Соцыум № 22 / 1513 за 2021-05-29
Што робіць музейную прастору інклюзіўнай?
У сучасным свеце ўсё большае значэнне набіраюць пытанні інклюзіі — уключэння людзей з інваліднасцю ў актыўнае грамадскае жыццё. Часта ў сваёй працы з такой аўдыторыяй сутыкаюцца і супрацоўнікі ўстаноў сферы культуры. Як зрабіць музеі камфортнымі для ўсіх, данесці неабходную інфармацыю да людзей з асаблівасцямі і не трапіць прытым у няёмкую сітуацыю?
Далей
|
Адрадзіць старую сядзібу...
У мінулым нумары “К” мы распавялі нашым чытачам пра палац роду Радзівілаў у Паланечцы (Баранавіцкі раён), які нядаўна займеў гаспадароў і пачынае аднаўляцца. У той публікацыі была згадка пра іншыя прыклады, удалыя і не вельмі. Сёння мы распавядзем пра ўдалы прыклад — сядзібу роду Раецкіх-Верашчакаў-Жалтоўскіх у Райцы (Карэліцкі раён). Ад якой да Паланечкі, дарэчы, зусім побач, нейкіх дваццаць кіламетраў на паўночны захад.
Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пад умоўнай назвай — “Маёнткі і людзі”. Дзесяць гадоў таму Райца таксама ўжо трапляла ў фокус цікавасці нашай газеты (гл. “К” № 43, 2011 год). Тады яна толькі год як выйша з “піке” заняпаду…
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Эфект рэстаўрацыі
16 мая адбылася першая анлайн-дыскусія з цыкла сустрэч, зладжаных беларускім камітэтам ІКАМОС і прымеркаваных да новага сезона конкурсу “Спадчына ў дзеянні”. Нагадаем, што ўпершыню гэты конкурс прайшоў пазалетась, да ўдзелу ў ім было пададзена каля ста заявак, і па выніках былі вызначаныя найлепшыя праекты ў галіне рэстаўрацыі, рэканструкцыі і рэвіталізацыі помнікаў гісторыі і культуры за 2014 — 2018 гады. Сёлета ж да разгляду будуць прынятыя праекты, рэалізаваныя ў 2018 — 2021 гадах. Паралельна з вызначэннем найлепшых практык працы з гісторыка-культурнай спадчынай, адбываецца асэнсаванне мінуўшчыны, сённяшняга стану і перспектыў развіцця гэтай важнай галіны.
Далей
|
Паланечка. Адраджэнне
Амаль на самым сутыку трох абласцей нашай краіны — Брэсцскай, Гродзенскай і Мінскай — ёсць невялічкая вёсачка, з дзіўнай назвай: Паланечка. Апошнім часам гэта назва, што называецца, на слыху. Прычынай гэткай цікавасці да вёсачкі стала навіна, што славуты палац Радзівілаў, які тут знаходзіцца, нарэшце, займеў гаспадара. За апошнія дзесяць гадоў не ў першы раз, дарэчы.
Аб тым, праз якія выпрабаванні за гады свайго існавання прайшоў “палац-пакутнік”, аб тым, што адбываецца ў ім зараз і што чакае яго ў будучыні, прыйшоў час распавесці і нам.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
Рамантычная руіна ў парку-музеі
Гальшанскі замак доўгі час станавіўся ўсё больш прывідным: ён раставаў літаральна на вачах. Адкрыццё першай часткі экспазіцыі нарэшце засведчыла, што працэс рушыў у зваротным напрамку — не энтрапіі, але аднаўлення. Зразумела, гэта толькі пачатак. У якім накірунку будуць развівацца працы надалей — пры спрыяльным фінансаванні? Які выгляд урэшце займее ахутаны легендамі замак? Пра гэта — і наогул пра прынцыпы падыходу да спадчыны — мы гаворым з кіраўніком рэстаўрацыйнага праекта Ігарам
РАХАНСКІМ.
Далей
|
№ 19 / 1510 за 2021-05-09
Пошук вядзе батальён...
Вайна — гэта страшна. Гэта смерць, гэта страты блізкіх і сяброў, гэта татальнае руйнаванне. Вайна — гэта катастрофа. За сваю тысячагадовую летапісную гісторыю беларуская зямля не раз станавілася арэнай узброеных канфліктаў. Часам, пасля варожай навалы, край нагадваў пустку. Бо ні ад гарадоў, ні ад жыхароў не заставалася і следу. Таму першыя асацыяцыі пры слове ваяр, войска — гэта парахавы дым, выбухі, слёзы, магілы…
Больш за чвэрць стагоддзя таму ва Узброенных сілах Рэспублікі Беларусь з’явілася ўнікальная воінская часць — 52-гі спецыялізаваны пошукавы батальён. Але на яе ўзбраенні — не аўтамат-кулямёт, а археалагічны рыштунак — рыдлёўка, пэндзаль, металадэтэктар. Мэты гэтага батальёна — самыя высакародныя.
Далей
|
Больш правоў — больш абавязкаў
30 красавіка ў Кобрыне адбылася Рэспубліканская нарада па тэме “Праблемныя пытанні
пры выкананні работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
катэгорыі “3”. У нарадзе бралі ўдзел міністр культры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства і іх намеснікі Віталь Бейлін, Наталля Хвір,
Наталля Лапаціна, Святлана Краюшкіна, Ірына Карповіч. Кіраўніцтва Брэсцкай вобласці
прадстаўлялі старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка і ягоны намеснік Генадзь Барысюк,
начальнік упраўлення культуры Сяргей Панасюк, адказная за каардынацыю ўпраўленняў
культуры вобласці Святлана Раманюк. Ад Кобрыншчыны былі старшыня райвыканкама
Міхаіл Грышкевіч, намеснік старшыні Іван Карабко, начальнік аддзела культуры Валянціна
Пакалюк.
Былі на нарадзе прадстаўнікі ад усіх абласцей краіны і горада Мінска, а таксама супрацоўнікі ААТ “Белрэстаўрацыя” і навукова-праектнага цэнтра “РЭСТАБІЛІС”.
Пасля завяршэння рабочай часткі нарады яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць палеглых ў Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да помніка вызваліцелям Кобрыншчыны.
Далей
|
№ 18 / 1509 за 2021-05-01
Імунітэт да “гістарычнай амнезіі”, або Турызм як дапаможнік ад бяспамяцтва
Менш чым праз два месяцы споўніцца 80 гадоў як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пра што я распавядаю маім студэнтам прынамсі аб тых падзеях? Пра што павінны ведаць турысты, якія прыязджаюць да нас? Як данесці інфармацыю, якая сведчыць пра тыя жахі, што перажылі беларусы на сваёй тэрыторыі ў часы ліхалецця? Якімі неўміручымі подзвігамі слаўная наша зямля? Без сухіх і разам з тым эмацыйна асэнсаваных лічбаў і фактаў тут не абыдзешся. І мой расповед часам пачынаецца вось з чаго.
Далей
|
Вяртанне артэфактаў
Днямі здарыліся дзве важныя падзеі. Спярша ў Беларусь дзеля рэстаўрацыі і часовага экспанавання патрапіла надмагільная пліта аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. А літаральна тыдзень таму, на свет людскі, са змроку скляпення, упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў “выйшаў” камень паэта Адама Міцкевіча. Пра абодва артэфакты мы ўжо пісалі ў мінулым годзе на старонках нашай газеты (гл. “К” №№ 28, 42, 2020 год.). Прыйшоў час распавесці пра іх далейшы лёс.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 97
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|