалю дзяўчына-хэдлайнерка, якая створыць у Мінску свой вялікі мурал на вуліцы Трасцянецкай. “К” сустрэлася з госцяй з Бразіліі.
Далей