Сярод педагогаў установы ў свой час быў Ігар Лучанок. “Я быў яшчэ студэнтам кансерваторыі, — успамінае кампазітар, — калі мяне запрасілі выкладаць па класе цымбалаў. Школа знаходзілася ў лядашчым будынку, але мае вучні старанна спасцігалі таямніцы чароўнай музыкі...”
Цяпер школа займае добраўпарадкаваны асабняк, яе ўзначальвае Міхаіл Абражэвіч. На юбілейным творчым вечары сабраліся выпускнікі, навучэнцы, педагогі. Пад час канцэрта прагучалі творы Шапэна, беларускіх і польскіх кампазітараў. Дапамогу ў правядзенні вечара аказаў Польскі інстытут у Мінску.
Фота аўтара