Гратэскі Палачыча

№ 51 (1125) 21.12.2013 - 27.12.2013 г

Гродзенская галерэя “У Майстра” адкрыла жыхарам горада брэсцкага майстра гратэску Міраўлада Палачыча ў рамках яго персанальнай выстаўкі пад назвай “Гратэскі”.

/i/content/pi/cult/459/9702/10-2.jpg /i/content/pi/cult/459/9702/10-3.jpg

У экспазіцыі — 36 работ, што адмыслова рыхтаваліся для гэтай галерэі. Самі творы, па словах аўтара, уяўляюць з сябе вялікую колькасць сімвалаў і алегорый. Міраўлад кажа, што стыль у форме гратэску ён бярэ з твораў старажытных майстроў.

Наведвальнікі кажуць, што, трапіўшы на выстаўку Палачыча, яны нібыта апынуліся ў казцы “Аліса ў Краіне цудаў” Льюіса Кэрала. Большасць работ гэтай экспазіцыі — з прыватных калекцый, і выкананы яны ў тэхніцы шматслойнага алейнага жывапісу па аналагу ляўкасу на драўляных панэлях.

Палачыч адзначае, што назва выстаўкі — не выпадковая: менавіта такое мастацкае разуменне і ўяўленне найлепш адлюстроўвае вобраз мыслення, у якім аўтар хоча рэалізоўвацца як мастак.

Сяргей АПАНОВІЧ

Гродна