Манументальны летапіс: ад пачатку гісторыі да нашых дзён
У той час, калі ў Мінску адзначаўся Дзень горада, у нашай сталіцы гасцяваў вядомы скульптар, народны мастак Расіі Салават Шчарбакоў. Ён аўтар шэрагу манументаў, па якіх можна вывучаць гісторыю краіны ад старажытнасці да нашых дзён — летапісная Русь, Маскоўская дзяржава, Расійская імперыя, Савецкі Саюз, Расійская Федэрацыя. Святары і дзяржаўныя дзеячы, людзі культуры і навукі, салдаты 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай. Творцу 66 гадоў. Калі браць за эталон узрост Мікеланжэла, дык спадар Салават чалавек адносна малады — а значыць, шмат што яшчэ здолее зрабіць дзеля славы сваёй радзімы, папулярызацыі нацыянальнай гісторыі, прэстыжу рускай мастацкай школы. Акрамя чыста мастацкіх вартасцяў, ягоныя творы цікавыя тым, што ў іх візуальна ўвасоблены некаторыя чыннікі духоўнай культуры і дзяржаўнай ідэалогіі сённяшняй, посткамуністычнай, Расіі.
Наш карэспандэнт меў гаворку са скульптарам. Прапануем увазе яе фрагменты.
Далей