Прэзідэнцкай бібліятэцы — 80 гадоў!

№ 50 (1124) 14.12.2013 - 20.12.2013 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы.

"Развіццё гэтай установы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржавы. Яна заўсёды уносіла важкі ўклад у бібліятэчна-бібліяграфічнае забеспячэнне дзейнасцi дзяржаўных органаў, навукоўцаў і спецыялістаў, спрыяючы вырашэнню найважнейшых народнагаспадарчых задач", — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёння гэтая бібліятэка з'яўляецца найбуйнейшым інфармацыйным цэнтрам Беларусі ў сферы кіравання, палітыкі, эканомікі, права і іншых грамадскіх навук, які валодае ўнікальнымі фондамі і электроннымі рэсурсамі, даступнымі ўсім грамадзянам нашай краіны.