Уладзімір МАТВЕЙЧУК: "Леташні досвед – аснова здабыткаў года бягучага"

№ 4 (822) 26.01.2008 - 01.02.2008 г

З даклада міністра культуры РБ Уладзіміра Матвейчука

Паважаныя ўдзельнікі пасяджэння калегіі!
Дзейнасць Міністэрства культуры, усёй галіны ў 2007 годзе была скіравана на своечасовае выкананне ўказаў, распараджэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, рашэнняў Урада. Значны аб’ём работы праведзены па выкананні Праграмы “Дзеці Беларусі”, Нацыянальных праграм дэмаграфічнай бяспекі рэспублікі, развіцця турызму, Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла і Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў. Стварыць годныя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, больш эфектыўней працаваць па культурным абслугоўванні насельніцтва патрабуе ад нас і галіновая Праграма захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гады.
У сваім дакладзе хачу звярнуць увагу на вынікі нашай леташняй дзейнасці, на асобныя праблемы і галоўныя задачы работнікаў культуры ў 2008 годзе.
Работа па ахове аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны была летась накіравана на арганізацыю іх уліку, утрымання і ўзнаўлення. Сфарміраваны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які размешчаны на сайце Міністэрства культуры. Сёлета ў дапаўненне да электроннай версіі плануецца выданне Дзяржспісу, які ўключыць падрабязныя гістарычныя звесткі пра асабліва каштоўныя аб’екты спадчыны.
На працягу 2007 года рэстаўрацыйна-ўзнаўленчыя і праектныя работы вяліся на 700 аб’ектах спадчыны. У поўным аб’ёме праведзена інвентарызацыя археалагічных аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці і большай часткі Віцебскай. У ходзе падрыхтоўкі да ўрачыстага адкрыцця ракі Святой Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Праабражэнскай царкве Полацка выкананы рэстаўрацыя насценнага жывапісу ХІІ стагоддзя, рамонт фасадаў. Раскрыццём насценнага жывапісу займалася УП “Мінскрэстаўрацыя” сумесна з расійскімі спецыялістамі.
Завершана ўзнаўленне былых саляных складоў у Віцебску з прыстасаваннем іх пад Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, Палаца Пацёмкіна ў Крычаве з прыстасаваннем яго пад музей, манументальнага жывапісу ў Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды ў Мінску.
Гродзенскі аблвыканкам сумесна з Міністэрствам культуры падрыхтаваў матэрыялы па намінацыі “Аўгустоўскі канал — твор чалавека і прыроды”, якія накіраваны ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
Віцебскі і Брэсцкі аблвыканкамы вядуць работу па складанні дасье “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Еўфрасінні Полацкай” і “Фартыфікацыйныя збудаванні Брэсцкай крэпасці”.
Нягледзячы на наяўныя пазітыўныя вынікі, на месцах праводзіцца недастатковая работа па растлумачэнні ўласнікам неабходнасці падрыхтоўкі пашпартоў і праектаў зон аховы, што забяспечаць захаванне помнікаў архітэктуры і навакольнага асяроддзя.
Неаднаразова ўказвалася на неабходнасць узмацнення работы па ўключэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны — песень, традыцый, абрадаў, рамёстваў — у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. На сёння для гэтага падрыхтавана неабходная заканадаўчая база, ладзяцца “круглыя сталы”, разглядаюцца матэрыялы, неабходныя для прысваення нематэрыяльным аб’ектам Мінскай вобласці (абрад “Цары”), песенным традыцыям паўночнай часткі беларускага Палесся, абрадам Магілёўшчыны, фальклорным кампазіцыям Гродзеншчыны статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Патрабуюць вырашэння пытанні функцыянальнага прыстасавання шэрагу аб’ектаў камунальнай уласнасці, якія знаходзяцца ў безгаспадарчым стане, з мэтаю іх адраджэння і ўключэння ў гаспадарчую дзейнасць раёнаў і гарадоў. Напрыклад, для будынка былой бальніцы ў Браславе Віцебскай вобласці яшчэ ў 1997 — 1998 гадах распрацоўвалася праектная дакументацыя па яго прыстасаванні пад бібліятэку. Але задуманае не рэалізавана. У Глыбокім неабходна правесці работы па аднаўленні манастырскага корпуса. У Мсціславе варта ўдзяліць увагу працягу работ на касцёле былога езуіцкага калегіума, якія праводзіліся з 1992 па 1999 гады. Гэты помнік архітэктуры ў 2001 годзе быў закансерваваны, бо адсутнічалі прапановы па яго функцыянальным выкарыстанні. Справа зрушыцца толькі тады, калі Мсціслаўскі райвыканкам сумесна з уласнікам — мясцовай школай-інтэрнатам — вызначаць функцыянальнае выкарыстанне аб’ектаі распрацуюць для гэтага праектную дакументацыю.
У малых гарадах знаходзіцца 121 помнік архітэктуры, які патрабуе рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ. Упраўленні і аддзелы культуры павінны праявіць настойлівасць у вырашэнні пытанняў фінансавання работ на гэтых аб’ектах за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і прыцягнення спонсарскіх крыніц.
Разам з тым, пачасціліся выпадкі несанкцыянаваных раскопак і страты археалагічных аб’ектаў, размешчаных у зонах севазвароту, у лясных масівах, у поймах рэк і азёр. Так, па выніках інвентарызацыі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці з 9-ці абследаваных аб’ектаў тры маюць пашкоджанні.
У Паставах пры ўладкаванні зон адпачынку на беразе возера Задзеўскае цалкам знішчана паселішча бронзавага веку. У Капыльскім раёне Міншчыны з 18-ці абследаваных аб’ектаў 12 сапсаваны раскопкамі.

Падобныя прыклады ёсць і ў іншых рэгіёнах рэспублікі. За год у гарадах па выніках праверак складзена 59 актаў і выдадзена 13 прадпісанняў, па якіх прыняты меры ўздзеяння. Да прыкладу, у Пінску за правядзенне земляных работ у гістарычным цэнтры горада без археалагічнага суправаджэння быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны выконваючы абавязкі дырэктара камунальнай службы. У Віцебску ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах УП “Віцебсквадаканал” за наўмыснае нанясенне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці. Упраўленні культуры аблвыканкамаў сумесна з рай-, гарвыканкамамі павінны распрацаваць рэгіянальныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і ахове археалагічных аб’ектаў, а таксама правесці інвентарызацыю гістарычнай забудовы Полацка, Пінска, Заслаўя. Работы на гэтых аб’ектах павінны весціся толькі з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры.

Гэтыя і іншыя пытанні былі падрабязна разгледжаны на пасяджэнні калегіі Міністэрства “Аб рабоце ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па ахове матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”, на якой вызначаны асноўныя мерапрыемствы па паляпшэнні аховы аб’ектаў спадчыны. Спадзяюся, што ўсе аддзелы і ўпраўленні працуюць з гэтым дакументам.
Сёлета ў гэтым кірунку неабходна: паўсюдна распрацаваць комплексныя мерапрыемствы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны з зацвярджэннем іх на пасяджэннях рай-, гарвыканкамаў; на ўзроўні аблвыканкамаў стварыць рабочыя групы з прыцягненнем спецыялістаў НАН Беларусі, БДУКіМ, Белтэлерадыёкампаніі для аналізу сабраных матэрыялаў, уліку, навуковай фіксацыі і ўключэння нематэрыяльных каштоўнасцей у Дзяржспіс і рэпертуары рэгіянальных творчых калектываў; выпрацаваць сумеснае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рашэнне, якое вызначыць функцыі і парадак узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання рэспубліканскага, абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў пры рэалізацыі дзяржпалітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У сучасным грамадстве пастаянна ўзрастае сацыяльная роля музеяў. У сістэме Міністэрства культуры — 142 музеі. Летась адкрыліся Буда-Кашалёўская карцінная галерэя, Музей “Трагедыя Чарнобыля” ў аграгарадку “Судкова” Хойніцкага раёна, музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах Іванаўскага раёна.
У ходзе выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і павышэнні эфектыўнасці музейнай дзейнасці завершана зверка прадметаў Музейнага фонду. Маштабны маніторынг, які ладзіўся на Беларусі ўпершыню, наглядна даказаў неабходнасць цэнтралізаванага ўліку Музейнага фонду. Для гэтага да 1 ліпеня 2008 года пры Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі будзе створана структурнае падраздзяленне па вядзенні Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду РБ як адзінай базы даных аб музейных прадметах. Яшчэ большую надзённасць набывае тут камп’ютэрызацыя музеяў, абсталяванне іх сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, пераход на аўтаматызаваны ўлік.
У камунальную ўласнасць перададзены філіялы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў вёсках Плябань і Гарадок Маладзечанскага раёна, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў вёсцы Убель Чэрвеньскага раёна.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk2.jpg
З нагоды 125-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў музеях рэспублікі праведзены канферэнцыі, семінары, “круглыя сталы”, творчыя сустрэчы. Выдадзены поўны збор купалаўскіх твораў у 9 тамах, падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук і супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Абноўлена экспазіцыя ўстановы, створаны перасоўныя выстаўкі, якія экспанаваліся ў рэгіёнах рэспублікі, праведзена рээкспазіцыя музея ва ўрочышчы “Смольня” — філіяле Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. З юбілейнай выстаўкай рарытэтных матэрыялаў з фондаў гэтай установы змаглі азнаёміцца жыхары шэрагу гарадоў Беларусі, а таксама ўдзельнікі Свята беларускага пісьменства ў Шклове. Фотадакументальныя выстаўкі, прысвечаныя творчасці Якуба Коласа, экспанаваліся ў Гайнаўцы, Вільнюсе, Рызе, Кіеве.
Працягвалася работа па стварэнні і абнаўленні музейных экспазіцый. Новыя былі створаны ў Шклоўскім раённым краязнаўчым музеі, Гомельскім музеі ваеннай славы, Лунінецкім гісторыка-краязнаўчым музеі, Добрушскім раённым краязнаўчым музеі. Абноўлены экспазіцыі ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”.У гэтым годзе плануецца адкрыццё музеяў у Глуску, Петрыкаве, Смалявічах, Дуброўне, Лоеве, Слаўгарадзе, Іўі. Новыя экспазіцыі з’явяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Мотальскім музеі народнай творчасці, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Мядзельскім музеі народнай славы, Слуцкім краязнаўчым музеі.
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэканструкцыя будынкаў і фондасховішчаў запланаваны сёлета ў 10 музейных установах. Вялікая ўвага пры рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы развіцця турызму на 2008 — 2010 гады будзе нададзена развіццю музейнай інфраструктуры — стварэнню рэкрэацыйных і гандлёвых зон, інфармацыйных службаў.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk3.jpg
Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні, што адбыліся ў нашай краіне, патрабуюць канцэптуальнага музейнага дакументавання і навукова абгрунтаванага экспазіцыйнага паказу. Для гэтага па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў 2008 — 2009 гадах Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі будзе ператвораны ў Нацыянальны гістарычны музей, які адлюструе гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці. Канцэпцыя экспазіцыі будзе распрацавана з удзелам спецыялістаў НАН Беларусі.
У 2008 годзе ў камунальную ўласнасць будзе перададзены Музей Беларускага Палесся ў Пінску, у 2009 — Музей-палац Агінскага (філіял Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры) у Смаргонскім раёне.
Пра бібліятэчную справу. З 3986 бібліятэк 84% дзейнічаюць у сельскай мясцовасці. На жаль, іх колькасць за год зменшылася.

Галоўны навуковы, метадычны і інфармацыйны цэнтр краіны — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У яе фондах — каля 8,5 млн. адзінак захоўвання. Карыстаюцца паслугамі ўстановы больш за 85 тыс. чытачоў. НББ вядзе актыўную метадычную работу, скіраваную на ўдасканаленне бібліятэчнага абслугоўвання. На яе базе летась было арганізавана больш за 15 канферэнцый, семінараў і іншых адукацыйных мерапрыемстваў. Найбольш значны — рэспубліканскі семінар дырэктараў абласных бібліятэк і спецыялістаў упраўлення культуры па бібліятэчных пытаннях. З нагоды 85-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі тут ладзіўся Міжнародны “круглы стол” на тэму “Новыя бібліятэчныя тэхналогіі ў абслугоўванні карыстальнікаў”. Для бібліятэкараў рэспублікі прайшлі семінары-прэзентацыі “Электронная бібліятэка — школьнікам” і “Гаворачая бібліятэка”.

Агульны фонд бібліятэк краіны — 66,3 млн. экзэмпляраў. У 2005 — 2006 гадах прасочвалася тэндэнцыя скарачэння фонду публічных бібліятэк. Адмоўная дынаміка была абумоўлена вялікай колькасцю спісанай літаратуры. За мінулы год адбыліся пазітыўныя змены ў фінансаванні камплектавання за кошт мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2007 года.
Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама (начальнік — А.Прусаў) адным з першых яшчэ ў трэцім квартале 2007 года выканала даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Летась бібліятэкі рэспублікі закупілі больш за 160 тысяч экзэмпляраў сацыяльна значных выданняў на суму каля 1,9 млрд. рублёў, што значна перавысіла паказчыкі папярэдніх гадоў. Скарачэнне сукупнага бібліятэчнага фонду было спынена.
Камп’ютэрызацыя публічных бібліятэк, на жаль, ідзе маруднымі тэмпамі. Амаль палова гэтых устаноў камп’ютэраў не мае. Камп’ютэрызавана 968 бібліятэк, што складае 24,2%. Лідэрамі па камп’ютэрызацыі з’яўляюцца бібліятэкі Мінска (100%), Гродзенскай (38,9%) і Магілёўскай (30,5%) абласцей. Да Інтэрнета падключана толькі 476 бібліятэк, ці 11,7% ад агульнай колькасці. Найбольш важкія дасягненні тут у Мінскай і Гродзенскай абласцях.
Штогод Міністэрства праводзіць рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Пераможцамі XV конкурсу летась сталі: Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар — Л.Войцік), Наваполацкая гарадская дзіцячая бібліятэка № 3 імя С.Маршака (загадчыца бібліятэкі-філіяла — Т.Бакуліна), Негаўская сельская бібліятэка Буда-Кашалёўскай раённай сеткі (бібліятэкар — Г.Старасотнікава) і іншыя бібліятэкі рэспублікі розных узроўняў, а таксама бібліятэчныя работнікі: С.Седлярова, загадчыца Каладзішчанскай сельскай бібліятэкі № 1 Мінскай раённай бібліятэчнай сеткі; В.Дуброва, дырэктарГомельскай абласной універсальнай бібліятэкі; А.Сёмкін, дырэктар Віцебскай абласной універсальнай бібліятэкі.
Культурна-асветная работа бібліятэк з чытачамі ў мінулым годзе ладзілася па наступных кірунках: прававое і інфармацыйнае забеспячэнне (у публічных цэнтрах прававой інфармацыі Магілёўшчыны наладжана інфармацыйна-кансультацыйная прапаганда прававых ведаў, прадстаўнікі адвакатуры і пракуратуры вядуць бясплатны прыём грамадзян); адаптацыя ў соцыуме людзей з абмежаванымі магчымасцямі (бібліятэкі Гродна распрацавалі і рэалізоўваюць праграму “Мы і асаблівыя дзеці”, бібліятэкі Лідскага раёна супрацоўнічаюць з Цэнтрам рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, Бярозаўская дзіцячая бібліятэка арганізавала акцыю “Спяшайцеся рабіць добрыя справы”); экалагічнае выхаванне (дзіцячая бібліятэка № 4 Мінска правяла вялікую работу ў рамках праграмы “Прырода — наш агульны дом, будзь добрым у ім гаспадаром”); прапаганда кнігі і чытання (у рамках праекта “Бібліятэка сямейнага чытання” на Глыбоччыне актыўна рэалізоўваюцца праграмы “Кнігі ў нашай сям’і”, “Цяпло сямейнага ачага”). Варта адзначыць работу Бярэзінскай ЦРБ і загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Т.Круталевіч, якая выкарыстоўвае новыя формы работы з чытачом: тэатр аднаго акцёра, трыбуна цвярозасці на прадпрыемствах і г. д.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk4.jpg
Што трэба зрабіць у наступным годзе бібліятэкам, упраўленням культуры аблвыканкамаў, аддзелам культуры рай- і гарвыканкамаў? Перш за ўсё неабходна: прыкласці максімум намаганняў для выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па паляпшэнні камплектавання бібліятэчных фондаў, па раўнамерным размеркаванні фінансавых сродкаў цягам года, закупцы сацыяльна значных выданняў; умацаваць тэхнічную базу бібліятэк сучаснымі камп’ютэрнымі сродкамі; актывізаваць аўтаматызацыю і камп’ютэрызацыю — за 2008 год у поўным аб’ёме аўтаматызаваць цэнтральныя раённыя, гарадскія і сельскія бібліятэкі з падключэннем іх да Інтэрнета; Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прадоўжыць метадычную работу, накіраваную на ўдасканаленне бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, аказанне дапамогі карыстальнікам у авалоданні сучаснымі тэхналогіямі ў інфармацыйным, даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні.
У сістэме Міністэрства культуры — 3794 установы клубнага тыпу. 90 працэнтаў іх размешчана ў сельскай мясцовасці. У рэгіёнах працягваецца работа па актыўным рэфармаванні і спецыялізацыі клубаў. З улікам рэгіянальнай спецыфікі за 2007 год створана каля 40 розных клубных устаноў якасна новага тыпу. З’явілася перспектыўная мадэль — сацыякультурны комплекс: цэнтр культуры і адпачынку, культурна-адукацыйны комплекс, культурна-спартыўны цэнтр. Узрастае роля клубнай установы ў правядзенні дзяржаўнай культурнай палітыкі ў сферы аматарскай і народнай творчасці ў рэгіёнах. Пры клубных установах сёння працуе больш за 25 тысяч клубных фарміраванняў, у якіх займаецца 288 тысяч удзельнікаў. Каля 70 працэнтаў клубных фарміраванняў — калектывы мастацкай творчасці. Штогод у рэспубліцы з іх удзелам праводзіцца больш за 80 тысяч канцэртаў і спектакляў, 25 тысяч тэатралізаваных святаў, 20 тысяч выставак твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2007 годзе вядучыя аматарскія калектывы прынялі ўдзел у 200 фестывалях і канцэртах у краінах бліжняга і дальняга замежжа. Званні “народны” і “ўзорны” прысвоены летась 108 калектывам. Ганаровае званне “заслужаны аматарскі калектыў РБ” атрымалі 8 калектываў.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk5.jpg

Поруч з комплекснай мадэллю клуба актыўна сцвярджае сябе і спецыялізаваная мадэль — дамы рамёстваў, фальклору, народнай творчасці. Гэтыя ўстановы папулярызуюць традыцыйную народную культуру, адраджаюць забытыя рамёствы, вывучаюць рэгіянальныя строі. У галіне дзейнічаюць 88 дамоў (цэнтраў) рамёстваў і 74 дамы (цэнтры) фальклору, народнай творчасці. Тут дзейнічаюць 2,5 тысячы гурткоў, курсаў, майстэрань, лабараторый па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, што складае 10 працэнтаў ад агульнай колькасці клубных фарміраванняў.

