Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, звяртаючыся да маленькіх беларусаў, што наша краіна ганарыцца сваёй культурай, песнямі, казкамі, кнігамі. Мінулым Бацькаўшчыны з яе легендамі і паданнямі, замкамі ды старажытнымі гарадамі. Подзвігамі абаронцаў Айчыны. І — сучаснай Беларуссю, якую ўпрыгожваюць многія цудоўныя навабуды. Мы атрымалі гэтую зямлю ад продкаў як каштоўны дар і прымножылі яго сваёй працай, падкрэсліў беларускі Лідар. Якім жа будзе заўтрашні дзень — залежыць толькі ад сённяшніх дзяцей, школьнікаў, моладзі.
Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА