Тэндэнцыі сферы № 27 / 1153 за 2014-07-05
Суб’ектыўнасць новага
Паводле заведзенай традыцыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выпускнікі кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і кафедры скульптуры абараняюцца ў адзін дзень і на адной экспазіцыйнай пляцоўцы — у зале галерэі Акадэміі. Па-першае, гэта зручна. Курс на мастацкім факультэце звычайна складаецца з чатырох-шасці студэнтаў. Такім чынам, з дыпломных праектаў дзвюх кафедр атрымліваецца кампактная выстаўка, што адпавядае фармату гэтай невялікай, утульнай прасторы. Зручна для Дзяржаўнай камісіі, прывабна для гледачоў, якіх на абарону прыходзіць нямала. Па-другое, і скульптары, і жывапісцы-манументалісты, хоць і карыстаюцца рознымі сродкамі, але робяць адну справу. Іх творчае прызначэнне — аздоба вуліц, плошчаў, грамадскіх інтэр’ераў. Скульптар і жывапісец-манументаліст нярэдка працуюць разам — у адным праекце, над адным аб’ектам. Сумесная “абарончая” экспазіцыя скульптуры і манументальнага мастацтва паказвае, як універсальныя эстэтычныя прынцыпы, адзіныя для ўсяго выяўленчага абшару, рэалізуюцца ў творчай практыцы функцыянальна роднасных спецыяльнасцей.
Далей
|
№ 26 / 1152 за 2014-06-28
Чалавечы маштаб экспазіцыі
Адкрыццё новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і яго новай экспазіцыі прымеркавана да Дня Незалежнасці. Карэспандэнты “К” днямі наведалі гэты авангардысцкага выгляду музейны гмах на праспекце Пераможцаў: пабачылі залы, ужо гатовыя прыняць наведвальнікаў (у іх засталося хіба што падлогу лішні раз падмесці), залы, дзе завяршаецца мантаж экспазіцыі, і памяшканні, у якіх яшчэ шчыруюць адмыслоўцы па аздобе. Не бяромся вызначыць ступень гатоўнасці аб’екта ў працэнтах: колькі ад запланаванага здзейснена, колькі зрабіць засталося. Але калі глядзіш на спакойную і зладжаную працу будаўнікоў, тэхнічных спецыялістаў, дызайнераў, мастакоў, то не сумняваешся, што работа завершыцца ў запланаваны тэрмін пры высокай якасці...
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
У Ждановічы, да Быкава…
Напярэдадні адкрыцця ў Ждановічах Мемарыяльнага музея-дачы Васіля Быкава карэспандэнт “К” сустрэўся з дырэктарам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзіяй Макарэвіч. Музей-дача з’яўляецца філіялам установы, якую мая візаві ўзначальвае. Яна адказала на шэраг пытанняў, датычных асаблівасцей мемарыялізаванага лецішча, турыстычных перспектыў новага культурнага аб’екта, а таксама — новага аблічча і зместа самога Музея гісторыі беларускай літаратуры, у якім зараз — капітальны рамонт з рэканструкцыяй.
Далей
|
№ 24 / 1150 за 2014-06-14
Стаць профі тут, але... не знайсціся там
У другой палове 1970-х, калі я вучыўся на дызайнера ў Тэатральна-мастацкім інстытуце, само слова “дызайн” не мела афіцыйнага статуса. З гэтай прычыны ў маім дыпломе пазначана спецыяльнасць “Прамысловае мастацтва” і кваліфікацыя “мастак-канструктар”. Рэальнае жыццё, у якое трапляе студэнт, пакінуўшы alma mater, для мастакоў-канструктараў склалася па-рознаму. Але некаторыя з нас сутыкнуліся з тым, што на прадпрыемствах Беларусі, куды мы трапілі па размеркаванні, працы для нас не аказалася. Дакладней, не было працы, якая адпавядала б нашай кваліфікацыі, творчаму імпэту і кар’ерным памкненням. Праз гэта адны, адпрацаваўшы вызначаны тэрмін, змянілі прафесію або — свой статус у рамках прафесіі: падаліся хто на выкладчыцкую працу, хто ў творчасць. Некаторыя з Беларусі з’ехалі. Прычым, далёка. Адзін з маіх аднакурснікаў зараз жыве ў Партугаліі...
Далей
|
№ 23 / 1149 за 2014-06-07
“Кантрольны пакет” належыць не нам?
Шануючы кнігі прадстаўнічага класа, што маюць элітную паліграфію, цудоўны дызайн і глыбокі змест, немалую, а мо і пераважную колькасць патрэбнай мне інфармацыі атрымліваю з выданняў, якія не прэтэндуюць на асаблівую навукападобнасць. Часта, калі часу бракуе, аддаю перавагу не тамам, а брашурам, не манаграфіям, а дайджэстам, не навуковай, а папулярызатарскай літаратуры. Чытанкі, што, пагартаўшы, не шкада забыць у электрычцы, уяўляюцца мне надзвычай важным чыннікам інфармацыйнай прасторы. Яны, мяркуючы па немалых накладах і стабільнай прысутнасці на выдавецкім рынку, ахопліваюць велізарную аўдыторыю. У любым выпадку, ставіцца да іх з пагардай не варта. Мае развагі не датычацца чытва авантурна-скандальнага зместу пра ўсялякія “таямніцы гісторыі” і невытлумачальныя прыродныя з’явы — гэта іншая тэма. Гаворка ж ідзе пра папулярызатарскую літаратуру, што грунтуецца на больш-менш аб’ектыўным асэнсаванні вартай даверу факталогіі. Пра літаратуру з энцыклапедычным, асветніцкім ухілам.
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
Куды сышло дзяцінства?
Дзеці сёння рана сталеюць, яны больш “прасунутыя”, чым старэйшыя пакаленні ў іх узросце. Ніхто не здзіўляецца такой акселерацыі — мы ўжо ўспрымаем яе як дадзенасць, як новую сістэму каардынат. Але, можа, мы самі пазбаўляем іх дзяцінства? Не толькі дадатковымі вучэбнымі нагрузкамі, ажно з трох гадоў, але і... надта дарослымі спектаклямі?
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
Рассячы "гордзіеў вузел"
16 мая Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прэзентаваў свае разнапланавыя напрацоўкі ў галіне гуманітарных даследаванняў, увасобленыя ў шматлікіх выданнях. На “круглым стале” гутарка вялася і пра новыя праекты — прыкладам, 15-томны тлумачальны слоўнік беларускай мовы, а таксама, вядома, і пра сацыяльны эфект дзейнасці ўстановы. Як вынікае з многіх агучаных дакладаў, яго можна істотна павялічыць, удасканаліўшы тыя повязі, што знітоўваюць “навуковы падмурак” і паўсядзённую практыку.
Далей
|
Мінск: тры тыдні, якія...
Ужо заўтра Чэмпіянат свету па хакеі-2014 падыходзіць да сваёй кульмінацыі. Сёння — першы і другі паўфіналы, у нядзелю — матч за трэцяе месца і фінал. За гэтыя два тыдні, што сталіца трапіла ў віхуру “хакейнай ліхаманкі”, горад прыкметна ажыў і разняволіўся. Вядома, “вінаваты” ў гэтым і поспехі нашай хакейнай каманды, што прымусілі нават дачнікаў выбрацца ў горад “на хакей”. Да таго ж, Чэмпіянат дазволіў гораду паказаць тое, што ён звычайна хавае нібыта з-за непатрэбнасці: сваю адкрытасць, хлебасольнасць і зацікаўленасць. Высветлілася, што размераны Мінск можа гаманіць, гудзець і віраваць, як еўрапейскія сталіцы.
Далей
|
№ 19 / 1145 за 2014-05-10
Пад купалам свяшчэннага, або Перамога, як яна ёсць
Напярэдадні Дня Перамогі карэспандэнт “К” наведаў новы будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў. Вонкава музей даведзены да ладу і выглядае так, нібыта не сёння-заўтра будзе прымаць наведвальнікаў. Але ўнутры працы яшчэ нямала...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|