Музей цымбалаў і не толькі

№ 51 (1125) 21.12.2013 - 27.12.2013 г

У Мазалаўскім сельскім доме культуры, што ў Віцебскім раёне, прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Саюза кампазітараў Беларусі, з удзелам віцебскага кампазітара Паўла Якубчонка.

У Мазалаўскім сельскім доме культуры, што ў Віцебскім раёне, прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Саюза кампазітараў Беларусі, з удзелам віцебскага кампазітара Паўла Якубчонка.

Тыя, хто завітаў на свята (а гэта былі аматары музычнага мастацтва), змаглі пабываць на кніжнай выстаўцы “Ад сімфоніі да санаты, ад оперы да араторыі”, якую арганізавалі мясцовыя бібліятэкары і настаўнікі Дзіцячай школы мастацтваў.

Прэзентацыю “Беларускія музычныя інструменты: традыцыі і сучаснасць” падрыхтавала Наталля Бардзіна (настаўнік па класе “Цымбалы”), якая сумесна з калегамі і вучнямі арганізавала міні-музей народных музычных інструментаў.

Працягам свята стала канцэртная праграма, падрыхтаваная калектывамі мастацкай самадзейнасці Дзіцячай школы мастацтваў і мясцовага Дома культуры. Гучалі творы вядомых беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Яўгена Глебава...

Андрэй СТРУНЧАНКА