Лабараторыя № 14 / 1349 за 2018-04-07
Два паўшар’і менеджара
28 сакавіка кафедра менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адзначыла 25-годдзе. З гэтай нагоды ў бібліятэчнай канферэнц-зале БДУКіМ зладзілі круглы стол на тэму: “Сацыякультурны менеджмент: шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі кіраўнікоў для сферы культуры і мастацтва”. У ім бралі ўдзел выкладчыкі, колішнія выпускнікі, сённяшнія магістранты, калегі з іншых ВНУ.
Кафедра гэтая — ці не самая родная для аддзела рэгіянальнай культуры “К”. Прынамсі, менавіта сюды я хадзіў цягам мінулага года як на працу. Вучыўся сам (дзякуй загадчыку кафедры Алене Макаравай і яе калегам!), пастараўся, каб такую ж магчымасць займелі і чытачы з райцэнтраў і вёсак. Так на нашых старонках з’явілася рубрыка “Лабараторыя” пра новыя тэхналогіі культурна-дасугавай дзейнасці, пра якасна новыя формы працы у клубах, бібліятэках, музеях.
У сённяшняй публікацыі мы вырашылі даць тыя ўрыўкі з выступаў на круглым стале, якія актуалізуюць ролю менеджменту і яго тэхналогій, утрымліваюць праблемы і парады па іх ліквідацыі.
Далей
|
№ 47 / 1330 за 2017-11-25
Не асабістая сціпласць, а прафесійнае лідарства!
Пагаворым пра асобу работніка культуры. Пра тое, што яна заўжды павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. І ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца сёння ў бібліятэках, клубах, музеях, дамах рамёстваў, павінны будавацца на спалучэнні “фактаў жыцця і фактаў мастацтва”. Тэма, прама скажам, няпростая, праблемная. Так, няма культуры без асоб, якія кладуць жыццё на алтар народнага мастацтва. Але ці шмат у нас фестываляў, конкурсаў, устаноў, якія носяць імя выбітнага работніка культуры: музыканта, фалькларыста, кіраўніка аддзела? Адзінкі! Брэсцкая харэаграфічная школа мастацтваў імя Вячаслава Пагодзіна, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і народных традыцый імя Фёдара Шклярава, ды ў Асіповічах раённы фальклорны фестываль наступнага года збіраюцца назваць імем колішняга начальніка аддзела культуры Васіля Налівайкі. Калі і ёсць дзе іншыя прыклады,
я пра іх не ведаю.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
Як застацца на “хвалі” краўдфандынгу?
Як атрымаць грошы на цікавы сацыяльны праект, калі бюджэтнае фінансаванне на яго не прадугледжана? Адказ сёння, бадай, адзіны — праз краўдфандынг, партнёрскія сувязі і крэатыўныя падыходы да арганізацыі культурных мерапрыемстваў. Пра гэта і не толькі разважалі ўдзельнікі ІІІ Міжнароднай канферэнцыі ў галіне краўдэканомікі і новых тэхналогій “Новая рэальнасць — выклікі для Беларусі”, якая прайшла 20 — 21 кастрычніка ў Мінску.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
Эксперыментальны цэнтр для свежага подыху
Чарговы сезон Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача распачне з ініцыятывы, якая абяцае ўзбагаціць яго свежымі ідэямі і крэатыўнымі рашэннямі: ва ўстанове адкрыецца Цэнтр творчых праектаў.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
Вы павінны стаць паспяховымі
Сённяшні госць нашай “Лабараторыі” — Дзмітрый ГМЫЗА. Ён — сузаснавальнік адной з мінскіх камунікацыйных кампаній, займаецца камунікацыйнай падтрымкай бізнесу, сацыяльным маркетынгам, наладжваннем дзелавых стасункаў паміж групамі аднадумцаў, эканоміць іх час і дапамагае давесці агульную справу да канкрэтнага ды важкага выніку. Шэраг вядомых ужо на Беларусі арт-праектаў рэалізаваны ці рэалізоўваюцца пры непасрэдным удзеле Дзмітрыя. Да прыкладу, менавіта ён у свой час “ажывіў” рэпрадукцыямі мастацкіх палотнаў сталічную плошчу Якуба Коласа, стаўшы ініцыятарам выставы “Мастак і горад”.
Далей
|
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Конкурсы на “раз, два, тры”
Мікалай ТЭКЕЛІЕЎ — доктар эстэтыкі, нязменны кіраўнік творчай дэлегацыі Балгарыі на “Славянскім базары ў Віцебску”:
Фестывальна-конкурсны рух развіваецца сёння вельмі імкліва. У адной толькі Балгарыі ёсць ажно 73 конкурсы маладых выканаўцаў. Некаторыя маюць гісторыю ў некалькі дзесяцігоддзяў, некаторыя зусім маладыя. Але, вядома, форумы ды спаборніцтвы бываюць самымі рознымі паводле арганізацыі, умоў, мастацкага ўзроўню — нарэшце, паводле сваіх функцый. Як жа разабрацца ў такім віры?
З дапамогай апытальніка.
Далей
|
Не бойцеся памылкі!
Сёння ў нас крыху незвычайны фармат “Лабараторыі”. Яе трыбуну папрасіў выкарыстаць колішні выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” Павел Сапоцька. Стаць “лабарантам” на старонках “К” яго прымусіла жаданне падзяліцца з калегамі сваімі напрацоўкамі. Жаданне больш чым высакароднае. Да гэтага ж, дарэчы, мы заклікаем і іншых практыкаў з вопытам. Не стрымлівайце сябе! “Лабараторыі” патрэбны “лабаранты”! А цяпер — слова Паўлу Сапоцьку.
Далей
|
№ 28 / 1311 за 2017-07-15
Як заваяваць грантадаўцу?
Зрабіць свой арыгінальны і цікавы праект — а пасля і зарабіць на гэтым — сёння цалкам магчыма. Прычым, не толькі ў сталічных ці абласных цэнтрах Беларусі. Праектную “дзялянку” паспяхова асвоілі і агорваюць шматлікія ўстановы культуры краіны, маючы ад гэтай дзейнасці неблагую “капейчыну”.
Далей
|
№ 27 / 1310 за 2017-07-08
Выпісваць “Культуру” — таксама кампетэнцыя
Сённяшняя гаворка — пра кампетэнцыі работніка культуры. Інакш кажучы, што павінны ведаць і ўмець сённяшнія клубнік, бібліятэкар, музейшчык. У стварэнні гэтага артыкула дапамаглі, як і заўжды, вельмі ўплывовыя эксперты “К”: дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Каралёў і загадчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці памянёнай установы Алена Макарава.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|