Соцыум № 39 / 1478 за 2020-09-26
Прадвеснікі нацыянальнай оперы
90 гадоў таму, у кастрычніку 1930 года, на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага музычнага тэхнікума была створаная Беларуская студыя оперы і балета. Менавіта яна ў 1933 годзе была рэарганізаваная ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, які сёння вядомы як Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды аб гісторыі станаўлення тэатра мы пагутарылі з даследчыкам беларускай оперы Сяргеем Русецкім.
Далей
|
Ці перамогуць рэальныя гледачы віртуальных?
Тэатральны сезон, якога так доўга чакалі яго прыхільнікі, нарэшце распачаўся. Зразумела, што ён кардынальным чынам адрозніваецца ад мінулагодняга, бо, на жаль, і каранавірусная інфекцыя ўнесла свае карэктывы ў арганізацыю спектакляў. Чым сёння жывуць рэгіянальныя тэатры краіны, якім чынам ладзіцца ў іх тэатральны працэс і ці многа людзей прыходзіць на спектаклі — пра ўсё гэта даведалася “К”.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
Там, дзе вучаць майстроў экрана
Факультэт экранных мастацтваў з’явіўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 10 гадоў таму. Такім чынам, сёлета наша нацыянальная кіна- і тэлешкола святкуе невялічкі юбілей. Пра тое, чым жыве гэты параўнальна новы і сучасны факультэт, якіх спецыялістаў выпускае, з якімі праблемамі сутыкаецца і якімі дасягненнямі ганарыцца, мы пагаварылі з дэканам Паўлам ІВАНОВЫМ, які ўзначальвае факультэт з самага першага яго дня. Сам Павел Уладзіміравіч мае багаты прафесійны вопыт — па першай адукацыі ён акцёр і іграў у тэатрах, у сценах нашай жа Акадэміі атрымаў прафесію “рэжысёра драмы”, ставіў спектаклі ў розных гарадах Беларусі, многа гадоў быў галоўным рэжысёрам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Лаўрэат кінафестываляў, сцэнарыст, драматург, і вось ужо амаль 20 гадоў педагог, якому ёсць чым падзяліцца са студэнтамі, ёсць чаму навучыць, і за якіх ён адказвае не толькі па абавязку, але і як старэйшы калега ў творчай справе.
Далей
|
Сіла смеху і слёз
Многія ўстановы культуры нашай краіны, як вядома, вясной і летам фактычна не працавалі ці значна зменшылі сваю актыўнасць — каранавірус адмоўна паўплываў на творчыя планы, наведвальнасць, прымусіў адмяняць гастролі за мяжу… Не пазбеглі гэтай сусветнай негатыўнай тэндэнцыі і беларускія цыркі, у якіх, пачынаючы з сакавіка — красавіка, пачаліся масавыя адмовы ад білетаў і, адпаведна, прастоі ды адпачынкі ў супрацоўнікаў. Але цяпер усё паступова вяртаецца “на кругі свае”: так, у Гомельскім дзяржаўным цырку сёння, 19 верасня, распачнецца новы сезон, а, згодна з планамі, у Беларускім дзяржаўным цырку 10 кастрычніка адкрыецца новая відовішчная праграма.
Далей
|
№ 37 / 1476 за 2020-09-12
Ці кожны Карфаген мусіць быць зруйнаваны?
Адчуваючы сябе гаспадарамі ў суверэннай краіне, мы не толькі не спынілі практыку руйнавання рарытэтаў, але ўпарта “падчышчаем хвасты”, пакінутыя папярэднікамі. Таму, на жаль, гараць, развальваюцца на вачах сядзібы і палацы, свіраны і бровары, тое, што цудам дажыло да нашых часоў. А разам з імі выкарчоўваецца і гістарычная памяць народа.
Але так не павінна быць. Бо так не павінна быць нідзе і ніколі.
Далей
|
“Распетаю буду маліцца душой...”
На Дзень беларускага кіно ў снежні мінулага года планаваўся прэм’ерны паказ гучнага нацыянальнага фільма “Купала”. Прэм’еру перанеслі на нявызначаны тэрмін, міжнародныя кінафестывалі, на якія разлічвалі, з-за пандэміі адмяніліся. А недзе з тыдзень таму ў адным з тэлеграм-каналаў з’явілася пірацкая копія “Купалы”, прычым у чарнавым, недаробленым варыянце. Гэта абурыла і рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага, і кінастудыю “Беларусьфільм”, і кінакрытыкаў.
Далей
|
№ 36 / 1475 за 2020-09-05
Школа любові да ўласных каранёў
Падыходзіць да завяршэння трохгодка малой радзімы, але краязнаўчая дзейнасць застаецца па-ранейшаму актуальнай, прычым для ўсіх узростаў. Каб даведацца, як прышчапіць беларусам любоў да роднага кутка з дзіцячых гадоў, мы звярнуліся да досведу нешараговага школьнага музея, што здолеў аб’яднаць вакол сябе маладых краязнаўцаў у сталічным раёне, які сёння імкліва расце і неўзабаве мае ўсе шанцы зрабіцца адным з самых густанаселеных у горадзе.
Далей
|
Выжываюць толькі прафесіяналы
Турыстычны сезон яшчэ не закончыўся, вынікі падводзіць рана, але ўжо цяпер зразумела, што статыстыка будзе далёка не найлепшая. Каранавірус зблытаў усе планы, і замест чаканага росту абаротаў многія апынуліся на мяжы выжывання. Зрэшты, так яно ва ўсім свеце.
Зразумела, у ліку пацярпелых — і музейныя ўстановы. Прыкладам, на піку пандэміі колькасць наведвальнікаў Нясвіжскага замка знізілася болей чым у шэсць разоў. І гэта флагман, а што ўжо казаць пра менш папулярныя адрасы!
Як удалося перажыць пандэмію і чаму яна навучыла? Гэтае пытанне я задаў розным суб’ектам гісторыка-культурнага турызму.
Далей
|
№ 35 / 1474 за 2020-08-29
Майстэрства продкаў і цяпло драўляных сцен
Падыходзіць да фіналу лета, набліжаецца пачатак новага навучальнага года. Для многіх гарадскіх жыхароў Беларусі летняя пара, відаць, дагэтуль у значнай ступені асацыюецца з дзіцячымі гадамі, канікуламі і вёскай. У дзяцінстве я і сам любіў улетку бавіць час у гасцінным доме ў бабулі і дзеда на Вілейшчыне, альбо ў вясковай хаце непадалёк ад Мінска, збудаванай яшчэ маім прадзедам. На жаль, гэты будынак, які перажыў амаль усе трагічныя і бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя, сёння ўжо знаходзіцца не ў лепшым стане — рана ці позна з хатай давядзецца развітацца. Няма ўжо і маіх вясковых дзеда і бабулі, няма да каго мне прыехаць у нашай вёсцы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|