Форум № 44 / 1431 за 2019-11-02
“Белазаўскі акорд”: рэбрэндынг
ХVІІІ Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”, што днямі прайшоў у Жодзіна, адсвяткаваў сваё “паўналецце” дадатковым вітком крэатыву: знайшоў новых сяброў, змяніў знешні “прыкід” — і зрабіў усё гэта весела, быццам на “хі-хі, ха-ха”, але з папраўдзе дарослымі сэнсамі. Як такое ўдалося?
Далей
|
№ 43 / 1430 за 2019-10-26
Навошта птушцы залаты гадзіннік?
Ёсць мастацтва, якое навідавоку: помнікі, манументальныя пано, архітэктурны дызайн і дэкаратыўная аздоба вуліц, плошчаў ды іншай прасторы, дзе збіраюцца людзі. А ёсць творы, што не надта кідаюцца ў вочы. Такое мастацтва называюць камерным і паводле фармальных адзнак звычайна класіфікуюць як дэкаратыўна-ужытковае.
Далей
|
№ 42 / 1429 за 2019-10-19
“Мая бабуля з Марса”, “Чыстае мастацтва”, “Сашына пекла”...
1 лістапада распачынаецца Мінскі міжнародны кінафестываль. Самы час зазірнуць у афішы, каб разабрацца з тым, куды пайсці. Ад дакументальнага блокбастэра “Акварэль” Віктара Касакоўскага — да фільма-адкрыцця апошніх кінафорумаў “А потым мы танцавалі” Левана Акіна. Вытанчаных прапаноў на 26-м “Лістападзе” болей чым дастаткова. І не варта забывацца на беларускае кіно, што звычайна трапляе ў цень фестывальных сенсацый. Чым цікавы сёлета Нацыянальны конкурс? У бягучым аглядзе прааналізуем расстаноўку сіл на галоўнай пляцоўцы для айчынных кінематаграфістаў.
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
У хэдлайнеры б пайшоў, няхай мяне навучаць…
Глядзеў я тут надоечы па інтэрнэце фрагмент выступу Макса Каржа на мінскім стадыёне “Дынама” і прыкрасць мяне брала: чаму аднаму 35 тысяч аўдыторыі, а другому ў лепшым выпадку ў коле сяброў хрыпець “Не было Галілея i Боба Марлея, не было Сальвадора Далі. Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінея, а кіты, чарапахі былі”? Несправядліва? Несправядліва! У мяне таксама голас ёсць, я таксама спяваць хачу! Якія мае гады?! І ўжо зусім было я сабраўся ашчаслівіць грамадства сваім мастацтвам — таленавіты, харызматычны, асабіста знаёмы з Анатолем Іванавічам Ярмоленкам чалавек, вядома ж, толькі новай апорай і выклікам стане як мінімум у айчынным шоу-бізнесе, але ўсё-ткі спачатку вырашыў параіцца з таварышамі, крыху больш дасведчанымі ў музычнай індустрыі, чым я. А раптам там такія падводныя камяні, такое другое дно, што нават мне з маім дарам асталявацца ў ёй будзе немагчыма?
А калі сур’ёзна, сённяшнія мае рэспандэнты раскажуць вам пра тое, наколькі музыканту-пачаткоўцу ў наш час складана / лёгка прабіцца на сцэну і што чакае яго на гэтым шляху — пачынаючы з вучобы ў профільнай установе.
Далей
|
№ 22 / 1409 за 2019-06-01
Храм мастацтва або ТАА?
Гісторыя Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі, які базуецца ў Бабруйску, багатая на рознага кшталту трансфармацыі. Мяняліся назвы, склад творчага калектыву, рэжысёрскія і адміністрацыйна-кіраўнічыя кадры.
Мой дыялог з цяперашнім дырэктарам Веранікай ВІНЕЛЬ, які адбыўся ў яе ўтульным кабінеце, часам станавіўся вострым. Пазіцыі разыходзіліся і сыходзіліся, мы звярталіся да аналогій і занурваліся ва ўспаміны. І ўсё вакол тэатра — яго маральнай сілы і духоўнага ўзвялічвання чалавека ў ім.
Далей
|
“Нязручны” інтэлектуал
Нават у свае 80 Вадзім Салееў застаецца адным з самых запатрабаваных навукоўцаў і выкладчыкаў у нашай гуманітарнай сферы. Так, многія лічаць яго “нязручным”. Але ў кожным разе прызнаюць: гэта выбітны эрудыт і адзін з нешматлікіх спецыялістаў, якія могуць гарантаваць належны вынік пры любых умовах. Працаваць з Салеевым будзе цяжка, але — плённа. Бо ён надзейны і адказны.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Тут рыхтуюць асоб з характарам
Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А.К. Глебава сёлета спаўняецца 70 год. “Глебаўка” — alma mater многіх мастакоў, чыя творчасць стала неад’емнай часткай культурнай гісторыі краіны. Да некаторых з іх “К” напярэдадні юбілею звярнулася з пытаннем, чым з’яўляецца Мінская мастацкая вучэльня (з 2011 года — каледж) у іх творчым лёсе; чым “Глебаўка” ўнікальная; ці ёсць нешта, што можа даць вучню толькі яна?
Далей
|
№ 24 / 1307 за 2017-06-17
Перад фасадам ці ў скверы?
Ну вось, можна сказаць: адбылося! Больш дакладна: амаль адбылося. Тое, пра што марылі сотні тысяч прыхільнікаў галоўнага нашага музычнага Песняра Уладзіміра Мулявіна: восенню гэтага года ў беларускай сталіцы з’явіцца помнік на бульвары, які горда носіць яго імя. У прынцыпе, праект і рабочая мадэль падрыхтаваныя (аўтары скульптар Аляксандр Каструкоў і архітэктар Сяргей Каперын), і, наколькі я ведаю, адобраныя гарадскімі ўладамі і Міністэрствам культуры. І папярэдне вызначана месца — сквер на бульвары Уладзіміра Мулявіна, з тыльнага боку будынка Белдзяржфілармоніі, дзе службовы ўваход. У храме музыкі музыкант прапрацаваў шмат гадоў.
Далей
|
№ 20 / 1303 за 2017-05-20
Што ў ВНУ табе тваёй?
“Расправіўшыся” з дзіцячымі школамі мастацтваў і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі вуснамі дзеючых музыкантаў, што яшчэ і выкладаюць у іх, мы лагічна падабраліся да ВНУ. Змяняць сабе “К” не стала і зноў звярнулася да прафесіяналаў сцэны ў галіне музыкі, якія таксама навучаюць студэнтаў.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 18
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|