Рэпарцёрскі марафон № 38 / 1477 за 2020-09-19
Ці кожны Карфаген мусіць быць зруйнаваны?
Мы працягваем распавядаць гісторыю маёнтка, якому Стоўбцы сёння, можна сказаць, абавязаны сваім нараджэннем. І імя гэтаму маёнтку — Кавалёўшчына, шлях да якога вядзе праз вёску Задвор’е, што месціцца на ўсходніх подступах да горада, пры самай чыгунцы.
Далей
|
№ 37 / 1476 за 2020-09-12
Неўміручае!
Вось і прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне. Трэба нагадаць, што свята, заснаваная ў 1994 годзе, сёлета сустрэла свой 27-мы дзень нараджэння. Першы Дзень пісьменства адбыўся ў Полацку, і потым горад прымаў удзельнікаў фэсту яшчэ тройчы.
Двойчы Дзень пісьменства ладзіўся ў Тураве і Заслаўі. Сталіцамі свята былі таксама гарады ва ўсіх абласцях краіны. Паглядзеўшы на геаграфію свята бачыш, што яно, як правіла, адбываецца ў раённых цэнтрах. Прызначэнне менавіта такіх гарадоў сталіцамі Дня пісьменства дае магчымасць прыцягнуць увагу ўсёй Беларусі да паселішчаў, якія знаходзяцца, так бы мовіць, у цені абласных гарадоў. Свята спрыяе выхаванню мясцовага патрыятызму, пачуццю знітаванасці з мясцінамі, якія мы звыкла называем “малой радзімай”.
Далей
|
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Вяртанне ў Наваградак
У першыя дні жніўня наш супрацоўнік, які ў гэты час знаходзіўся ў адпачынку, даслаў на рэдакцыйную пошту фотаздымкі Наваградскага замка. Нашага калегу ўразіла смецце на тэрыторыі нацыянальнай святыні, графіці хамскага зместу на старажытных камянях і тое, што па руінах старажытнай вежы турысты гойдаюць як па скаладроме, што небяспечна і для жыцця экстрэмалаў, і для захаванасці помніка дойлідства. Мы з жонкай якраз збіраліся ў Гродна і вырашалі па дарозе заехаць у Навагрудак, каб праверыць наколькі той крык душы адпавядае рэчаіснасці.
Далей
|
№ 16 / 1455 за 2020-04-18
Мара “Х” і небяспечны паркур
Пра колішнюю сядзібу Хмараў у вёсцы Сёмкава, што зусім блізка ад МКАД, мне даводзілася пісаць ужо двойчы. Першы раз з аптымізмам — тады маёнтак, ад велічы якога засталіся адно ўспаміны, займеў дбайнага гаспадара ды пачаў адраджацца. Другі з трывогай — калі той гаспадар па незалежных ад тэмы аховы спадчыны прычынах быў вымушаны пакінуць аб’ект, і ён ізноў стаў “нічыйным”. Але кожнага разу мой артыкул вянчала абнадзейваючае шматкроп’е.
Пабываў там надоечы. Што ж змянілася за прамінулы час? Ды асабліва нічога. Ну, хіба яшчэ пару соцень цаглін выпала і з без таго ўжо павышчарбленых муроў, збудаваных колісь знакамітым у нас архітэктарам Карла Спампані.
Лёс сядзібы дасюль няпэўны нават у перспектыве. А вось комплекс мер “першай медыцынскай дапамогі”, які дазволіць лядашчым руінам дажыць да “светлай пары адраджэння”, спакваля (хай і не адразу) выпрацоўваецца. Што прыемна, робіцца гэта сумеснымі намаганнямі мясцовых уладаў і тых простых жыхароў Сёмкава, якім хацелася б выходзіць на вечаровы шпацыр па “беларускім Версалі”, а не па грамадскім сметніку.
