Са званком і...

№ 5 (1131) 01.02.2014 - 07.02.2014 г

Суполка вёскі Віркаў Клічаўскага раёна сёлета займалася адраджэннем каляднага абрада “Цыганы”.

/i/content/pi/cult/465/9860/10-8.jpg

Адрадзілі так, як ён праводзіўся шмат гадоў таму, калі ў гурце былі надзвычай цікавыя персанажы: Цыган і Цыганка, Мядзведзь, Малады і Маладая, Паніч і Паненка, Дурань. Гурт хадзіў са званком, свістком. У кожнага персанажа — свая роля. У кожнай хаце спявалі спецыяльную абрадавую песню “Ой, жаўнеру, жаўнеру…”

Разам з гуртом у калядаванні прымала ўдзел аматарскае этнаграфічнае аб’яднанне аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна “Карагод”. Таксама ў раёне адбыліся калядаванні дзіцячых гуртоў “Куры” вёсак Віркаў, Нясята, Дзмітраўка.

Жана АЧЫНОВІЧ, загадчык аўтаклуба

Клічаўскі раён