Тэма № 19 / 1458 за 2020-05-09
Найдорф, лета 44-га
За аповесць “Найдорф” у 1978 годзе пісьменнік Іван Пташнікаў атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа. Ён пісаў пра апошнія дні партызанскай вайны і першыя дні міру ў адной беларускай мясціне. Да 75-годдзя Перамогі прымеркаваная прэм’ера тэлевізійнага міні-серыяла “Алёша”, знятага паводле аповесці. Фільм расійскай вытворчасці, але зроблены ў Беларусі, па беларускім сцэнарыі, пры ўдзеле беларускіх акцёраў. Дзеянне, як і ў кнізе, адбываецца паблізу беларускай вёскі Найдорф.
Далей
|
№ 18 / 1457 за 2020-05-02
Класіка — не постаць Камандора
5 мая — дзень нараджэння знакамітага кампазітара-класіка Станіслава Манюшкі. Леташняе 200-годдзе гэтага сусветнавядомага музыканта суправаджалася ў нас шэрагам самых розных канцэртных і даследчых мерапрыемстваў (якіх, дарэчы, усё роўна магло б быць больш). Сёлетняе “зацішша” выклікана, здавалася б, аб’ектыўнымі прычынамі. Але ж ці распрацаваны ўсе магчымыя захады па далейшай папулярызацыі яго імя і творчасці? Падаецца, карысным будзе вопыт Польшчы, дзе Манюшка прызнаны заснавальнікам нацыянальнай оперы. Пра гэта і многае іншае мы пагутарылі з вядомай даследчыцай творчасці кампазітара — памочнікам мастацкага кіраўніка “Беларускай капэлы”, кандыдатам мастацтвазнаўства Святленай НЕМАГАЙ.
Далей
|
№ 17 / 1456 за 2020-04-25
І ніхто не пытае “Шанэль” Гогаля
Заўсёды, нават у самыя змрочныя ці сумныя часы, у любой чалавечай душы знойдзецца месца радасным імгненням, месца ўсмешцы, месца для весялосці. Асабліва, дадам яшчэ ад сябе, калі гэтая чалавечая душа шчыльна звязана са сферай культуры, у якой працуюць крэатыўныя, здольныя на імправізацыі і паўсядзённую творчасць, людзі.
Далей
|
№ 13 / 1452 за 2020-03-28
Буду рады памыліцца
11 сакавіка група экспертаў, у складзе якой быў і аўтар гэтых радкоў, сабралася ў Нацыянальным гістарычным музеі, каб калегіяльна вызначыць, якія работы з ліку тых, што прапанаваны аўтарамі на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва, могуць прэтэндаваць на статус намінанта. Членам камісіі былі раздадзены спісы твораў, а самі творы дэманстраваліся на маніторы. Тыя, што набралі большую колькасць станоўчых адзнак, трапілі на наступны этап конкурсу.
Звычайная, нават руцінная працэдура. Аднак па яе завяршэнні члены камісіі звярнуліся ў Міністэрства культуры. Сэнс звароту ў тым, што выбіраць фактычна не было з чаго, што прадстаўленыя работы ў большасці сваёй не адпавядаюць высокім патрабаванням конкурсу. І гэта выклікае занепакоенасць за стан і будучыню нашага мастацтва.
Далей
|
№ 8 / 1447 за 2020-02-22
Дызайн як сэнс жыцця
Не так даўно ў Мінску, у раёне Усход з’явіўся новы шматпавярховы будынак цікавай сучаснай архітэктуры. Будынак пабудаваў колішні выпускнік кафедры дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) Уладзімір Трафіменка (на здымку). Гмах мае агульную плошчу 8 000 квадратных метраў. Тут месцяцца адміністратыўныя і лабараторныя памяшканні ўнітарнага прадпрыемства дызайн-студыя СЭНС. Уладзімір Трафіменка з’яўляецца заснавальнікам і нязменным кіраўніком гэтага прадпрыемства, якое было створана трыццаць адзін год таму, у 1989-м. Трэба сказаць, што зямельны ўчастак для будаўніцтва новага памяшкання студыі Трафіменку быў выдзелены па загадзе самога Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка высока ацаніў той унёсак, які прадпрыемства магло даць эканоміцы рэспублікі і вырашыў падтрымаць яго кіраўніка.
Далей
|
№ 6 / 1445 за 2020-02-08
“І Алу мы забыць не дадзім…”
У № 4 “К” была змешчана інфармацыя “Ала — сястра Хатыні”. Гаворка ў ёй ішла пра стварэнне мемарыяла на месцы спаленай вёскі Ала Светлагорскага раёна. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі распавядаў пра жахлівы лёс насельнікаў Алы і аб праекце, што прадугледжвае правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ існуючага пахавання і стварэнне мемарыяльнай зоны.
Рэдакцыя нашай газеты паабяцала чытачам расказаць пра развіццё падзей на месцы былой вёскі Ала. Сёння пра трагедыю і яе ўвекавечванне напісаў для “К” адзін з ініцыятараў стварэння мемарыяла краязнаўца і пісьменнік са Светлагорска Ізяслаў Катляроў.
Далей
|
“Ой, бярозы ды сосны...”
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выставы “Жамчужына беларускай прыроды”, прысвечанай 95-годдзю Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Суаўтарамі праекта выступілі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Бярэзінскі біясферны запаведнік”, філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі — Музей прыроды і экалогіі, а таксама часопіс “Родная прырода”.
Далей
|
№ 5 / 1444 за 2020-02-01
Як жыве сёння жаночае мастацтва?
Аб гэтым я разважала, выпраўляючыся ў Віцебск, на закрыццё міжнароднай выставы “Дастаткова” ў Музеі Марка Шагала. Было вельмі цікава паглядзець праект і паразмаўляць з яго куратарам Вікторыяй Крупскай, тым больш, назіраючы ў апошнія гады “ўсплёск” жаночых выстаў у мінскім асяродку. Ці ёсць у нас агульная мова? Ды ўвогуле: наколькі “Дастаткова” ўпісаны ў міжнародны кантэкст? Ці ёсць, насамрэч, сучаснае жаночае мастацтва і якое яно? Ды як яго ўспрымае Віцебск?
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
“Музыкаю блаславёны…”
Гэту снежаньскую 2019 года імпрэсію-ўспамін аб далёкім маім пасляваенным дзяцінстве спарадзіў ліст. Рэдкі сёння паштовы “анахранізм” у век камп’ютарнага сеціва, бы рэальны цёплы ветрык вясною, раптам абудзіў магутныя імпульсы, здавалася, напаўзабытых станаў і перажыванняў. Гэта быў ліст-запрашэнне на юбілейныя ўрачыстасьці з нагоды свята Дня нараджэння Першай гарадзенскай музычнай школы. І пачала працаваць “машына часу” гісторыі і памяці…
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|