Віктар СТАРАВОЙТАЎ: “...Танней, чым праезд у гарадскім транспарце?”

№ 4 (822) 26.01.2008 - 01.02.2008 г

Ажыццяўленне аб’яўленай Прэзідэнтам нашай краіны стратэгіі развіцця рэспублікі на пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы, дзяржавы для народа немагчымае без развіцця культуры. Культура — гэта духоўнасць, якая, у сваю чаргу, вызначае перавагу маральных і інтэлектуальных інтарэсаў над матэрыяльнымі. У духоўным, культурным жыцці нашай нацыі адно з вядучых месцаў займае тэатр — тэатр як сінтэз мастацтваў.

 /i/content/pi/cult/146/989/Staravojtau1.jpg

Маладзёжны — адзін з запатрабаваных сталічных тэатраў. У 2007 годзе наш калектыў прыклаў максімум намаганняў для забеспячэння выканання планавых заданняў. Тэмп росту платных паслуг склаў 127,4%. Запаўняльнасць залы — 93%. Прытым, што глядзельная зала ў нас на 176 месцаў, тэатр прыцягнуў увагу 44 тысяч чалавек, што склала 115% ад плана. Платныя паслугі аказаны на суму 229 млн. рублёў, ці 36,2% да бюджэтнага фінансавання. Мы выпусцілі дзве новыя пастаноўкі з улікам таго, што ў гэтым годзе тэатр павінен стаць на рэканструкцыю. Мы спадзяёмся, што да канца 2009 года, у адпаведнасці з Праграмай Савета Міністраў і Мінгарвыканкама, наш новы будынак прыме гледачоў.
Паколькі калегія ў нас выніковая, хацелася б з такой высокай трыбуны ўзняць пытанні, якія хвалююць работнікаў усіх тэатраў.
У 2008 годзе тэатрам горада даведзены паказчык росту аказання платных паслуг у памеры 12% ад дасягнутых вынікаў папярэдняга года. Гэты паказчык вымусіць нас шукаць унутраныя рэзервы для яго выканання. А так званых “рэзерваў” усяго тры: павелічэнне колькасці спектакляў, павелічэнне кошту білетаў і павелічэнне запаўняльнасці глядзельнай залы. Апошні рэзерв адпадае, бо ўзняць запаўняльнасць вышэй за 100% немагчыма.
Вялікае пытанне — павелічэнне кошту білетаў. Іх мы можам павышаць на 0,6% у месяц. Давайце прыкінем.
Калі кошт білета — 7500 рублёў, то, павялічыўшы на 0,6%, ён будзе каштаваць на 45 рублёў больш. Атрымліваецца, што неістотнае павышэнне на 500 рублёў за год — меншае, чым

 /i/content/pi/cult/146/989/Staravojtau2.jpg
 Сцэна са спектакля
“Калі б я меў златыя горы”.

Дзяржаўны маладзёжны тэатр Беларусі.

кошт аднаго праезду ў грамадскім транспарце. Мне думаецца, што неабходна распрацаваць нейкі механізм павышэння коштаў на тэатральныя білеты не ў працэнтах, а ў рублях.
Сёлета мы пастараемся выканаць паказчыкі па платных паслугах, але хочацца звярнуць увагу, што ў наступным годзе падобнае павелічэнне немагчымае, бо проста немагчыма павялічыць колькасць глядзельных месцаў, кошты білетаў, колькасць спектакляў.
Паважаныя калегі, яшчэ адно пытанне. Тэатры чакаюць метадычных распрацовак па фарміраванні фондаў накаплення і спажывання і парадак іх адлюстравання ў бухгалтарскай дакументацыі. КРУ Мінфіна і дзяржкантроль правяралі некаторыя тэатры, і ў іх ўзніклі пытанні па фарміраванні фондаў у сувязі з адсутнасцю дакладнай нарматыўнай базы. Я ведаю, што Міністэрства культуры гэтым займаецца, але хацелася б паскорыць рашэнне гэтага пытання. Для гэтага просім запрасіць 2-3 галоўных бухгалтараў і дырэктараў тэатраў.
Падсумоўваючы вышэйсказанае, хачу яшчэ раз звярнуць вашу ўвагу на пытанні цэнаўтварэння і фарміравання фондаў, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца самымі актуальнымі для тэатраў рэспублікі.
Пытанне аб званнях, якое неаднаразова ўзнімаецца на калегіях. Апошнім і адзіным чалавекам, які атрымаў званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь у гарадскіх тэатрах, быў акцёр Маладзёжнага тэатра Сяргей Барысавіч Журавель у 2000 годзе. А вельмі ж важна кожнаму чалавеку, асабліва работніку культуры, атрымаць прызнанне, ацэнку яго працы сёння, пры жыцці. Тым больш, што годныя і прафесійныя работнікі ў нас ёсць.

Віктар СТАРАВОЙТАЎ,
дырэктар Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Беларусі