А гастролей — больш!

№ 48 (1122) 30.11.2013 - 06.12.2013 г

Сёлета народны ансамбль народнай музыкі “Сакавінка”, створаны на базе ДШМ № 3 Барані, адзначае 20-годдзе. Калектыў задумваўся як інструментальны.

Мэта творчасці — папулярызацыя беларускага музычнага мастацтва. Таму ў рэпертуары — народныя мелодыі ў апрацоўцы выбітных музыкантаў, у тым ліку — кіраўніка “Сакавінкі” Валянціны Вінаградавай.

Калектыў актыўна выступае ў штогадовым Гарадскім фестывалі беларускай творчасці і фальклору “Бараньскія музыкі”. З поспехам “Сакавінка” ўдзельнічае і ў рэспубліканскіх ды міжнародных праектах: гэта экалагічныя форумы ў Оршы, Дзень беларускага пісьменства, “Дажынкі”, фестываль “Свет мёду”, тэлепраект “Зорны шлях”…

Ансамбль пастаянна пашырае межы гастролей. Апошнія праходзілі ў Славакіі. Удасканальваецца і творчая стратэгія “Сакавінкі”. Цяпер калектыў працуе па трох кірунках: інструментальным, харэаграфічным і вакальным.

Наталля ЛАТЫШАВА, настаўнік ДШМ № 3 Барані

На здымку: ансамбль “Сакавінка”.