Аляксандр АНЦІПІН: “Творчы патэнцыял — высокі”

№ 4 (822) 26.01.2008 - 01.02.2008 г

Мастацтва заўсёды з’яўлялася паказчыкам развіцця культурнага жыцця краіны, узнімала прэстыж любой дзяржавы на міжнароднай арэне. Культурны абмен заўсёды збліжае людзей у сусветным грамадстве.

 /i/content/pi/cult/146/993/Ancipin1.jpg

— На сённяшні дзень Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў налічвае 45 чалавек, з іх 10 — у Гродзенскай вобласці і 35 — у Гродне. З іх 10 чалавек з’яўляюцца пенсіянерамі. На балансе абласной арганізацыі — 11 творчых майстэрань, мастакі арандуюць 22.
Творчы патэнцыял арганізацыі вельмі высокі.
За перыяд з 2004 па 2007 гг. Гродзенскай абласной арганізацыяй БСМ было арганізавана 46 выставак — як у рэспубліцы, так і за яе межамі: у Галандыі, Швецыі, Італіі, Францыі, на Кіпры, у Грэцыі, Бельгіі, Турцыі, Швейцарыі, Польшчы, Літве, Украіне, Расіі і ЗША.
У Швецыі адбылася персанальная выстаўка вядомага графіка Юрыя Якавенкі.
Гэтую выстаўку наведаў кароль Швецыі з сям’ёй і пакінуў падзячны запіс у кнізе наведвальнікаў. Ю.Якавенка быў прыняты ў ганаровыя члены Каралеўскай акадэміі мастацтваў.
Гродзенскія мастакі ўдзельнічалі ў 14-ці міжнародных пленэрах, арганізаваных на Украіне, у Польшчы, Турцыі, Італіі і іншых краінах.
Многія мастакі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама, аблвыканкама, гарадскога і абласнога саветаў дэпутатаў, дыпломамі БСМ, медалямі БСМ “За заслугі ў мастацтве” — гэта М.Бандарчук, Ф.Собалеў, Ганаровай граматай Міністэрства культуры — А.Захараў, удастоены званняў заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Польшча — С.Кічко, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ — У.Церабун.
Побач з вялікімі творчымі поспехамі ёсць і недахопы — як вытворчага, так і побытавага характару. Арганізацыя старэе, яна не папаўняецца маладымі мастакамі — выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых мастацкіх ВНУ.
Не едуць яны ў Гродна ў сувязі з адсутнасцю пастаяннай работы, г. зн. Адсутнасцю дзяржзамовы, як гэта было да 90-х гадоў.
Паважаны Уладзімір Фёдаравіч, ад імя мастакоў Гродзенскай вобласці прашу Вас і Міністэрства культуры разгледзець гэтае пытанне і рашыць яго станоўча. Гэта дасць магчымасць умацаваць кадравы і фінансавы стан абласной арганізацыі Саюза мастакоў, бо сёння мы не маем пастаяннай працы і самі шукаем замовы. Я ўпэўнены, што і ў іншых абласцях такое ж становішча.
За 6 гадоў у Гродна прыехаў толькі адзін мастак, да і то таму, што сам родам з Гродна. Калі на творы мастацтва аднавіць практыку дзяржаўных замоў, тады істотныя праблемы знікнуць самі сабой. Арганізацыя Саюза мастакоў будзе пастаянна папаўняцца маладымі мастакамі.

 /i/content/pi/cult/146/993/Ancipin2.jpg

Мастацтва заўсёды з’яўлялася паказчыкам развіцця культурнага жыцця краіны, узнімала прэстыж любой дзяржавы на міжнароднай арэне. Культурны абмен заўсёды збліжае людзей у сусветным грамадстве.
Асэнсоўваючы дадзеную праблему, Гродзенская арганізацыя БСМ робіць усё магчымае для набліжэння грамадства да мастацтва, знаёмства яго з работамі мастакоў.
У Гродне ёсць дзве дзяржаўныя выставачныя залы, дзве прыватныя галерэі. У сакавіку 2008 г. у Лідзе ў дзяржаўным гісторыка-мастацкім музеі адкрываецца новая выставачная зала. Прыемна адзначыць, што графік яе працы на 2008 г. поўнасцю распісаны, і адна выстаўка змяняе другую. Усё гэта з’яўляецца добрым паказчыкам дзейнасці мастакоў і Саюза мастакоў Гродзенскага абласнога аддзялення.
Вельмі патрэбна гораду пастаянная мастацкая галерэя, якая давала б магчымасць назіраць за развіццём творчага патэнцыялу Гродзенскай вобласці. У гэтым накірунку ўжо вядзецца праца з органамі мясцовай улады, і ў дасягненні гэтай мэты мы бачым адну са сваіх важнейшых задач.
Шлях мастака складаны. Цяжка стаць мастаком, цяжка ім быць, а яшчэ цяжэй — ім застацца.
Вялікая і адказнасць мастака, але цудоўная яго мэта: служыць дабру, высокім ідэалам чалавецтва.

Аляксандр АНЦІПІН,
старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення
Беларускага саюза мастакоў