Нефарматныя

№ 50 (1124) 14.12.2013 - 20.12.2013 г

Пазнаёміцца з работамі маладых фатографаў з Узбекістана можна было днямі ў народным фотаклубе “Мінск”. Выстаўку “З Узбекістана з любоўю” прадстаўляе ташкенцкі фотаклуб “Нефармат” — новую генерацыю фатографаў, якія працуюць у дакументальнай фатаграфіі.

/i/content/pi/cult/458/9683/8-5.jpg

/i/content/pi/cult/458/9683/8-6.jpg

/i/content/pi/cult/458/9683/8-7.jpg

/i/content/pi/cult/458/9683/8-8.jpg

“Нефармат” створаны ў 2009-м пры студыі кінааператара, фатографа Уміды Ахмедавай. “Касцяк” вучняў удзельніцы апошняга Маскоўскага біенале і стаў ядром згуртавання, якое сёння ўжо налічвае каля 150 чалавек. Таксама “хроснай маці” можна назваць і заснавальніцу фонду “ФотаДэпартамент” з Санкт-Пецярбурга, куратара Вольгу Карсунову: пэўныя маладыя аўтары прайшлі яе школу. Невыпадкова Уміда і Вольга з’яўляюцца куратарамі выстаўкі.

“Наш клуб імкнецца развіваць напрамак творчай, некамерцыйнай фотаграфіі, — пракаментаваў пазіцыю сваіх калег фатограф Аляксей Тудакоў. — Той асяродак, што нас атачае, людзі, іх паўсядзённыя заняткі, жыццё — вось што з’яўляецца аб’ектам нашых даследаванняў. Мы знаходзімся пад уплывам дакументальнай прыроды фатаграфіі”.

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"