Oрдэнам Францыска Скарыны: Барыс БАРЫСЁНАК — артыст, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача; медалём “За працоўныя заслугі”: Ігар МАРЗАЛЮК — загадчык кафедры археалогіі і сацыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова; медалём Францыска Скарыны: Валянціна АФАНАСЕНКА — загадчык філіяла Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь; Уладзімір ВАСЮК — мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў; Людміла НАУМАВА — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь; Тарас ПАРАЖНЯК — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член Беларускага саюза мастакоў; Анатоль СОБАЛЬ — дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў; Рыгор СУРУС — член Беларускага саюза кампазітараў; Ганна СЦЕПАНКОВА — артыст-вакаліст (саліст) Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; Аляксандр ФІНСКІ — дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Атрымалі ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”: Аляксандр АЎРУКЕВІЧ — дырыжор ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”; Іван ГЕРАСЕВІЧ — артыст, вядучы майстар сцэны Брэсцкага тэатра лялек; Аляксандр КАШПЕРАЎ — вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”; “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”: Валерый ШКАРУБА — мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў; “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”: Таццяна СЕМЧАНКА — кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Ансамбль танца “Равеснік” Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў”.