Сістэма пераемнасці традыцый створана ў Віцебскай вобласці — дзякуючы самай шырокай у рэспубліцы сетцы з 25 дамоў рамёстваў. Немалая заслуга ў гэтым Лепельскага, Шумілінскага, Гарадоцкага раённых дамоў рамёстваў.
Толькі на базе Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору працуюць 12 гурткоў традыцыйнага мастацтва, народны клуб самадзейных творцаў “Вытокі”, што аб’ядноўвае 38 майстроў і мастакоў, дзякуючы намаганням якіх сёння ўзноўлена 20 відаў традыцыйных тэхналогій. Станоўчы досвед захавання і пераемнасці народнай спадчыны назапашаны ў Мінскай вобласці. З 19 раённых клубаў майстроў 16 з’яўляюцца народнымі. Яны аб’ядноўваюць 3,9 тыс. народных умельцаў, 94 з іх — члены Беларускага саюза майстроў. Вынікам дзейнасці па адраджэнні, развіцці і далейшай папулярызацыі традыцыйнай культуры, народных промыслаў і рамёстваў стала правядзенне ў 2007 годзе Рэспубліканскай выстаўкі-кірмашу “Вясновы букет” у Мінску, арганізаванай Міністэрствам культуры сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці. Больш за 220 творцаў прынялі ўдзел у свяце, прысвечаным 940-годдзю сталіцы.
Паспяховым стаў удзел у Міжнароднай выстаўцы “Падарунак Санкт-Пецярбургу”, выстаўцы-кірмашы “Дзень горада” ў Смаленску, Днях беларускай культуры ў Латвіі, Сібірскім фестывалі нацыянальных культур, Маскоўскім міжрэгіянальным конкурсе народных майстроў “Русь майстравая”, па выніках якога беларускай майстрысе, члену Саюза майстроў народнай творчасці Н.Канановіч прысвоена званне “Лепшая ткачыха Расіі”.
Даходы ад рэалізацыі работ народных майстроў у час культурных акцый, фестываляў і выставак-кірмашоў накіроўваюцца на закупку неабходных для навучальнага і творчага працэсу сыравіны, матэрыялаў і інструментаў. З’явілася практыка арганізацыі пры ўстановах культуры выставачных салонаў з магчымасцю рэалізацыі выстаўляемай прадукцыі. Пры Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры працуе салон-магазін “Скарбніца”, пры Віцебскім гарадскім цэнтры рамёстваў — салон-магазін “Фэст”, арганізаваны продаж работ народнай творчасці ў Лепельскім і Пастаўскім раённых дамах рамёстваў, у Гродзенскай гарадской выставачнай зале і Музеі гісторыі Гарадніцы. На жаль, у рэспубліцы сёння дзейнічае ўсяго 19 такіх салонаў-магазінаў.
Аматарскую мастацкую творчасць эфектыўна падтрымліваюць традыцыйныя фестывалі: харэаграфіі “Сожскі карагод” у Гомелі, народнага гумару “Аўцюкі” ў Калінкавіцкім раёне, духавой музыкі “Беларускія фанфары” ў Баранавічах, народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік “ у Паставах, творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” ў Мінску, народнай творчасці “Вянок дружбы” ў Бабруйску, маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” у Жодзіне, народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” у Мар’інай Горцы, народных тэатраў “Бярэзінская рампа” ў Беразіно, песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Сярод дзіцячых і маладзёжных — Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” ў Клімавічах, Міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі” ў Мазыры.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk8.jpg
Летась прайшло 70 фестываляў, у тым ліку 41 — аматарскага мастацтва (9 — міжнародных, 5 — рэспубліканскіх, 27 — рэгіянальных).
Варта прадоўжыць упарадкаванне фестывальнага руху, асаблівую ўвагу надаючы разнастайнасці тэматыкі, раўнамернаму размеркаванню мерапрыемстваў па жанрах і тэрыторыі правядзення, пошуку і прыцягненню новых яркіх імёнаў і прапагандзе іх творчасці.
Распачата актыўная работа па падрыхтоўцы творчых справаздач абласцей і Мінска, прысвечаных 65 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зацверджаны графік правядзення справаздач, і ўжо сёлета на сцэне Палаца Рэспублікі дзеячы культуры і мастацтва Брэсцкай, Гомельскай абласцей і Мінска змогуць парадаваць гледачоў сваімі дасягненнямі. У лютым — маі 2009 года для Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей галоўная сцэна краіны стане месцам віншавання нашага народа з 65 гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На якасна новы ўзровень выходзіць пашырэнне зместу і характару культурных паслуг. Па іх колькасці, узроўні і якасці можна адзначыць Палац культуры Маладзечна, Сароцкі сельскі дом культуры Любанскага раёна, Мірскі сельскі дом культуры Баранавіцкага раёна і Пружанскі гарадскі дом культуры, а таксама аўтаклуб аддзела культуры Пружанскага райвыканкама, Кольненскі сельскі дом культуры Жыткавіцкага раёна, Рагачоўскі раённы дом культуры, Пастаўскі і Верхнядзвінскі РДК, цэнтралізаваныя клубныя сістэмы аддзелаў культуры Касцюковіцкага і Дрыбінскага райвыканкамаў.
Работа з моладдзю — адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці клубных устаноў. Для рэгулявання адносін, звязаных з дзейнасцю дыскатэк і культурна-забаўляльных (начных) клубаў, па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры разам з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі распрацавала адпаведнае Палажэнне, якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў. Прымаючы пад увагу досвед упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама па ўдасканальванні дыскатэчнага руху, па рэкамендацыі Міністэрства ўпраўленнямі культуры аблвыканкамаў распрацаваны і зацверджаны рэгіянальныя праграмы “Дыскатэка” на 2008 — 2010 гады.
З 1 лютага бягучага года па 1 сакавіка 2009 года будзе праведзены адкрыты рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю дыскатэчных мерапрыемстваў у клубных установах рэспублікі, па выніках якога на базе клубных устаноў Міншчыны ў сакавіку 2009 года адбудзецца Рэспубліканскі навукова-практычны семінар.
Дзейсным сацыякультурным інстытутам з’яўляецца Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культасветработы, важнейшай часткай дзейнасці якога стала штогадовае правядзенне конкурсу прафесійнага майстэрства клубных работнікаў, агляд сельскіх клубных устаноў, шырокая выдавецкая дзейнасць. Тут выдадзена і распаўсюджана больш за 50 найменняў сцэнарна-метадычнай і рэпертуарнай літаратуры па традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці. У новым фармаце выходзіць галіновы часопіс “Культура і мастацтва Магілёўскай вобласці”. Дзякуючы спецыялістам абласнога метадцэнтра і пры падтрымцы ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ўсе раённыя метадычныя цэнтры вобласці сёння звязаны адзінай камп’ютэрнай сеткай.
Годнае месца ў сістэме метадычнага забеспячэння займаюць Кобрынскі РМЦ Брэстчыны, Гарадоцкі, Глыбоцкі і Полацкі — Віцебскай, Смаргонскі і Свіслацкі — Гродзенскай абласцей, Валожынскі і Капыльскі раённыя цэнтры культуры Міншчыны.

Разам з тым, праблема далейшага ўдасканальвання клубнай работы застаецца актуальнай. Асновай яе рашэння павінна стаць фарміраванне моцнай матэрыяльнай базы ўстаноў клубнага тыпу і моцнага кадравага патэнцыялу, у першую чаргу — у аграгарадках. Перасоўныя ўстановы культуры істотна дапаўняюць магчымасці сацыяльна-культурных цэнтраў у рабоце з вяскоўцамі. Арганізацыя работы аўтаклуба ў кожным раёне дапаможа ў вырашэнні праблемы абслугоўвання жыхароў аддаленых населеных пунктаў.

Доўгатэрміновым праграмным дакументам для ўсіх упраўленняў культуры з’яўляецца Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады. У галіновым раздзеле Праграмы вызначаны канкрэтныя планавыя заданні, якія ў асноўным выкананы.
Для ўдасканалення структуры і сеткі, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў аграгарадках створаны 34 установы культуры новага тыпу.
Перавыканана заданне ў Гомельскай вобласці. У аграгарадках Брагінскага, Калінкавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў адкрыты цэнтры культуры і адпачынку, клуб сацыяльна-культурных паслуг, Цэнтр фальклору. У цэнтры культуры і адпачынку рэарганізаваны сельскія клубы і дамы культуры ў Быхаўскім, Асіповіцкім, Горацкім, Глускім, Клімавіцкім раёнах. Дом фальклору і народных традыцый, цэнтры культуры і народнай творчасці адкрыты ў аграгарадках Шчучынскага, Слонімскага і Воранаўскага раёнаў Гродзеншчыны.
У адпаведнасці з планавым заданнем створаны чатыры дамы рамёстваў: у аграгарадках “Кароўчына” Дрыбінскага і “Гарадзец” Шклоўскага раёнаў Магілёўшчыны, “Дарэўскі” Ляхавіцкага раёна Брэстчыны і “Геранёны” Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.Створана сетка з 77 мабільных устаноў культуры — аўтаклубаў, бібліобусаў, перасоўных кінавідэакомплексаў. У абласцях закупляюцца новыя сучасныя аўтамабілі. У Мінскай вобласці створана 15 мабільных устаноў (план — 12). Сёлета за кошт бюджэтных сродкаў (333,5 млн. рублёў) цэнтралізавана набыты аўтамабілі “Газель”, якія рашэннем Мінскага аблвыканкама перададзены бязвыплатна ва ўласнасць раёна для стварэня аўтаклубаў і бібліобусаў.
Арганізавана работа 12 перасоўных устаноў з 9-ці запланаваных на Магілёўшчыне. З мясцовага бюджэту для гэтага выдаткавана 323,5 млн. рублёў.
У 2,6 раза перавыкананы планавы паказчык па адкрыцці філіялаў і класаў дзіцячых школ мастацтваў. Толькі на Міншчыне пры плане 3 створана 11 класаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў у аграгарадках Барысаўскага, Бярэзінскага, Мінскага, Вілейскага, Валожынскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Маладзечанскага і Любанскага раёнаў. Гэта класы з рознымі кірункамі мастацкай творчасці: харэаграфія, харавое і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, духавыя і ўдарныя інструменты, гітара, баян, саксафон і г. д. Тут займаецца 140 навучэнцаў. Адкрыта школа народнай творчасці пры Барсукоўскім клубе-музеі Кармянскага раёна Гомельшчыны.
У аграгарадках за мінулы год камп’ютэрызаваны 194 бібліятэкі. Лепшыя паказчыкі ў Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях — 40, 38 і 36 бібліятэк адпаведна. На базе дамоў (цэнтраў) культуры аграгарадкоў абсталяваны 42 філарманічныя і тэатральныя пляцоўкі. Для іх абсталявання ў аграгарадках Магілёўскай вобласці выкарыстана каля 250 млн. рублёў. У Віцебскай — 140 млн. рублёў. На 74 млн. pублёў набыта абсталяванне і музычныя інструменты для шасці філарманічных пляцовак аграгарадкоў Брэстчыны. Дарэчы, кожная філарманічная пляцоўка ў гэтых абласцях адкрываецца згодна з рашэннем райвыканкама. Абавязковая ўмова — заключэнне дамоў аддзела культуры з абласной філармоніяй, іншымі тэатральна-канцэртнымі арганізацыямі на абслугоўванне пляцоўкі.
Міністэрства культуры ў рамках рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам вёскі” для абсталявання філарманічных пляцовак у ДК аграгарадкоў набыло і перадало 12-ці раёнам апаратуру на суму 180 млн. рублёў.
Далучэнню жыхароў вёскі да прафесійнага мастацтва садзейнічае і правядзенне штогадовага рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую пастаноўку работы ўстаноў культуры і мастацтва па канцэртным і тэатральным абслугоўванні. У адпаведнасці з Інструкцыяй аб правядзенні рэспубліканскага спаборніцтва, зацверджанай Пастановай Міністэрства, яго вынікі за мінулы год будуць падведзены на калегіі Міністэрства культуры ў сакавіку 2008 года.
На працягу года вяліся ўзнаўленчыя работы на 17 аб’ектах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны. На іх базе ў адпаведнасці з абласнымі праграмамі будуць паэтапна фарміравацца культурныя цэнтры, сядзібна-этнаграфічныя комплексы і турыстычныя маршруты. Найбольш значная работа з прыцягненнем розных крыніц фінансавання праведзена ўпраўленнямі культуры Брэсцкага і Мінскага аблвыканкамаў. На стварэнне музейнага комплексу імя Напалеона Орды ў Варацэвічах Іванаўскага раёна выкарыстаны летась 191 млн. рублёў, Дома-музея Тадэвуша Касцюшкі ў Івацэвіцкім раёне і ўзнаўленне музейнага комплексу ў сядзібе Нямцэвічаў у Скоках Брэсцкага раёна — 125 млн. рублёў. Завершаны работы па стварэнні культурна-турыстычнага комплексу на базе “Лініі Сталіна” на Міншчыне, узноўлена сядзіба ў Германавічах Шаркаўшчынскага раёна. Названыя аб’екты сёлета будуць гатовы для наведвання.
Рамонтна-будаўнічыя работы вяліся летась на 285 аб’ектах культуры, размешчаных у 253 аграгарадках мінулага года. Добраўпарадкаванне завершана на 281-ым аб’екце культуры аграгарадкоў.
Найбольш складанае становішча па добраўпарадкаванні ўстаноў культуры ў аграгарадках Гомельскай вобласці. Тут не ўведзена 5 аб’ектаў культуры 2005 года, а дэфіцыт сродкаў па аб’ектах 2005 — 2007 гадоў складае больш за 11 млрд. рублёў.
Сёлета плануецца правесці рамонтна-будаўнічыя работы на 328 аб’ектах культуры, размешчаных у аграгарадках. Агульны аб’ём работ складзе 85,4 млрд. рублёў. Ужо сёння ў аблвыканкамах неабходна прыняць рашэнні аб выдзяленні сродкаў для правядзення рамонтна-будаўнічых работ на аб’ектах культуры гэтага года, а таксама на тых, што пераходзяць з 2005 — 2007 гадоў.
Летась высокіх творчых дасягненняў дабіліся маладыя таленты. Салістка
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk6.jpg
Нацыянальнага балета К.Борчанка стала лаўрэатам І прэміі на XVII Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Нагоі (Японія). Салістка Нацыянальнай оперы А.Волкава заняла першае месца на Міжнародным конкурсе вакалістаў імя М.Глінкі ў Чэлябінску. Шэсць праектаў рэалізавалі маладыя рэжысёры ў Цэнтры беларускай драматургіі пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. На Малой сцэне тэатра імя Янкі Купалы і сцэне Беларускай акадэміі мастацтваў пастаўлены два спектаклі маладых рэжысёраў — пераможцаў конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый.З вялікім поспехам беларускія тэатры прадэманстравалі сваё мастацтва за мяжой: тэатр імя Янкі Купалы — у Расіі, Украіне, тэатр імя Якуба Коласа — ва Украіне, тэатр імя Максіма Горкага — у Расіі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета — у Тайландзе, Паўднёвай Карэі, Сірыі, Егіпце, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы — у Германіі, Іспаніі, Тэатр юнага гледача — у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Сумесна з Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў праведзены аналіз пастановачнай дзейнасці тэатраў рэспублікі, вынікі якой разгледжаны на рэспубліканскай канферэнцыі.
Сярод надзённых праблем — недахоп у рэпертуары спектакляў на актуальную сучасную тэматыку, неабходнасць рэалізацыі буйных нацыянальных праектаў, аналагічных “Паўлінцы” і “Несцерку”. Асаблівай увагі патрабуе работа Нацыянальных акадэмічных тэатраў оперы і балета ў сувязі з іх будучым пераездам у асноўны тэатральны будынак.
Сярод задач бягучага года — правядзенне конкурсу на стварэнне п’ес, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі. Сёлета нашы тэатры павінны годна паўдзельнічаць у мерапрыемствах з нагоды 200-годдзя В.Дуніна-Марцінкевіча. Міністэрства плануе таксама аказанне дапамогі рэспубліканскім тэатрам у правядзенні гастролей, а таксама ў фінансаванні (на долевых умовах) новых пастановак; перавага будзе нададзена нацыянальнай драматургіі, класіцы, спектаклям для маладзёжнай аўдыторыі.
Працягвае развівацца сфера прафесійнага мастацтва. Да 125-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа пастаўлены спектакль “Сны аб Беларусі” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, а таксама спектаклі ў Гродзенскім, Брэсцкім, Магілёўскім, Гомельскім абласных драмтэатрах, Гомельскім гарадскім эксперыментальным тэатры-студыі, Слонімскім і Мазырскім драматычных тэатрах. Адбыліся прэм’еры: “Вечар” А.Дударава, “Макбет” У.Шэкспіра (тэатр імя Янкі Купалы), “Позняе каханне” А.Астроўскага, “Васа” М.Горкага (тэатр імя Якуба Коласа), “Утаймаванне свавольніцы” У.Шэкспіра, “Прытворны хворы” Ж.-Б. Мальера (тэатр імя М.Горкага), “Іванаў” А.Чэхава, “Сёстры Псіхеі” С.Кавалёва (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі) і іншыя. Яркімі падзеямі сталі прэм’еры ў музычных тэатрах: “Бахчысарайскі фантан” Б.Асаф’ева, “Чыпаліна” К.Хачатурана ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры балета, “Сельскі гонар” П.Масканьі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы. Некалькі яркіх прэм’ер прайшло ў лялечных тэатрах.
Рашэннем Кіраўніка дзяржавы пацверджаны статус “нацыянальны” тэатрам оперы і балета, тэатрам імя Янкі Купалы і Максіма Горкага. Калегія Міністэрства культуры пацвердзіла званне “заслужаны” Беларускаму тэатру “Лялька”.
Пастановай Савета Міністраў РБ званне “заслужаны” прысвоена Брэсцкаму тэатру лялек.
Намецілася тэндэнцыя павелічэння колькасці спектакляў і іх гледачоў. Сярэдняя запаўняльнасць глядзельнай залы склала 80 працэнтаў.
Міністэрства культуры аказвала актыўную падтрымку правядзенню тэатральных фестываляў, гастролей, стварэнню новых спектакляў. У верасні прайшоў Міжнародны фестываль “Белая вежа”, у якім прынялі ўдзел каля 40 тэатральных калектываў з больш чым 23-х краін свету. У кастрычніку ў Мінску адбыўся адзін з буйнейшых міжнародных тэатральных фестываляў — “Панарама”, у рамках якога былі паказаны спектаклі лепшых тэатральных калектываў Беларусі, Расіі, Літвы, Эстоніі, Швецыі, Германіі і іншых краін, прынялі ўдзел знаныя дзеячы тэатральнага мастацтва.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk7.jpg
Актывізацыя канцэртнай дзейнасці назіраецца ў сферы музычнага мастацтва. У сувязі з гэтым дасягнута станоўчая тэндэнцыя росту канцэртаў і гледачоў. З 25 сакавіка па 3 ліпеня ва ўсіх абласцях і ў Мінску прайшла рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “За незалежную Беларусь!”, у якой прынялі ўдзел вядучыя творчыя калектывы рэспублікі, папулярныя артысты, творчыя калектывы і выканаўцы з рэгіёнаў. Заключны гала-канцэрт прайшоў у сталіцы 3 ліпеня 2007 года. Станоўчую ацэнку грамадскасці атрымалі таксама канцэрты, прымеркаваныя да Дня еднасці народаў Беларусі і Расіі, Дня Перамогі і Дня Незалежнасці. На высокім узроўні прайшлі Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2007” у Рэчыцы і канцэрт для дэлегатаў І з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. Шырокі рэзананс атрымаў XVI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у якім прынялі ўдзел больш за 4800 прадстаўнікоў з 32-х краін свету. Фестываль прынёс поспехі нашым маладым выканаўцам — Г.Калдуну і А.Кунцу.
Пад знакам юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа ў чэрвені прайшоў ІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. А ў верасні музычнае жыццё краіны было ўпрыгожана ІІ Міжнародным фестывалем Юрыя Башмета. Праведзены традыцыйныя міжнародныя фестывалі класічнай музыкі “Мінская вясна”, “Беларуская музычная восень”, імя І.Салярцінскага, старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, арганнай музыкі “Званы Сафіі”.
Значны ўклад у папулярызацыю беларускага мастацтва і развіццё культуры малых гарадоў унеслі фестывалі ў гістарычных цэнтрах Беларусі — Заслаўі, Нясвіжы, Міры, Мсціславе, Тураве, Чачэрску.
Міністэрства культуры арганізавала канцэртныя туры стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцях. Актыўную работу па канцэртным абслугоўванні вёскі і аграгарадкоў вядуць калектывы Гомельскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей. Не засталіся без увагі раёны, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС, дзе за студзень — май 2007 года праведзена звыш 100 канцэртаў. У сакавіку — красавіку пры падтрымцы Міністэрства культуры і Дзяржкамчарнобыля ў гэтых раёнах у рамках акцыі “Чарнобыльскі шлях” адбылося 18 канцэртаў ансамбля Белдзяржфілармоніі “Купалінка”.Калектывамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, якая летась адзначыла 70-годдзе, падрыхтавана і выканана каля 160 новых сачыненняў беларускіх аўтараў. Нацыянальны канцэртны аркестр падрыхтаваў 35 класічных, эстрадных і джазавых канцэртных праграм, якія ўключылі звыш 400 канцэртных нумароў па творах беларускіх кампазітараў розных эпох.

Актыўна працуюць два цыркі, якія абслугоўваюць штогод больш за 500 тысяч гледачоў. Летась, у параўнанні з 2006 годам, ім удалося павялічыць паказчыкі па ўласных даходах, а Гомельскі цырк павялічыў таксама колькасць прадстаўленняў і гледачоў.

Пытанні ўдасканалення гастрольна-канцэртнай дзейнасці ў рэспубліцы разгледжаны на калегіі Міністэрства культуры 29 чэрвеня. У ліку важных задач развіцця музычнага мастацтва — стварэнне нацыянальнага рэпертуару для дзяржаўных калектываў і ўмацаванне іх высокапрафесійнымі кадрамі за кошт таленавітай моладзі. Патрабуе ўпарадкавання фестывальны рух, у тым ліку перыядычнасць правядзення і змест асобных фестываляў. Распачата работа па падрыхтоўцы новай канцэпцыі нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні. Неабходна таксама пашыраць геаграфію ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk9.jpg
базар у Віцебску”. Недастаткова прадстаўлена культура рэгіёнаў у Мінску. У сувязі з гэтым сёлета на буйных пляцоўках сталіцы рэспублікі плануецца правесці культурную акцыю пад дэвізам “Мы — беларусы!” з удзелам лепшых творчых сіл. У 2008 — 2009 гадах у сталіцы пройдуць творчыя справаздачы абласцей рэспублікі, прымеркаваныя да 65 гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У сферы выяўленчага мастацтва асноўнымі кірункамі сумеснай работы Міністэрства і Беларускага саюза мастакоў сталі арганізацыя і правядзенне міжнародных, рэспубліканскіх і абласных тэматычных выставак, збудаванне манументальных аб’ектаў і ўзвядзенне помнікаў, забеспячэнне дзяржзаказу на творы выяўленчага і манументальнага мастацтва. Юбілей Янкі Купалы і Якуба Коласа быў адзначаны буйной выстаўкай “Мастацкія каласавіны”. Праведзены таксама выстаўкі “Фарбы Радзімы” і манументальнага мастацтва. Летась Міністэрства культуры з рэспубліканскіх, тэматычных і персанальных выставак беларускіх мастакоў набыло па заяўках музеяў краіны 45 твораў на 116 млн. рублёў. За кошт гранта фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва набыта яшчэ 42 творы на 117 млн. рублёў.
У чэрвені высокія ацэнкі атрымалі работы беларускіх мастакоў на прэстыжным форуме сцэнічна-афармляльніцкага мастацтва “Пражскае квадрыенале”.
У 2007 годзе створаны і ўстаноўлены помнікі Усяславу Чарадзею ў Полацку, народнаму пісьменніку Беларусі І.Шамякіну, народным артыстам рэспублікі М.Пташуку, П.Кармуніну, В.Лебедзеву, А.Багатырову. Адкрыты мемарыяльныя дошкі народнай артыстцы СССР А.Клімавай, народнаму мастаку СССР З.Азгуру, а таксама І.Шамякіну і А.Багатырову. Завершана работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу дзецям, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай і ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у гарадскім пасёлку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна. Адбыліся 42 пасяджэнні Рэспубліканскага мастацкага савета па манументальным мастацтве, на якім разгледжана звыш 120 праектаў.Сёлета Міністэрства культуры плануе правядзенне выстаўкі маладых мастакоў, якія скончылі Беларускую акадэмію мастацтваў у 2002 — 2007 гады, Міжнароднай выстаўкі з нагоды 200-годдзя В.Дуніна-Марцінкевіча. Плануецца таксама абвяшчэнне конкурсу на стварэнне мастацкай работы, прысвечанай 65 гадавіне вызвалення Беларусі. Сумесна з Беларускім саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў неабходна правесці таксама канферэнцыю па пытаннях развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі. Для падтрымкі творцаў Міністэрства культуры звярнулася да Беларускага саюза мастакоў з прапановай устанавіць спецыяльныя прэміі за дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ва ўсіх яго жанравых адгалінаваннях. Сумесна з Мінгарвыканкамам нам трэба будзе завяршыць работу па афармленні галерэі народнага мастака СССР М.Савіцкага.
Сярод праблем манументальнага мастацтва сёння дакладна вызначылася адна — законнасць устаноўкі аб’ектаў манументальнага мастацтва, няведанне, а мабыць, і нежаданне мясцовага кіраўніцтва своечасова ўзгадняць пытанні праектавання, экспертнага суправаджэння і дзяржаўнай прыёмкі твораў манументалістыкі з Міністэрствам культуры і Рэспубліканскім мастацка-экспертным саветам. Сёння ў рэгіёнах назіраецца шэраг парушэнняў заканадаўства ў гэтай сферы. У Віцебскай вобласці скульптурная кампазіцыя-помнік К.Тызенгаузу (Паставы) устаноўлена без дазволу выканаўчых органаў улады, яе эскізны праект не разглядаўся экспертным саветам. Гэткая ж сітуацыя — і на Гомельшчыне з мемарыяльным комплексам “Памяць” (Добруш), помнікамі-бюстамі П.Батаву і Героям Савецкага Саюза — ураджэнцам Лоеўскага раёна (Лоеў).
Падтрымка прафесійнага мастацтва рэспублікі, рэалізацыя дзяржаўных прыярытэтаў развіцця культуры — гэтыя пытанні поруч з іншымі актуальнымі праблемамі сферы культуры і мастацтва нам трэба будзе абмеркаваць на сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы, якую плануецца правесці ў лістападзе 2008 года. Гэтая сустрэча стане адной з галоўных падзей нашага жыцця і запатрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі не толькі ад Міністэрства культуры, але і ад усіх упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, устаноў культуры і творчых саюзаў.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk10.jpg
Станоўчыя тэндэнцыі намеціліся ў айчыннай кінематаграфіі. Летась кінастудыя “Беларусьфільм” выпусціла сем мастацкіх карцін: “Рыфмуецца з каханнем” (тэлевізійная, 2 серыі), “Маёр Ветраў” (тэлевізійная, 4 серыі), “Радзіма або смерць”, “Ворагі”, “Чаклун і Румба”, “Шчыт Айчыны”, “Вока за вока”. У сукупнасці гэта складае 11 серый, што эквівалентна 8 адзінкам поўнаметражных ігравых фільмаў.
Працягваецца работа над стужкамі “Навагоднія прыгоды ў ліпені”, “На спіне ў чорнага ката”, “Чэрвень” (тэлевізійная, 4 серыі), “Зграя”.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Кіраўніка дзяржавы абсалютная большасць фільмаў здымаецца па творах беларускіх аўтараў і, у асноўным, з удзелам беларускіх акцёраў. У карцінах сумеснай вытворчасці да 50% роляў выконваюць беларускія акцёры, у склад здымачных груп уключаюцца нашы маладыя кінематаграфісты.
З эканамічнага пункта гледжання поспехі кінастудыі відавочныя. Калі па выніках 2006 года яе страты дасягалі 467 млн. рублёў, дык летась свабодная рэшта прыбытку склала 1,3 млрд. рублёў. Паступленні грашовых сродкаў ад рэалізацыі кінапрадукцыі склалі 3,2 млрд. рублёў, што ў тры разы болей, чым у пазалеташнім годзе. Гэтыя дасягненні сталі магчымымі дзякуючы асабістай падтрымцы Нацыянальнай кінематаграфіі Кіраўніка дзяржавы і ўмелай арганізацыі працы генеральным дырэктарам кінастудыі У.Замяталіным.
На тэхналагічнай базе “Беларусьфільма” аказваліся паслугі па вытворчасці 22 расійскіх фільмаў і тэлевізійных серыялаў, дзякуючы гэтаму студыя зарабіла звыш 900 тыс. долараў.“Белвідэацэнтр” за мінулы год стварыў 35 відэафільмаў, з іх 13 — сацыяльныя ролікі ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. У той жа час, у сферы фільмавытворчасці на сёння існуе шэраг сур’ёзных праблем.
Адной з важнейшых задач з’яўляецца выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па ўмацаванні супрацоўніцтва фільмавытворчых арганізацый з тэлеканаламі. Сёлета працягнецца сумесная вытворчасць трох тэлевізійных мастацкіх фільмаў (усяго — 12 серый), акрамя таго, будзе запушчаны ў вытворчасць 10-серыйны тэлевізійны мастацкі праект “Сыны”.
Яшчэ адна праблема — маральнае і тэхнічнае адставанне ад сучасных патрабаванняў. Для яе вырашэння быў распрацаваны план комплекснай мадэрнізацыі вытворча-тэхнічнай базы на 2008 — 2010 гады.
Летась пачалася рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў кінастудыі і будаўніцтва аб’екта тэхналагічнага прызначэння і жылля за кошт сродкаў інвестара — акцыянернага таварыства “Ханер” (Літоўская Рэспубліка), што дазволіць карэнным чынам палепшыць тэхналагічны працэс кінавытворчасці і жыллёвыя ўмовы работнікаў.
Зусім іншая сітуацыя — з арганізацыяй працы ў “Белвідэацэнтры”. Чаканы прыбытак па выніках работы на 45% менш запланаванага. Узровень рэнтабельнасці не дасягнуў планавай і склаў 4,1%. Адбылося павелічэнне сабекошту прадукцыі.
Леташнія вынікі сцвярджаюць пра дынамічны рост наведвальнасці кінавідэасеансаў і платных паслуг ад кінавідэапаказаў. За 2007 год па рэспубліцы абслужана больш за 14,2 млн. кінагледачоў, што на 286,6 тыс. больш паказчыка 2006 года. Платныя паслугі ад кінавідэапаказаў склалі летась 21,7 млрд. рублёў, што на 5,2 млрд. рублёў больш, чым у 2006 годзе. Больш паловы даходаў ад кінавідэапаказу прыпадае на долю Мінскага гарадскога кінавідэапракату (генеральны дырэктар — В.Коктыш). Умелае кіраванне кінавідэасеткай сталіцы, стабільны ўзорны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы кінатэатраў, перспектыўнае бачанне ўсяго новага і перадавога — характэрныя асаблівасці сталічнага кінавідэапракату.
Сярод абласных пракатных арганізацый найбольш высокія вынікі ў Мінскай вобласці (гендырэктар — Ю.Чарнавушка). Як і ў папярэднія гады, на апошнім месцы па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва знаходзіцца Віцебская вобласць (гендырэктар — А.Матус).
У адпаведнасці з праграмамі развіцця кінавідэасеткі, зацверджанымі ў аблвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме, летась набыта 83 відэакомплексы і 27 аўтамабіляў для кінавідэапаказу ў аграгарадках і аддаленых вёсках. Закуплена і зманціравана 6 камплектаў аб’ёмнага гучання “долбі-стэрэа”.
Кінавідэапракатныя арганізацыі рэспублікі штогод павялічваюць колькасць набываемых кінафільмаў. Летась на экраны Беларусі выпушчана больш за 600 копій новых карцін.
У 2007 годзе беларускія кінематаграфісты прымалі актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх кінафорумах, дзе айчынныя фільмы ўзнагароджаны 49 дыпломамі і прызамі. Пад патранатам Кіраўніка дзяржавы прайшоў XIV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, у якім прынялі ўдзел больш за 75 замежных дзеячаў кінамастацтва і кінематаграфіі 42-х краін свету. У фестывальную праграму ўпершыню быў уключаны конкурс дакументальнага кіно. У афішы “Лістапада” і “Лістападзіка” было прадстаўлена больш за 150 фільмаў і праведзена больш за 50 мерапрыемстваў, якія наведала каля 80 тысяч чалавек.
З улікам заўваг, выказаных на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 17 ліпеня 2007 года па пытанні “Аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне кінематаграфіі і развіцця кінавідэагаліны ў цэлым”, распрацавана і зацверджана новая рэдакцыя мерапрыемстваў Міністэрства культуры па далейшым развіцці айчыннай кінематаграфіі на 2007 — 2010 гады. Гэтыя мерапрыемствы ўключаць даручэнні Кіраўніка дзяржавы з тэрмінамі выканання ў 2007 — 2010 гадах, а таксама пастаяннага характару.
У сістэме Міністэрства культуры працуе 46,6 тыс. чалавек. Большасць з іх — спецыялісты з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Самы высокі паказчык адукацыйнага ўзроўню — ва ўстановах культуры і мастацтва Мінска (94% спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй) і Гродзенскай вобласці (92%). Ключавая роля ў забеспячэнні высокакваліфікаванымі кадрамі належыць ВНУ культуры і мастацтва. Гэта буйныя культурныя і навуковыя цэнтры, дзе сканцэнтраваны значныя педагагічныя і навукова-творчыя сілы. За мінулы год колькасць студэнцтва ў ВНУ галіны павялічылася на 5,3% і складае 7,7 тыс. чалавек. Выкананы ўсе планавыя заданні прыёму.
Для выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Беларуская акадэмія мастацтваў ажыццявіла набор для навучання па спецыяльнасцях “кінааператарства”, “рэжысура (мастацкі фільм)”. З улікам заявак спажыўцоў кадраў больш абітурыентаў прынята ў БДУКіМ па спецыяльнасцях “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, “народныя абрады і святы”. Конкурс па ВНУ галіны склаў 3,5 чалавека на месца (у 2006 годзе — 2,9).95% выпускнікоў пацвердзілі працаўладкаванне ці прадоўжылі далейшае навучанне. Ні ў адной з ВНУ галіны не было выпадку прадастаўлення маладому спецыялісту права самастойнага працаўладкавання па прычыне адсутнасці рабочага месца. Звыш 80% выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў накіравана на работу ў рэгіёны, кожны трэці — у сельскую мясцовасць. 46% выхаванцаў Беларускай акадэміі музыкі прыняты на працу ў творчыя калектывы. 83% выпускнікоў тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў прыступілі да працы ў сталічных тэатрах.
Пэўныя станоўчыя тэндэнцыі намеціліся ў сферы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пашыраецца пералік спецыяльнасцей. У Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы і Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў распачата падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці “мастацтва эстрады”. Развіваюцца і карыстаюцца папулярнасцю такія спецыяльнасці, як “інструментальная музыка”, “дызайн інтэр’ера” і іншыя. Колькасць выкладчыкаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, павялічылася да 96%. Каля 40% выпускнікоў каледжаў і вучылішчаў галіны прадоўжылі адукацыю ў ВНУ. Астатнія працуюць па месцы размеркавання.
Паспяхова развіваецца сістэма пачатковай мастацкай адукацыі. Колькасць школ павялічылася да 518, колькасць навучэнцаў — амаль да 99 тыс. чалавек. Для дзяцей і вучнёўскай моладзі арганізаваны і праведзены 8 рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд, справаздачная мастацкая выстаўка стыпендыятаў, дыпламантаў і лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Высокіх узнагарод удастоены выхаванцы ўстаноў адукацыі галіны на розных прэстыжных міжнародных мастацка-творчых конкурсах — Т.Кармазінава, У.Плігаўка, А.Шышкоў (Акадэмія музыкі); Д.Шапавал (Акадэмія мастацтваў). Уразіла ўсіх і бліскучая перамога навучэнца дзіцячай школы мастацтваў Мінска, лаўрэата Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі А.Жыгалковіча на Міжнародным конкурсе дзіцячай песні “Еўрабачанне-2007” у Галандыі.
У 2007 годзе прэміі, стыпендыі, матэрыяльную дапамогу спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымалі 260 чалавек і 12 мастацкіх калектываў.
 /i/content/pi/cult/146/980/Matveichuk13.jpg
На навуковыя даследаванні ў галіне культуры і мастацтва выдзелена летась 875 млн. рублёў. Яны выкарыстаны на выкананне планавых навуковых тэм, заданняў і праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, Дзяржаўнай праграмы “Памяць Беларусі”, галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гады”. Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры планавае заданне павышэння кваліфікацыі кадраў выканаў. Практычна ўсе ўпраўленні культуры справіліся з заданнямі па накіраванні работнікаў на вучобу ў інстытут.
Цяпер ідзе рэарганізацыя БДІПК: ён далучаецца да БДУКіМ, што дазволіць выкарыстаць магутны патэнцыял адной з вядучых ВНУ галіны, арганізаваць на ўзроўні сучасных патрабаванняў паслядыпломнае навучанне кадраў.
Мінулы год выявіў шэраг праблем. Вынікі размеркавання пацвердзілі асаблівую зацікаўленасць спажыўцоў кадраў у выпускніках Універсітэта культуры і мастацтваў, якія навучаліся па спецыяльнасцях “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, “рэжысура народных абрадаў і святаў”, “харэаграфічнае мастацтва”.
Колькасць заявак на гэтых спецыялістаў у два разы перавысіла колькасць выпускнікоў. Патрабуе ўрэгулявання пытанне размеркавання выпускнікоў мастацкіх спецыяльнасцей Акадэміі мастацтваў, якія пры размеркаванні ў Беларускі саюз мастакоў практычна не маюць адпаведных гарантый у выглядзе заработнай платы і прадастаўлення жылля. Ніводзін з іх не мае статуса “малады спецыяліст”.
Рэктарату Акадэміі музыкі неабходна надаваць большую ўвагу вырашэнню кадравых задач мясцовых ССНУ. Напрыклад, у Мазырскім дзяржаўным музычным вучылішчы звыш 35% выкладчыкаў дасягнулі пенсійнага ўзросту, да правядзення навучальных заняткаў прыцягваецца да 30% выкладчыкаў-сумяшчальнікаў. Нізкі ўзровень арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў Мінскім дзяржаўным мастацкім вучылішчы стаў асноўнай прычынай таго, што навучальная ўстанова не была атэставана.
Больш эфектыўна трэба ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ДШМ. 194 школы адчуваюць патрэбу ў капітальным рамонце (48 — у Брэсцкай вобласці, 43 — у Гомельскай, 36 — у Віцебскай, 32 — у Магілёўскай, 31 — у Гродзенскай абласцях). 2 школы ў Віцебскай і адна ў Гомельскай абласцях знаходзяцца ў аварыйным стане.
Упраўленням культуры аблвыканкамаў неабходна забяспечыць накіраванне ва Універсітэт культуры і мастацтваў не менш 2 абітурыентаў-мэтавікоў па кожнай спецыяльнасці. Ад Брэсцкай і Віцебскай абласцей залічана па адным чалавеку.
У расходах рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў (без уліку капітальных укладанняў) на ажыццяўленне дзейнасці арганізацый сістэмы Міністэрства культуры, выкананне галіновых і рэспубліканскіх праграм, культурных мерапрыемстваў у 2007 годзе прадугледжана 714,6 млрд. рублёў, што на 19% больш за папярэдні год. Расходы мясцовых бюджэтаў на ўтрыманне ўстаноў культуры і адукацыі склалі 578,2 млрд. рублёў, або 81% у бюджэтных расходах па сістэме Міністэрства.
Удзельная вага расходаў на ўтрыманне арганізацый культуры склала ў мясцовых бюджэтах 3,6%, у тым ліку ў бюджэтах абласцей гэты паказчык вагаецца ад 2,9% у Брэсцкай да 5,9% у Магілёўскай вобласці.
Са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў мінулым годзе Міністэрству культуры выдзелена(без уліку капітальных укладанняў, сродкаў на навуку і асобных распараджэнняў Прэзідэнта РБ) 136,4 млрд. рублёў, што на 25% больш, чым у 2006 годзе.
Пазабюджэтная дзейнасць — крыніца дадатковых паступленняў на ўтрыманне і развіццё ўстаноў галіны. За мінулы год арганізацыі сістэмы Міністэрства культуры плануюць атрымаць пазабюджэтныя і ўласныя даходы ў суме 115,8 млрд. рублёў, што на 22% больш пазалеташняга. Асноўны складнік пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў культуры — даходы ад аказання платных паслуг насельніцтву. Развіццё і ўдасканаленне форм і метадаў культурнага абслугоўвання, пашырэнне відаў платных паслуг забяспечвае выкананне прагнознага паказчыка на ўзроўні звыш 109 — 110%, устаноўленых Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 года № 1738.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 2007 года ўстанавіў заданне па забеспячэнні выканання асноўнага мэтавага паказчыка па платных паслугах культуры на 2007 год на ўзроўні 120,1% у супастаўных цэнах. Летась насельніцтву было аказана платных паслуг культуры ў аб’ёме 128,6 млрд. рублёў пры тэмпе росту ў адносінах да папярэдняга года ў супастаўных цэнах на ўзроўні 120,1%. Выкананне гэтага задання будзе забяспечана Брэсцкай (129,3%), Віцебскай (124,3%) і Магілёўскай (122,9%) абласцямі. Па Мінску выкананне паказчыка па платных паслугах культуры за мінулы год чакаецца на ўзроўні 121,9%.
Па выніках работы за 2007 год у арганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання найбольш значны рост аб’ёмаў платных паслуг у параўнанні з папярэднім годам прагназуецца ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы (181%), Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры балета (126%), Беларускай дзяржаўнай філармоніі (128%), Нацыянальным мастацкім музеі (176%), Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (146%). Папярэднія разлікі паказваюць, што недасягнутым застанецца ўзровень папярэдняга года па аб’ёме платных паслуг у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (77,3%) і ААТ “Белатракцыён” (44,3%).За мінулы год аб’ём адукацыйных паслуг па ўстановах адукацыі Міністэрства культуры складзе 6,9 млрд. рублёў, або 109,5% у супастаўных цэнах да папярэдняга года пры ўстаноўленым паказчыку 106 — 107%.
На працягу мінулага года падпарадкаванымі арганізацыямі забяспечаны значны рост экспарту паслуг і станоўчага сальда. Па леташніх выніках аб’ём экспарту паслуг складзе 2851 тыс. долараў ЗША, аб’ём імпарту — 1993 тыс. долараў. У выніку аб’ём экспарту перавысіць імпарт паслуг на 858 тыс. долараў.
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на культуру ў разліку на 1 чалавека ўстаноўлены Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2003 года № 724 у памеры 1,5 базавай велічыні, у тым ліку 1,3 — за кошт бюджэтнага фінансавання, 0,2 — за кошт аказання платных паслуг. У 2007 годзе расходы на культуру — 2,6 базавай велічыні, у тым ліку за кошт бюджэтных сродкаў — 2,2, платных паслуг — 0,4 базавай велічыні.Фінансавае становішча камерцыйных арганізацый значна палепшылася ў параўнанні з папярэднім годам. Па выніках студзеня — лістапада 2007 года сумарны чысты прыбытак склаў 2213 млн. рублёў і павялічыўся ў 2,5 раза ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года. Але страту за студзень — лістапад мінулага года мае ААТ “Белатракцыён” — 97 млн. рублёў. Колькасць стратных арганізацый у параўнанні з папярэднім перыядам скарацілася на 3 установы, сума страт — на 279 млн. рублёў (74%). У адпаведнасці з бізнес-планамі развіцця камерцыйныя арганізацыі па выніках мінулага года павінны забяспечыць бясстратную дзейнасць.
У той жа час, асноўныя паказчыкі (выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг і іх рэнтабельнасць), па якіх ацэньваецца эфектыўнасць, выконваюць 4 камерцыйныя арганізацыі: РУП “Аўтабаза Мінкультуры”, РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, ВРУП “Тэатральныя майстэрні” і ВРУП “Праектрэстаўрацыя”.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 года № 656 зацверджаны асноўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2008 года № 8 “Аб зацвярджэнні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год” Міністэрству культуры сёлета даведзены асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. У адпаведнасці з указанымі заканадаўчымі актамі, Міністэрства культуры зацвярджае наступныя параметры прагнозу развіцця галіны культуры (у параўнанні з мінулым годам): экспарт паслуг (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) — 120%, імпарт паслуг (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) — 110%, сальда знешняга гандлю паслугамі (млн. долараў ЗША) — 1,3%, платныя паслугі (у супастаўных цэнах) — 112%, паказчык энергазберажэння (у супастаўных умовах) — -10%, аб’ём вытворчасці прадукцыі, работ, паслуг (у супастаўных цэнах) — 111%, у тым ліку прамысловай прадукцыі — 111%, прадукцыйнасць працы (у супастаўных цэнах) — 108,8%, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг — 7 — 13%, сярэднямесячная заработная плата — 115%.
Пра Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Выдаткаваныя Міністэрству культуры сродкі ў суме 116 468,247 млн. рублёў асвоены ў поўным аб’ёме. Гэта ў 1,7 раза больш, чым у 2006 годзе, і ў 5,3 раза больш, чым у 2005 годзе. Выкананне работ і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі ажыццяўлялася на 15 аб’ектах, 5 з якіх уведзены ў эксплуатацыю: першыя пускавыя комплексы Тэатра оперы і балета, палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы і замкавага комплексу ў Міры, інтэрнат Беларускай акадэміі мастацтваў.
Адно з праблемных пытанняў выканання інвестыцыйнай праграмы — недахоп магутнасцей і працаўнікоў будаўнічых падрадных арганізацый пры выкананні работ.
Варта адзначыць, што на рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета асвоена 70 313,11 млн. рублёў. Праектам Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на бягучы год Міністэрству культуры прадугледжана 93 045 млн. рублёў, якія будуць накіраваны, апрача названых аб’ектаў, на добраўпарадкаванне мастацкага вучылішча імя А.Глебава, гасцініцы Белдзяржцырка, акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, музея гісторыі і культуры Беларусі па вуліцы Фрунзе, 19, сядзібнага комплексу ў Чырвоным Беразе.
На капітальны рамонт выдаткавана 12 171,86 млн. рублёў. У мінулым годзе капітальна адрамантаваны будынак літаратурнага музея Янкі Купалы, падрыхтаваны будынкі і збудаванні да навучальнага 2007/2008 года ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Прадоўжаны рамонт на мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, у Белдзяржфілармоніі, Белдзяржцырку, мастацкім музеі і іншых арганізацыях. Вялася распрацоўка праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі замка ў Лідзе, царквы абарончага тыпу ў Сынкавічах, прадоўжаны рэстаўрацыя мемарыяльнай капліцы ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна і жывапісу ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку.
