Дарагія суайчынніцы!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын.
Мы аддаём даніну глыбокай павагі і захаплення маці, жонкам, дочкам, сёстрам, калегам. Удзячныя ім за разуменне і падтрымку, спакой і ўтульнасць у доме, усмешкі нашых дзяцей і цяпло любячых сэрцаў. Ваша жыццёвая мудрасць, душэўнасць і спагадлівасць робяць жыццё прыгажэйшым і дабрэйшым.
Спакон веку з’яўляючыся захавальніцамі дамашняга ачага, сямейнага шчасця і дабрабыту, сёння вы рэалізуеце свае лепшыя якасці і ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. Дзяржава ўдзячная вам за стваральную працу ў імя роднай Айчыны.
Няхай гэты светлы святочны дзень падорыць вам выдатны настрой, натхненне і радасць сустрэч з блізкімі.
Здароўя вам, міру, згоды і любові.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
8 сакавіка 2014 г.
Дарагія жанчыны!
Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста віншую вас з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын!
Без вас немагчымы поспех ні ў адной справе — творчай, грамадскай, дзяржаўнай. Сваёй прысутнасцю, сардэчнай цеплынёй, любоўю і абаяльнасцю вы абуджаеце ў сэрцах мужчын неадольнае імкненне тварыць жыццё яшчэ больш радасным і дасканалым.
Беларускія жанчыны — вялікія працаўніцы. Вам належыць вядучая роля ў такіх важных сферах жыццядзейнасці, як культура, адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона. Дзякуй вам за вашу старанную працу і высокую адказнасць, за клопат аб сем’ях і дзецях, за чуласць і ўважлівасць да тых, хто побач.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту. Заставайцеся заўсёды такімі ж прыгожымі, узнёслымі ў творчых памкненнях і каханымі.
Старшыня камісіі Генадзій ПАЛЬЧЫК
Дарагія нашы жанчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным святам вясны — Днём жанчын!
Вы ўвасабляеце сабой жыццесцвярджальную сілу кахання і мацярынства, сусветную мудрасць і прыгажосць, адданасць і ўнікальную сілу, пяшчоту і цяпло дамашняга ачага. Дзякуй вам за тое Дабро, што вы дорыце людям! Няхай жа пачатак вясны прынясе поспех і надзею, зберажэ мір і спакой!
Жадаем вам і ўсім вашым родным і блізкім доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця! І хай кожны дзень у гэтым жыцці будзе напоўнены каханнем, цяплом і радасцю!
З павагай, Наталля АЎДЗЕЕВА, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры