Анімацыя, гук, фон…

№ 49 (1123) 07.12.2013 - 13.12.2013 г

Напрыканцы лістапада ў Васілішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла прававая медыя-гутарка. У ёй прынялі ўдзел пяцікласнікі мясцовай школы.

— Пяты клас абралі невыпадкова, — тлумачыць загадчыца ўстановы Лідзія Корсак, — гэта, на наш погляд, самы аптымальны ўзрост для тлумачэння дзіцяці яго правоў, абавязкаў перад грамадствам.

Медыя-гутарка прайшла ў чытальнай зале. Бібліятэкары прадставілі і растлумачылі асноўныя палажэнні Канвенцыі аб правах дзіцяці. Былі прэзентаваны таксама спецыялізаваныя інтэрнэт-рэсурсы для
дзяцей.

— Такая форма мерапрыемства прадугледжвае наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, — распавядае Лідзія Корсак. — Дзяцей цяжка ўтрымаць на месцы, а выкарыстанне анімацыі, гукаў, фонавай музыкі дапамагае ім сканцэнтравацца.

Бібліятэкар для школьнікаў — сябра і дарадца. Таму гутарка была вельмі шчырай. Большая палова прысутных школьнікаў — пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі. Мы паведамілі ім пра новыя паступленні ў дзіцячы фонд. Жадаючыя запісаліся ў чытачы.

Вераніка КРЫВУЛЕЦ, бібліятэкар Васілішкаўскай сельскай бібліятэкі