У адпаведнасці з Праграмай па рэканструкцыі і тэхнічным пераабсталяванні дзяржаўных тэатраў на іх капітальны рамонт і мадэрнізацыю асвоена 43 241,4 млн. рублёў. Завершаны работы ў Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Максіма Горкага, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Брэсцкім абласным тэатры драмы і музыкі.
Летась была працягнута работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры рэспубліканскага падпарадкавання. Было закуплена музычных інструментаў, гукаўзмацняльнай і асвятляльнай апаратуры, камп’ютэрнага абсталявання на суму 6619 млн. рублёў. Значна ўмацавалі матэрыяльна-тэхнічную базу Белдзяржцырк — 509 млн. рублёў, тэатр імя Янкі Купалы — 324 млн. рублёў, ансамбль “Песняры” — 294 млн. рублёў і іншыя.
У рамках фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам вёскі” ў мінулым годзе былі закуплены і перададзены сельскім арганізацыям культуры дыскатэчнае абсталяванне і бібліятэчная мэбля на 180 млн. рублёў. Варта адзначыць, што ўсё абсталяванне было пастаўлена ўстановам культуры на пачатку леташняга чэрвеня.
Сёлета ўстановам культуры неабходна шырэй выкарыстоўваць прадукцыю, якую выпускаюць падведамасныя арганізацыі. Ужо сёння яны здольны забяспечыць патрэбы ў бібліятэчнай мэблі, асвятляльным абсталяванні, сцэнічных касцюмах, тэатральных крэслах, праектаванне і мантаж тэхналагічнага абсталявання сцэны.
Летась працягвалася работа па фарміраванні дагаворнай базы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. На працягу года падпісана 9 дакументаў, у тым ліку — міждзяржаўнае пагадненне з Венесуэлай, міжурадавыя пагадненні з Карэяй і Індыяй, а таксама шэраг міжведамасных дагавораў з В’етнамам, Кітаем, Турцыяй і іншымі краінамі. У мінулым годзе шмат зроблена па прапагандзе за мяжой дасягненняў нацыянальнай культуры. У красавіку беларускае балетнае мастацтва горача віталі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет, дзе прайшлі Дні культуры Беларусі. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета РБ выступіў у Каіры і Александрыі.
Ярка і каларытна было прадстаўлена беларускае мастацтва ў жніўні ў Таджыкістане, дзе адбыліся Дні культуры нашай рэспублікі. Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, артысты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы РБ з поспехам выступілі ў Душанбэ, Нурэку, Турсунзадэ. У рамках Дзён культуры экспанавалася выстаўка графікі з Нацыянальнага мастацкага музея РБ, прайшла праграма фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Упершыню пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Азербайджанам у маі мінулага года ў Беларусі прайшлі Дні культуры гэтай краіны. Выступленні майстроў мастацтваў Азербайджана адбыліся ў Мінску і Бабруйску. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі экспанавалася выстаўка жывапісных работ азербайджанскіх мастакоў.
У кастрычніку мінулага года Міністэрства правяло Дні культуры Арменіі ў Беларусі. Выступленні армянскіх артыстаў прайшлі на сцэнічных пляцоўках Мінска, Бабруйска, Брэста, Маладзечна. У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі працавала выстаўка работ з Музея С.Параджанава.
У чэрвені 2007 года Міністэрства забяспечыла правядзенне ў Мінску культурнай праграмы ў рамках Дзён Масквы ў Рэспубліцы Беларусь, у кастрычніку — культурнай праграмы на Нацыянальнай выстаўцы Беларусі ў Літве, а ў снежні — культурнай праграмы на Нацыянальнай выстаўцы Беларусі ў Венесуэле, якую наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка. Летась працягвалася супрацоўніцтва з краінамі СНД. У маі ў Мінску адбылося чарговае ХХІІ пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД, членамі якога з’яўляюцца міністры культуры дзяржаў СНД. У рабоце Савета прынялі ўдзел прадстаўнікі 11 дзяржаў.
У 2007 годзе каля 1500 прадстаўнікоў з 30 арганізацый і ўстаноў, падведамасных Міністэрству, узгаднілі з ім выезды ў 32 краіны свету для ўдзелу ў фестывалях, конкурсах, канцэртах. Пры гэтым 17 дзяржаўных калектываў ажыццявілі 53 выезды ў 18 краін свету для ўдзелу ў розных мерапрыемствах. Актыўна ажыццяўлялі замежную гастрольную дзейнасць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр РБ, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла РБ імя Р.Шырмы, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, ансамбль “Харошкі”, Нацыянальныя акадэмічныя Вялікія тэатры оперы і балета РБ і іншыя.Прашу кіраўнікоў калектываў памятаць пра гэта пры планаванні замежнай гастрольнай дзейнасці ў 2008 годзе і выконваць даручэнне Кіраўніка дзяржавы па развіцці экспарту культуры. Міністэрства лічыць дадзены кірунак міжнароднай дзейнасці творчых калектываў адной з важнейшых задач. Акрамя гэтага, у 2008 годзе Міністэрства ставіць задачы па правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане, Туркменістане, Кітаі, Ізраілі, Сірыі, Славакіі, ПАР, а таксама Дзён культуры В’етнама, Таджыкістана, ПАР у Беларусі, па падрыхтоўцы да падпісання шэрагу міжнародных дагавораў аб культурным супрацоўніцтве.
2007 год стаў адным з самых насычаных па колькасці прынятых у сферы культуры нарматыўных прававых актаў. Прынцыпова новым актам з’явіўся Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 года № 190, якім вызначаны парадак ацэнкі кошту культурных каштоўнасцей, выпадкі, калі такая ацэнка праводзіцца ў абавязковым парадку, і яе крытэрыі.Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2007 года № 367 зацверджаны пералік матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызваляюцца ад абкладання платай за зямлю, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 года № 527 для атрымання дадатковых грашовых сродкаў, накіроўваемых на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай спадчыны, устаноўлены парадак спагнання адлічэнняў з асоб, дзейнасць якіх аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або якія нанеслі шкоду гісторыка-культурным каштоўнасцям.
Пытанне кампенсацыі расходаў, нанесеных прыпыненнем будаўнічых, земляных або іншых работ пры выяўленні нерухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія могуць уяўляць сабой культурную каштоўнасць, урэгулявана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2007 года № 923.З мэтай упарадкавання ўліку звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2007 года № 37 зацверджаны ўзоры ўліковых дакументаў і парадак іх запаўнення.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2007 года № 31 зацверджаны склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета і палажэнне аб ім. Значнасць такога савета ў тым, што ён з’яўляецца кансультацыйным і экспертным органам і закліканы вырашаць праблемы бібліятэчнай дзейнасці.
Больш поўнаму і своечасоваму камплектаванню фондаў бібліятэк павінен садзейнічаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абавязковага экзэмпляра дакументаў і бібліятэчнай справы”, праект якога ва ўстаноўленым парадку ўнесены Міністэрствам культуры ў Савет Міністраў.
Нельга не адзначыць Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 года № 582 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў”, якім упершыню вызначаны парадак арганізацыі правядзення дыскатэк і работы начных клубаў, а таксама правы і абавязкі арганізатараў і наведвальнікаў дыскатэк і начных клубаў.
Летась перапрацаваны дзве інструкцыі, што рэгулююць работу тэатральна-відовішчных арганізацый і дзейнічалі яшчэ з часін СССР: па вядзенні білетнай гаспадаркі і па ўліку сцэнічна-пастановачных сродкаў.
У сферы кінематаграфіі неабходна адзначыць Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2007 года № 684, якая зацвердзіла правілы кінавідэаабслугоўвання насельніцтва, што дазваляе абараніць правы і інтарэсы гледачоў на якасна новым узроўні.
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2007 года № 2 вызначаны парадак арганізацыі і правядзення міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і алімпіяд па прадметах культуры і мастацтва.
Усяго ў мінулым годзе па галіне культуры прынята 6 указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 15 пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і каля 50 ведамасных нарматыўных прававых актаў.
У 2008 годзе перад Міністэрствам стаяць не менш важныя задачы ў сферы прававога рэгулявання дзейнасці галіны культуры.
Для ўпарадкавання работы дзіцячых школ мастацтваў Міністэрства падрыхтавала праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у якім вызначаны памеры і парадак уплаты сродкаў, атрымліваемых ДШМ, у кошт кампенсацыі расходаў бюджэту за навучанне ў такіх школах. Па пытаннях дзейнасці тэатральна-відовішчных арганізацый, у частцы асаблівасцей цэнаўтварэння, фарміравання сабекошту, падаткаабкладання, фарміравання і выкарыстання фондаў спажывання і накаплення і інш., Міністэрствам рыхтуюцца прапановы па ўдасканаленні актаў заканадаўства.
Сёлета будуць распрацаваны правілы тэатральнага (канцэртнага) абслугоўвання насельніцтва, а таксама тыпавыя штаты культурна-асветніцкіх устаноў і ўстаноў адукацыі культуры. Плануецца ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у палажэнні аб парадку праектавання, стварэння, рэканструкцыіі прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; аб аўтэнтычным фальклорным калектыве; аб непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці і аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасці.
Улічваючы праблемы прававога рэгулявання стасункаў, якія ўзнікаюць пры стварэнні і выкарыстанні аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, Міністэрства прыме ўдзел у падрыхтоўцы новай рэдакцыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.
У 2008 годзе будзе прадоўжана работа па актуалізацыі нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць, і прывядзенні іх у адпаведнасць з патрабаваннямі часу.