Віншаванне

№ 52 (1126) 28.12.2013 - 03.01.2014 г

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы сардэчна віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва, рэдакцыйны калектыў і чытачоў газеты “Культура” з Калядамі і Новым, 2014-м, годам


Для многіх з вас навагоднія і калядныя святы — гэта самыя насычаныя працоўныя дні ў годзе, пад час якіх вы дорыце людзям незабыўныя ўражанні і радасныя пачуцці, абуджаеце ў іх душах светлыя спадзяванні, далучаеце да мастацтва і народных традыцый. Але і на працягу ўсяго года вы працуеце не менш самааддана і адказна — дзякуючы вашым намаганням раскрываюцца і рэалізуюцца творчыя здольнасці беларускіх грамадзян, узрастае культурны і духоўны патэнцыял грамадства, забяспечваецца сувязь паміж пакаленнямі.

Няхай жа новы год прынясе вам новыя поспехі, прафесійнае задавальненне і невычэрпнае творчае натхненне, а таксама як мага больш зямных радасцей і душэўнага цяпла.

Здароўя вам, шчасця і дабрабыту.

Старшыня камісіі Генадзь ПАЛЬЧЫК