А вечар — добры

№ 50 (1124) 14.12.2013 - 20.12.2013 г

Рагачоў
Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь “Добры вечар” — 25 гадоў. І кожны з "... вечароў" быў насычаны цяжкай упартай працай. А вынікам сталі не толькі бліскучыя перамогі на міжнародных фестывалях, але і ўменне скарыць сэрца самага прыдзірлівага гледача.

/i/content/pi/cult/458/9691/10-7.jpg

Заснавальнік і кіраўнік калектыву — Міхаіл Зайцаў, цудоўны творца і арганізатар. У вакальны склад увайшлі Наталля Зайцава, Ірына Гавядкова, Наталля Дзегялевіч, Галіна Яськова, у харэаграфічны — Юлія Казлова, Іна Серанкова, Валянціна Дзернавая, Вікторыя Бравая. Рэпертуар ансамбля складаецца з народных песень, аўтэнтычнага фальклору Рагачоўшчыны.

Гастрольныя маршруты пракладзены па Беларусі, Чэхіі, Украіне, Расіі. “Добры вечар” стаў дыпламантам Міжнароднага фестывалю славянскай культуры (Белгарад), Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Украіны, Беларусі (Дуброўна), рэгіянальных фестываляў-святаў (Харкаўская і Бранская вобласці). Удзельнічаў калектыў у культурных праграмах Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы і Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

6 снежня ў гарадскім Доме культуры з аншлагам прайшоў юбілейны канцэрт “Добрага вечара”.

Наш кар.