Населены востраў

№ 10 (1136) 08.03.2014 - 14.03.2014 г

З нагоды пацвярджэння наймення “Народны аматарскі калектыў”, сямейны клуб “Востраў разумення” з Глыбоччыны запрасіў на чарговае пасяджэнне, якое адбылося ў Гарадскім цэнтры культуры.

Клуб быў створаны ў 2002 годзе, а ў 2005-м ужо атрымаў званне “народны”. Работа яго скіравана на аб’яднанне розных сем’яў, на іх сумеснае правядзенне вольнага часу.

Асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляюцца павышэнне ролі сям’і і сем’яніна, умацаванне сямейных традыцый, устанаўленне даверных адносін паміж бацькамі і дзецьмі. І гэтыя задачы кіраўнік Наталля Шалонька і ўдзельнікі клуба добра выконваюць.

Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці