Распачнем здароўя год!

№ 5 (823) 02.02.2008 - 08.02.2008 г

30 студзеня на “БелЭКСПА” адкрылася ІV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Тыдзень моды на здароўе”... На адкрыццё выстаўкі “Тыдзень моды на здароўе” прыйшлі міністр інфармацыі РБ Уладзімір Русакевіч, міністр спорту і турызму РБ Аляксандр Грыгараў, міністр аховы здароўя РБ Васіль Жарко, славуты спартсмен, шматразовы чэмпіён Еўропы, прызёр свету Аляксандр Мядзведзь і іншыя афіцыйныя госці.

 /i/content/pi/cult/147/997/Zdarouje3.jpg
 Міністр спорту і турызму РБ Аляксандр Грыгараў і віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Мядзведзь. 
З прывітальным словам да шматлікіх гасцей звярнуўся У.Русакевіч. Выстаўка, сказаў ён, актыўны ўдзел у арганізацыі якой прымаюць міністэрствы інфармацыі, спорту і турызму, аховы здароўя, адукацыі нашай краіны, праводзіцца ўжо чацвёрты раз і сталася буйнамаштабнай акцыяй.
“Мы шчыра ўдзячныя ўсім 77 экспанентам, — адзначыў У.Русакевіч,— якія прадставілі свае стэнды на “Тыдні моды на здароўе”. Упэўнены ў тым, што падзеі, якія пройдуць падчас выстаўкі, насычаная праграма з дапамогай СМІ будуць з цікавасцю сустрэты ва ўсіх кутках Беларусі, мода на здароўе будзе пастаяннай і зробіцца традыцыяй. Арганізатары выстаўкі кіруюцца мэтай: каб кожны наш грамадзянін быў здаровы і ўносіў свой уклад у будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі”.
Міністр аховы здароўя В.Жарко падкрэсліў, што выстаўка “Тыдзень моды на здароўе” пакажа сваю эфектыўнасць. Гэтае мерапрыемства, што праводзіцца ў Год здароўя, надзвычай маштабнае. У межах выстаўкі ўсе жадаючыя могуць атрымаць кансультацыі дактароў-спецыялістаў, паўдзельнічаць у дыспутах па арганізацыі здаровага ладу жыцця. В.Жарко выказаў пажаданне, каб мода на здароўе стала асноўным прынцыпам жыцця кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі.
У.Русакевіч урачыста абвясціў, што Ганаровым госцем выстаўкі сёлета з’яўляецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт — кіраўнічы орган вобласці, якая нядаўна адзначыла сваё 70-годдзе. Перарэзваецца чырвоная стужка і — выстаўка адкрыта. Усе — афіцыйныя асобы і прысутныя — накіраваліся да стэнда Мінскай вобласці. Каля яго міністра інфармацыі і іншых афіцыйных асоб сустрэлі хлебам-соллю гасцінныя, апранутыя ў прыгожыя нацыянальныя строі гаспадары ў суправаджэнні беларускіх народных спеваў. Усе мелі магчымасць пакаштаваць розныя прысмакі, пазнаёміцца з усім, чым славіцца Міншчына.
У гэты дзень наведвальнікі выстаўкі пабачылі маляўнічую шоу-праграму, падрыхтаваную РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі”. Медыкі правялі рынг-дыспут на тэму “Дэмаграфічны выбух у Беларусі: прагноз і рэальнасць”. Прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў паводле вынікаў конкурсу сярод друкаваных СМІ на лепшы матэрыял аб
 /i/content/pi/cult/147/997/Zdarouje4.jpg
здаровым ладзе жыцця, наладжаная Міністэрствам інфармацыі РБ, Саюзам выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку.
Адбыліся таксама прадстаўленне калекцыі карцін і паштовак “А ў Беларусі спорту рады і стары, і малады” мастака С.Давідовіча-Зосіна, прэзентацыя відэароліка сацыяльнай рэкламы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, музычнае прывітанне мастацкага дзіцячага калектыву “Буслік”. Не менш захапляльна прайшла презентацыя мадэльным агенцтвам “Студыя моды Сяргея Нагорнага” і буціка “Манпасье” калекцыі французскага адзення для дзяцей.
Міністэрства адукацыі РБ наладзіла маладзёжны марафон “Дзень здароўя — Год здароўя— здаровае жыццё”. А напрыканцы выставачнага дня Міністэрства інфармацыі РБ прэзентавала дзіцячую энцыклапедыю “Здароўе” і “Спартыўную энцыклапедыю Беларусі”.
“Тыдзень моды на здароўе” працягнецца да 3 лютага. У праграме выстаўкі — выступленні ўдзельнікаў спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў і прафесійных спартсменаў, прэзентацыі лепшых выдавецкіх праектаў, насычаная шоу-праграма.
 /i/content/pi/cult/147/997/Zdarouje5.jpg

Юныя хакеісты. 

Пасля агляду экспазіцыі славуты беларускі спартсмен Аляксандр Мядзведзь слушна заўважыў: цудоўна, што такая выстаўка праводзіцца, гэта вельмі карысна для моладзі, увогуледля ўсіх беларусаў.
— Тут можна пабачыць усё,— адзначыў ён, — што можа прынесці карысць здароўю: і прадукты харчавання, і адзенне, і трэнажоры, методыкі, лекі, зёлкі — усяго не пералічыш. 2008 год у нашай краіне абвешчаны Годам здароўя. Вельмі важна, каб наша нацыя была здаровая.
— А як асабіста вы падтрымліваеце сваё здароўе?
— Я лічу, што ўсё залежыць ад самога чалавека. Калі ён будзе разумець, што яму трэба раніцай рабіць прагулкі, гімнастыку, не пераядаць, больш рухацца, не курыць, не злоўжываць алкаголем, дык тады ён будзе здаровы.
Я не спыняю трэніроўкі. Трэнірую моладзь, рыхтую яе да Алімпійскіх гульняў. А сам кожны дзень раніцай раблю зарадку. Займаюся фізічнымі практыкаваннямі па 15-20 хвілін. Мяне можна сустрэць на ўзбярэжжы Свіслачы раніцай, калі раблю лёгкую прабежку.
— Што б вы пажадалі чытачам “Культуры”?
— Беражыце сябе. Здароўе — адно, і яго трэба берагчы!

Наталля КІРПІЧЭНКАВА 
Фота Юрыя ІВАНОВА

P.S. У рамках выстаўкі “Тыдзень моды на здароўе” прайшоў турнір па боулінгу, у якім
 /i/content/pi/cult/147/997/Zdarouje6.jpg
прынялі ўдзел і супрацоўнікі рэдакцыі “Культуры”. Мерапрыемства сталася вельмі святочным, вясёлым, па-сяброўску цёплым.
І спяшаемся падзяліцца сваёй радасцю з чытачамі: у камандным заліку мы занялі ІІІ ганаровае месца і атрымалі ў якасці ўзнагароды вось гэтыя “бронзавыя” статуэткі!