Каларытная мелодыя

№ 5 (1131) 01.02.2014 - 07.02.2014 г

Выстаўка “Гродзенская мелодыя” працягваецца ў Гарадской выставачнай зале абласнога цэнтра. Тут прадстаўлены работы майстроў народнай творчасці, што ўваходзяць у склад народнага аб’яднання “Гродзенскі каларыт”.

/i/content/pi/cult/465/9859/10-5.jpg

/i/content/pi/cult/465/9859/10-6.jpg 

Лепшыя творы з лазы і дрэва, скуры і тканіны, а таксама — вышыўка і бісерапляценне, дэкупаж і жывапіс — некалькі дзясяткаў майстроў працавалі над імі цягам апошніх двух гадоў.

Старшыня аб’яднання Алена Весялова мяркуе, што ў экспазіцыі вылучаюцца творы гродзенскіх бондараў і кавалёў.

Андрэй МЯЛЕШКА

Гродна