Суботнія сустрэчы № 4 / 872 за 2009-01-24
“Народ, які мае...”
22 студзеня, у дзень, калі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначала сваё 80-годдзе, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пад час адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі правяла літаратурна-творчую сустрэчу “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” з лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года. Больш за дзесяцігоддзе гэтыя высокія ўзнагароды з’яўляюцца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, гуманітарнай і творчай дзейнасці.
Удзельнічалі ў сустрэчы і прадстаўнікі аўтарскага калектыву дзесяцітомнага выдання “Беларусы” Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З дырэктарам установы і кіраўніком творчай групы, доктарам архітэктуры і гістарычных навук, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, прафесарам Аляксандрам ЛАКОТКАМ і сустрэўся наш карэспандэнт.
Далей
|
№ 3 / 871 за 2009-01-17
Ген жыцця і рэбусы, або Мізансцэна кнігі
Народны мастак, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль ШАРАНГОВІЧ сваё 70-годдзе адзначыў буйной персанальнай выстаўкай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Графічныя лісты, акварэлі, малюнкі пранізвае шчымлівая любоў да роднай зямлі, аднавяскоўцаў, чыя паўсядзённасць напоўнена цяжкай працай і жыватворным гумарам. Але настальгія — моцная і яркая памяць аб дзяцінстве — усё ж не галоўная рыса творчасці мастака. У яго работах прываблівае моцны, жыццядзейны творчы дух беларусаў, будзённыя судакрананні з зямным хараством і заўсёдная вера ў новае, лепшае.
Далей
|
№ 51 / 868 за 2008-12-20
Фільтр для манументальнага кічу
Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар шматлікіх навуковых прац, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства Міхаіл БАРАЗНА прызначаны старшынёй Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
№ 49 / 866 за 2008-12-06
Май ДАНЦЫГ: “Каб цяжкая ноша стала “сімфоніяй” у мастацтве”
У гэтым годзе ў народнага мастака Беларусі, прафесара дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў Мая ДАНЦЫГА двайны і вельмі значны юбілей. Роўна 50 гадоў таму яго творы ўпершыню экспанаваліся ў Маскве на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы “40 гадоў ВЛКСМ” і VI Усесаюзнай выстаўцы дыпломных работ студэнтаў мастацкіх ВНУ СССР. І ў тым жа годзе, адразу пасля абароны дыплома ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В.І. Сурыкава, Май Вольфавіч стаў выкладчыкам малюнка і жывапісу на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
Юбілей майстра — вельмі рэдкі, проста унікальны ў сучаснай мастацка-педагагічнай практыцы, калі ўлічыць, што Май Вольфавіч у свае 78 гадоў амаль штодзённа працуе: і ў майстэрні над новымі палотнамі, і вучыць студэнтаў таму, як стаць не толькі высокапрафесійным мастаком, які ўмее самастойна мысліць, разважаць, але і сапраўдным Чалавекам — патрыётам сваёй краіны.
Далей
|
№ 48 / 865 за 2008-11-29
Уладзімір ШЧАСНЫ: “Эталонам эпох будзе захаваная аўтэнтыка”
Цягам амаль васьмі гадоў Уладзімір ШЧАСНЫ ўзначальвае Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА. Таксама ён з’яўляецца Паслом па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаздольнасць ягоная здзіўляе і захапляе. Падаецца, як можна ахапіць неабдымнае? А ў яго, здаецца, атрымліваецца. Зрэшты, кажуць, што пра асобу трэба меркаваць не па пашпартных даных, а па яе біялагічным — сапраўдным — узросце. Дык вось, паводле яго, Уладзімір Шчасны — малады, поўны жыццёвых сіл, натхнёны творчы чалавек.
Далей
|
№ 47 / 865 за 2008-11-22
Аляксандр САКУРАЎ: “Кінематограф вельмі вінаваты перад цывілізацыяй”
Да несумненных плюсаў фестывалю “Лістапад” можна аднесці яго незвычайную для вялікіх кінафорумаў дэмакратычнасць: у фае кінатэатраў, у кіназалах кожны можа сустрэць вядомых акцёраў і рэжысёраў, аператараў і мастакаў, завесці гутарку, папрасіць аўтограф, задаць пытанне. Напрыклад, у нядзелю Кшыштаф Занусі асабіста прэзентаваў сваю апошнюю стужку “Чорнае сонца”, у панядзелак Святлана Дружыніна і Леанід Мазгавой адказвалі на пытанні гасцей творчай сустрэчы, а ў сераду французскі рэжысёр, літаратар, мастак і фатограф Алан Флешэр шчыра дзяліўся сваім досведам з беларускімі кінаманамі…
Сустрэч адбылося нямала, але своеасаблівай вяхой у гісторыі “Лістапада”, падаецца, стаў візіт Аляксандра Сакурава — знакамітага рэжысёра, народнага артыста Расіі, удзельніка і лаўрэата шматлікіх міжнародных фестываляў, творцы, чыё імя Еўрапейская Акадэмія ўключыла ў лік ста лепшых рэжысёраў сусветнага кіно, аўтара вядомай кінатрылогіі “Малох”, “Цялец”, “Сонца”, кінастужак “Рускі каўчэг”, “Аляксандра” і іншых экранных работ…
Далей
|
№ 44-45 / 862-863 за 2008-11-08
“Запаралеліліся” з Парыжам
Грандыёзны саракапавярховы бізнес-цэнтр на месцы гатэля “Беларусь”, адміністратыўны будынак у дваццаць пяць паверхаў на праспекце Пераможцаў, трыццаціпавярховая вышыня адміністратыўна-дзелавога комплексу па вуліцы Кальварыйскай... Ні для кога не сакрэт, што сёння ў архітэктурным абліччы Мінска адбываецца “высотны” паварот.
Далей
|
№ 42 / 860 за 2008-10-18
Зоя_БЕЛАХВОСЦІК: “Кожны з нас чыёйсьці матулі дзіця...”
14 кастрычніка, акурат на Пакровы, беларусы адзначылі Дзень маці. З гэтым светлым святам шчыра павіншаваў жанчын Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Наша сённяшняя субяседніца — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зоя БЕЛАХВОСЦІК — і “дзіця” тэатральнай дынастыі Глебавых-Белахвосцікаў, і сама маці-прадаўжальніца слынных традыцый. Дачка актрысы Валянціна Гарцуева скончыла не так даўно Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і арганічна ўлілася ў трупу Купалаўскага тэатра. Якраз пра маці і мацярынства на сцэне ды і ў жыцці мы гутарым з Зояй Валянцінаўнай.
Далей
|
№ 40 / 858 за 2008-10-04
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|