Збор Скарыны праз пяць стагоддзяў

№ 52 (1126) 28.12.2013 - 03.01.2014 г

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія афіцыйнага запуску агульнанацыянальнага праекта па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013 — 2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання.

/i/content/pi/cult/460/9747/1-17.jpeg

/i/content/pi/cult/460/9747/1-18.jpeg

Ініцыятарамі ды асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе даўні партнёр — банк “БелВЭБ”. Выданні, надрукаваныя ў рамках супольнага праекта, — а гэта 21 том, —будуць прызначаны для бясплатнай перадачы ва ўстановы культуры, навукі і адукацыі нашай краіны і замежжа, у тым ліку — рэгіянальныя бібліятэкі. Упершыню плануецца перавыдаць “Малую падарожную кніжку” Францыска Скарыны, а таксама абсалютна ўсе прадмовы і пасляслоўі да кніг “Бібліі” нашага першадрукара ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"