Расповед мастака пра мастака, па маім цвёрдым перакананні, можна смела далучыць да залатога фонду радыё. Высокі прафесіяналізм дазволіў вядомаму дыктару стварыць голасам галерэю яркіх вобразаў. Так, менавіта голасам. У Алега Вінярскага — багатая галасавая палітра, уменне суперажываць і дакладна расстаўляць акцэнты пад час узаемадзеяння персанажаў.
Здаецца, што душа артыста і мастака былі сугучныя, калі ў сцэне бальніцы з эпілептыкамі, куды трапіў Ван Гог, давялося выслухаць на працягу двух тыдняў бесперапыннае сабачае выццё з вуснаў хворага старога!.. Мяркую, Алег Вінярскі, напружаны загадкавымі пакутамі Ван Гога, не раз змахваў слязу. Пераканана, што і ў слухачоў душы пакутавалі таксама. Перадачы суправаджала музыка Сен-Санса, Дэбюсі, Франка, дакладна падабраная Алегам Вінярскім і рэжысёрам Рэнатай Патака.
Таццяна ІГНАТОВІЧ
Мінск