Тэма № 32 / 1419 за 2019-08-10
Мульці- і гумар па нотах і без
Канец 99-га сезона быў адзначаны ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы перадпрэм’ерай новага праекта — “Музычныя вечары” (гл. № 31), які павінен стаць рэгулярным і ахапіць розныя сцэнічныя пляцоўкі. Але сам факт захавання ў адным са старэйшых тэатраў краіны свайго жывога аркестра — нагода для больш дэтальнага знаёмства і з гэтай даўняй традыцыяй, і з самім калектывам на чале з вядомым кампазітарам Уладзімірам Кур’янам.
Далей
|
№ 27 / 1414 за 2019-07-06
Псіхатып паспяховага навукоўца
24 чэрвеня споўнілася 75 гадоў этнамузыколагу Тамары ВАРФАЛАМЕЕВАЙ. Сёлета яна адзначыла і 55 гадоў навуковай дзейнасці. У інтэрв’ю “К” навукоўца распавяла пра свае палявыя даследаванні лакальных музычных культур Беларусі і падзялілася развагамі пра сувязь навукі і адукацыі.
Далей
|
№ 26 / 1413 за 2019-06-29
Непрымітыўныя пытанні “Прымітываў”
Апошнім часам імя Алены Кіш гучыць усё часцей. Выйшла прысвечаная мастачцы дакументальная стужка. Казачныя ільвы з яе маляванак ужо становяцца сувенірамі. Выдаюцца календары і альбомы з рэпрадукцыямі дываноў, якія самавучка са Случчыны рабіла ў 1930 — 1940-я гады падчас вандровак па навакольных вёсках, каб зарабіць сабе на жыццё. Урэшце, да гісторыі жыцця адной з самых загадкавых асоб у гісторыі беларускага мастацтва звярнуліся ў тэатры — 27 чэрвеня ў сталічным культурным хабе Ok16 адбылася прэм’ера спектакля “Прымітывы”.
Далей
|
“Той леў мне нават сніўся”
Упершыню пра Алену Кіш загаварылі ў 1970-я гады, дзякуючы высілкам славутага беларускага графіка і земляка мастачкі Уладзіміра БАСАЛЫГІ: ён шукаў яе сваякоў, збіраў і рэстаўраваў дываны, ладзіў першыя выставы. Чаму яму з дзяцінства сніліся львы, а найлепшым падарункам на вяселле магла стаць толькі маляванка, на старонках “К” распавядае сам мастак.
Далей
|
Феерыя і любоў да жыцця
Казачны свет, створаны Аленай Кіш каля 80 гадоў таму, цікавіць ды натхняе і творцаў сучаснасці. Узімку мастак Максім Осіпаў прадставіў у сталіцы серыю жывапісных работ “Отсебятина”, анансуючы яе так: “Алена Кіш і шэраг іншых вялікіх аўтараў сталі інструментам, а “маляванкі” — формай аповеду, які вывальвае на пацеху публікі мае страхі, дасягненні і комплексы”. А ў маі на адным з будынкаў у вёсцы Чарэя Максім стварыў яшчэ і “першы ў краіне мурал у жанры маляванага дывана”, як ён сам жартуе. Неўзабаве падобны роспіс з’явіўся і ў Маладзечне. Аўтар распавёў “К”, чаму маляваныя дываны — гэта феерычна.
Далей
| |
№ 24 / 1411 за 2019-06-15
Бацькі чытаюць — чытаюць дзеці?
Яшчэ ў рамках міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі” ў мінулым месяцы давялося прысутнічаць на круглым стале, прысвечаным тэме “Дарослыя праблемы дзіцячага чытання”. Казалі шмат, прыгожа, яскрава, па тэме, але ў большасці — тэарэтычна. Практыкаў, якія штодзённа маюць зносіны з дзецьмі-чытачамі, чамусьці не было. Сама ж маю багаты вопыт, і як бібліятэкару мне хочацца шмат сказаць пра чытанне і малодшых школьнікаў, і старшакласнікаў, бо праблемы ёсць ва ўсіх групах.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
“Навігатар” вядзе дадому
Пётр Шумаў і Восіп Цадкін — ураджэнцы нашай зямлі — доўга і мусова “бадзяліся” па іншых землях свету. Адзін рабіў фотапартрэты выбітных асобаў першай паловы ХХ стагоддзя — Шагала, Бакста, Маякоўскага, Цвятаевай, Эйнштэйна ды іншых. Другі спрабаваў сродкамі манументальнага мастацтва зрабіць адбітак свайго няроўнага і непрадказальнага часу ў такіх выбітных скульптурных выявах, як “Навігатар”, “Музычнае трыа”, “Менады”, “Хрыстос”, “Разбураны горад”…
І вось на гэтым тыдні яны вярнуліся да нас. Пётр Шумаў — шыкоўнай выставай фотапартрэтаў у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Восіп Цадкін — скульптурай “Навігатар”, усталяванай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.
Далей
|
№ 22 / 1409 за 2019-06-01
Колькі крокаў ад ідэі да шэдэўра?
За эфектнай лаканічнасцю тэатральнага плаката стаяць дзясятак адкінутых ідэй, наматаныя ў пошуку патрэбнай лакацыі для фотаздымак кіламетры, гігабайты эскізных кадраў і графічных файлаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на пошук менавіта той выявы, якая зможа раскрыць сутнасць задумы рэжысёра. Дызайнер Вялікага тэатра Беларусі Аніка НЯДЗЕЛЬКА імкнецца зрабіць такую афішу, каб нават прыбраўшы з яе назву спектакля, глядач змог інтуітыўна адчуць, пра што ён будзе.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
У тую суботу мы не грашылі
Так, у мінулую суботу мы не грашылі. Пад спякотным шумілінскім небам мы смяяліся: хто ўпотай і сарамліва, хто адкрыта, размахваючы рукамі і размазваючы па твары слёзы радасці. Абыякавымі да ўсяго заставаліся толькі два поні, якія драмалі ў цяньку гарадскога парку ў чаканні маленькіх вершнікаў. Астатняе Шуміліна смяялася. Як і належыць на свяце гумару Віцебскай вобласці “Смяяцца— не грэх” — ужо XV па ліку.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|