Далей
|
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
“Славянскі базар”: ад замка да амфітэатра
У мінулую суботу ў Лідзе — культурнай сталіцы Беларусі 2020 — прайшлі фінальныя мерапрыемствы нацыянальных адборачных тураў да міжнародных песенных конкурсаў фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Па выніку творчых спаборніцтваў у XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск — 2020” нашу краіну прадставіць Ангеліна Ламака, а ў XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні — Раман Волазнеў.
Далей
|
Раман Волазнеў: “Для “Славянскага базару” я нефарматны”
Раман Волазнеў, які сёлета прадставіць Беларусь у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2020”, добра вядомы аматарам папулярнай музыкі і аматарам песенных конкурсаў і тэлешоу. Сваю музычную кар’еру ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве — напрыклад, ва ўзросце 10-ці гадоў ужо быў фіналістам нацыянальнага адбору на “Дзіцячае Еўрабачанне”, неўзабаве ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі іграў у спектаклі “Новыя брэменскія музыканты”, потым станавіўся лаўрэатам мноства іншых конкурсаў — у тым ліку і “Детской Новой волны”, спяваў дуэтам з эстраднымі зоркамі — асабліва многа з Уладзімірам Прасняковым.
Далей
|
№ 7 / 1446 за 2020-02-15
Малая радзіма вялікай навукі
У прысталічным пасёлку Лясны — цэнтры прасторы пад назвай “Бараўляны”, я жыву з 1984 года. За тыя больш як трыццаць гадоў, што прайшлі з таго моманту, калі я з Мінска пераехаў у прыгарад, Лясны, а разам з ім і Бараўляны ўвогуле, сталі ва ўсіх адносінах мясцінай рэспектабельнай. Калісьці мае бацькі дзівіліся майму рашэнню выпісацца з Мінска, а сёння мае дзеці ў бок сталіцы нават і не глядзяць, настроены будаваць сваё жыццё там, дзе нарадзіліся.
Лясны — гэта па сутнасці медыцынская сталіца Беларусі, адзін з найважнейшых навуковых цэнтраў краіны. Быў час, калі аблічча пасёлка з яго стандартызаванай забудовай і неразвітай інфраструктурай не надта адпавядала гэтаму статусу, але за апошнія гады тут адбыліся станоўчыя змены. Нешта падобнае я назіраў і ў іншых паселішчах Беларусі, што раней былі, так бы мовіць, незаўважнымі ў ценю вялікіх гарадоў, а сёння ў стане актыўнага пошуку самасці. Прыклад жа Лясного-Бараўлян падаецца мне характэрным для ілюстрацыі згаданай тэндэнцыі. Да таго гэта тэма надзвычай актуальная ў кантэксце Года малой радзімы.
Распавесці пра тое, якімі Бараўляны былі і якімі сталі, мы папрасілі аднаго са старэйшых супрацоўнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава — доктара медыцынскіх навук, прафесара Аляксандра Машэўскага (на здымку). У названым цэнтры ён узначальвае Цэнтральную экспертную камісію.
Далей
|
Будучыня, што пачалася стагоддзе таму
Напярэдадні святкавання сотай гадавіны з дня ўтварэння аб’яднання УНОВИС Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва, кампаніяй А1 і Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны быў наладжаны прэс-тур па Віцебску. Экскурсію па мясцінах, звязаных з дзейнасцю мэтраў авангарднага мастацтва, правяла доктар мастацтвазнаўства Таццяна Катовіч, а з экспазіцыяй Музея гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні журналістаў азнаёміў ягоны дырэктар Андрэй Духоўнікаў.
Далей
|
№ 6 / 1445 за 2020-02-08
Абапіраючыся не толькі на архівы
У маі гэтага года будзе ўрачыста адзначацца 550-годдзе здабыцця цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзе Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Наведаўшы вёску Жыровічы, што ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, я даведаўся, як у абіцелі рыхтуюцца да гэтых слаўных дат.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|