"Роспіс па... доме"

№ 4 (1130) 25.01.2014 - 01.01.2005 г

Сляпыя фасады гарадскіх будынін непакояць творцаў. А гэтыя пустыя бетонныя палотны мараць пра пэндзаль. Калі мары і непакой знянацку супадаюць, шэры будзень выбухае колерам "роспісу па... доме".

/i/content/pi/cult/464/9825/13-3.jpg

/i/content/pi/cult/464/9825/13-4.jpg /i/content/pi/cult/464/9825/13-5.jpg

Як вам партрэт дзяўчыны з зялёнымі вачамі ў дзевяць паверхаў вышынёй?! Менавіта такі фасад упершыню ўбачыў трыццаць гадоў таму недзе ў Юрмале. Як мне патлумачылі, урбаністычны партрэт стаў вынікам светлага чэрвеньскага бяссоння аднаго з маладых мастакоў, што любіў альпінізм…

Згадайма з гэтай нагоды мазаікі Аляксандра Кішчанкі на фасадах дамоў мінскага мікрараёна “Усход”. А напярэдадні леташняга Дня беларускага пісьменства ажылі гарадскія фасады Быхава. Бетонная прастора стала кропкай прыцягнення для студэнта, калі не памыляюся, з Воранава. Чаму так мала вось такіх праяў шчаслівага разняволення на Беларусі? Калі памыляюся, дык папраўце.

А паслужлівы Інтэрнэт на мае пошукі сусветных аналагаў адгукнуўся двума яркімі прыкладамі: на радзіме мастака Фернана Лежэ і ў Польшчы, дзе не забываюць музычна-песенную славу Чэслава Немэна.

На здымках: Гістарычныя выявы ў Быхаве з нагоды Дня беларускага пісьменства (фота Юрыя ІВАНОВА); прыхільнікі творчасці Чэслава Немэна ўпрыгожылі дамок у польскім Белгародзе, а родны дом Фернана Лежэ цяпер мае і ягоную выяву на адным з тыльных бакоў будынка.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"