Рэпарцёрскі марафон № 40 / 1270 за 2016-10-01
Экспедыцыя па разнастайнасць
Па маім назіранні, беларуская аўдыторыя дзеліцца на пару катэгорый: на тых, хто не можа схадзіць на канцэрт Беёнсэ і “Ролінг Стоўнз” толькі таму, што яны ніколі не заязджалі ў Мінск і абласныя цэнтры ў рамках сусветнага туру, і тых, для каго культурны адпачынак у прынцыпе — з’ява маладаступная па эканамічных, геаграфічных ці сацыяльных прычынах. У некаторым сэнсе складаную сітуацыю вырашыў выпраўляць сталічны Маладзёжны тэатр эстрады, арганізаваўшы так званыя эстрадныя экспедыцыі ў нашы рэгіёны ў рамках Года культуры.
Далей
|
№ 39 / 1269 за 2016-09-24
Колькі ж беларусаў у Карэліі?
Першая асацыяцыя “звычайнага беларуса” са словам “Карэлія” — гэта недзе далёка. І сапраўды, нардычны край, з яго некранутай прыродай, выспай Кіжы і эпасам “Калевала”, здавалася б, не мае да нас дачынення. Але “Беларускія дажынкі”, што прайшлі ў расійскім Петразаводску 10 верасня, прыадкрылі зусім нечаканую старонку гісторыі нашага народа: удзел яго прадстаўнікоў у засваенні Карэліі. Таму і не дзіўна зусім, што “Цячэ вада ў ярок”, вышыванкі і саламяныя птушкі выклікалі ў публікі прыязную рэакцыю. Агулам беларускі дэсант у Карэлію налічваў больш за паўсотні чалавек. Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, які ўзначальваў дэлегацыю, перакананы, што дзякуючы гэтай акцыі ў Петразаводску ўдалося хай і сцісла, але пераканаўча паказаць здабыткі беларускай культуры.
Далей
|
Як захаваць “драўляны народ”?
Вёска Стойлы днямі зноў ажыла: на лясных палянах вакол паселішча былі прыпаркаваныя дзясяткі аўтамабіляў, каля сотні людзей блукалі ад аграсядзібы “Стулы” да дома і музея народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка “Успаміны Бацькаўшчыны”, а на імправізаванай сцэне выступалі фальклорныя калектывы.
Далей
|
Беларускае ўварванне на заходнім медывал-фронце
Як вы, упэўнены, памятаеце, мы “кінулі” гурт “Стары Ольса” на волю амерыканскага лёсу ў акрузе Дзюваль. Між тым, тур каманды па ЗША працягваецца, і дадзенае вам “Культурай” у № 34 абяцанне інфармаваць пра яго рэдакцыя не забылася. Такім чынам, што ж было з калектывам далей...
Далей
| |
№ 37 / 1267 за 2016-09-10
Скарынаўскі рэйс: Рагачоў — Полацк
Падарункі дораць не толькі на дзень нараджэння, часам іх атрымліваюць падчас вялікіх святаў. Так сёлета было і ў Рагачове, дзе святкавалі Дзень беларускага пісьменства. Жыхары горада атрымалі цэлы нямала прэзентаў: да свята былі адрамантаваны каля 40 будынкаў, добраўпарадкаваны гарадскі парк, зроблена новая зона адпачынку з двума вадаёмамі, рэканструяваны гарадскія фантаны, адкрылася новая бібліятэка ды кніжная крама. Я ўжо не кажу пра тое, што на некалькі святочных дзён Рагачоў стаў літаратурнай сталіцай Беларусі.
Далей
|
Святло нязгаснай лампады
Дзень беларускага пісьменства — гэта не толькі святочныя мерапрыемствы ў яе сталіцы, але і шэраг асветніцкіх праектаў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. І надзвычай важна, калі яны закранаюць невялікія населеныя пункты, дзе кожная, скажам, літаратурная сустрэча ператвараецца ў сапраўднае свята. Таму невыпадкова на працягу ўсяго часу правядзення Дня беларускага пісьменства яго ключавым спадарожнікам з’яўляецца праект навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Далей
|
Ватсан, ён вярнуўся!
Мінск, ранне страшэннае. У час “дапаўзаю” да прыпынку, дзе мяне забірае машына. Еду і паціху прадзіраю вочы. Заязджаем за босам — і што вы думаеце? У белым ільняным касцюме, саламяным капелюшы, з запаветным сакваяжам, начынне якога — “таямніца” за сямю жартамі, з’яўляецца Юрась Жыгамонт. І а 5-й раніцы спадар Дылетант выглядае так, “як па тэлевізары”, — проста выдатна! Новы сезон легендарнай перадачы, якая сёлета пасля 10-годдзя ў тэлеэфірах перайшла ў інтэрнэт, распачынаецца, а я прымаю ўдзел у здымках аднаго з новых выпускаў. І менавіта так — на досвітку, аказваецца, і распачынаецца “Падарожжа з Дылетантам”.
Далей
| |
№ 30 / 1260 за 2016-07-23
“Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча: ён стаў героем цыклу “У тур са сваім журналістам”. У горадзе на Заходняй Дзвіне ў рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў 17 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі калектыў з запрошанымі артыстамі і адкрываў турнэ па краіне (і не толькі). Праграму складае рок-опера “Песня пра долю” (па матывах паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”) і канцэрт “...Не рвуся я к славе”, у якім у ролі “першай скрыпкі” выступае Пётр Ялфімаў. Гэта першы паказ рок-оперы як пастаноўкі адноўленай, абноўленай, адаптаванай пад аркестр за межамі Мінска, і ў такім выглядзе трэці наогул, лічачы з 2012-га — года адраджэння твора.
Далей
|
№ 29 / 1259 за 2016-07-16
Акардэон у кустах: патрапіць у “ХранатопЬ”
Насамрэч, тое, што прыдумаў рэжысёр Андрэй Кудзіненка, — гэта геніяльна. Пяцідзённая кінашкола “ХранатопЬ. Абнуленне”, якой папярэднічаў трохдзённы арт-фестываль, — бліскучае ноу-хау, карыстацца якім, лічу, трэба кожнай кінаінстытуцыі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|