Казюкі — двойчы!

№ 10 (1136) 08.03.2014 - 14.03.2014 г

Свята народных умельцаў, якое праходзіць у Гродне — Культурнай сталіцы Беларусі 2014 года — ужо ў пятнаццаты раз, сабрала больш за 90 гарадскіх майстроў. Сюды прыехалі і рамеснікі з Украіны ды Польшчы.

/i/content/pi/cult/470/9982/11-3.jpg

/i/content/pi/cult/470/9982/11-5.jpg

Уздоўж вуліцы Савецкай прапаноўваліся вырабы з керамікі, дрэва, саломкі. Пад час адкрыцця кірмашу ў самым цэнтры Гродна гасцей вітаў пераапрануты ў святога Казіміра акцёр Васіль Ткач, які распавёў пра гісторыю святкавання. А дзяўчаты ў нацыянальных строях раздавалі прысутным выпечку ў выглядзе сэрца. Гэта адбылося пасля таго, як Казімір прамовіў, што аддае сэрца гродзенцам. Арганізатар мерапрыемства Казімір Знайдзінскі зазначыў: “Свята паходзіць з Літвы. Там яго называюць “Казюкас” у гонар разбяра па дрэве, майстра па вырабах з лёну, металу... Ёсць такая традыцыя і ў Польшчы. Таму свята мы ладзім разам з мясцовай уладай і польскай дыяспарай”.

Другую частку Казюкаў адзначаць ўжо заўтра — 9 сакавіка.

Сяргей АПАНОВІЧ

На здымках: Васіль Ткач у ролі святога Казіміра; кірмаш на Савецкай.

Фота аўтара