Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Вось-вось абрынецца. Ці не?
Апублікаваўшы на нашых старонках артыкулы пра Тадэвуша Рэйтэна і лёс ягонай сядзібы (гл. “К” у №№ 11, 33, 34), арт-куратар Зміцер Юркевіч паабяцаў спрычыніцца да адраджэння котлішча гэтага роду ў Грушаўцы сваімі ўласнымі сіламі. І стрымаў слова. Пасля суботніка, зладжанага разам з прадстаўнікамі калектыву нашай рэдакцыі, а таксама чарговага фэсту “Дах”, што прайшоў непасрэдна ў той невялікай вёсцы, распачаліся работы і ўласна па кансервацыі помніка спадчыны.
Балет у новым фармаце
19 — 24 лістапада ў Віцебску пройдзе XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), а яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў Мінску ўжо заўтра! Але галоўнае новаўвядзенне на гэтым штогадовым свяце — новы фармат нацыянальнага конкурсу.
Шкло, кераміка, хакей...
У павільёне “БелЭКСПА” на вуліцы Янкі Купалы праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Свет шкла і кераміка”.
Ці патрэбна гараджанам віртуальная чытальная зала?
За першы тыдзень працы “Мабільнай бібліятэкі” айчыннага аператара сувязі, колькасць наведвальнікаў якой ужо перавысіла 4 700 чалавек, было спампавана звыш 36 000 кніг.
Глянцавы Эйяф’ядлаёкюдль
Пішучы пра адну бліскучую імпрэзу, што прайшла ў маляўнічым беларускім раёне, ніводнага разу не ўжыў у артыкуле яе афіцыйную назву. Зрабіў гэта свядома: незгаданы мной узор “нэймінгу” (выказнік-азначэнне-дзейнік-дапаўненне) можна запомніць хіба раза з дзясятага. Не раўнуючы бы назву ісландскага вулкана Эйяф’ядлаёкюдль, які не так даўно ўсім учыніў клопату.
Культура… кавы. Не расчаруем?
Для мяне кава ўжо даўно перастала быць проста напоем. Цяпер гэта адзін з кампанентаў зносін, яшчэ адна магчымасць даведацца пра чалавека ці пра месца, у якое прывёў мяне лёс заўзятага вандроўніка. Культурны складнік, калі жадаеце. “Ты хочаш ведаць, што гэта за месца? — пытаўся ў мяне добры знаёмы і, па сумяшчальніцтве, вядомы рэстаранны аглядальнік. — Замаўляй каву, прычым твой заказ павінен быць складаным ды імклівым. Што б ты ні выбрала, каву прасі адразу ж, і калі яны яе гатаваць не ўмеюць ці не любяць, дык і ежу ты атрымаеш прыблізна такую ж”.
Установа культуры: пошукі рэцэпту запатрабаванасці
12 лістапада ў рэдакцыі нашай газеты прайшла традыцыйная “гарачая лінія” з удзелам члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктара Палаца культуры Маладзечна Святланай САРОКА. Як і паведамлялася, сустрэча была прысвечана праблемам у сферы рэгіянальнай культуры, выяўленым пад час сёлетняга аўтатура нашых журналістаў па ўстановах культуры ўсіх абласцей рэспублікі. Замест адной анансаванай гадзіны гаворка цягнулася ажно тры. Пытанні чытачоў, дасланыя па электроннай пошце, зададзеныя па тэлефонах і з дапамогай сацыяльных сетак, мы вырашылі змясціць асобнымі блокамі.
Натуральны адбор: фактар музея
Здавалася б, музеі вырачаны на Сізіфаву працу: спыніць няўмольны бег часу. Ды, як высветлілася, яны самі аказаліся яму падуладныя. На Беларусі гэтыя павевы адчувальныя ўсё мацней: анімацыйнымі праграмамі, інтэрактыўнымі “фішкамі” або проста “немузейнымі” імпрэзамі ў сценах музея ўжо не здзівіць. Ці мае такі трэнд паўсюдны характар і ці не зменіць ён самой сутнасці музейнай справы? Гэтыя пытанні карэспандэнт “К” адрасаваў эксперту — генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі Сяргею АРХАНГЕЛАВУ.
Сімбіёзна-пераходнае...
Сапраўднай “фішкай” сёлетняга “ТэАРТ”а сталася не толькі пашыраная беларуская праграма, але і, галоўнае, вельмі разгорнутая палітра спектакляў “новай драмы”, а таксама разнастайных мікстаў з выкарыстаннем элементаў апошняй. Яшчэ адзін цікавы блок склалі спектаклі, так бы мовіць, на мяжы з мюзіклам. А дакладней — з асэнсавана вельмі значным музычным складнікам, які ў пэўныя моманты ўвогуле выходзіць на першы план. Ну а самай, бадай, распаўсюджанай тэмай сталі... бацькі і дзеці — амаль паводле Тургенева. Гэтае сутыкненне пакаленняў прасочвалася абсалютна ва ўсіх спектаклях, бо выяўлялася не толькі на побытава-сямейным узроўні, але і пры спалучэнні розных эпох, пашыраючыся да ўзроўню “прапрапра...дзеды і ўнукі”. І ахоплівала як тэматыку, так і стылістыку, супрацьпастаўляючы ўласна тэатр з эксперыментальнымі выхадамі на перформанс, “чытку п’есы”, “хатні паказ для блізкіх і родных”, “інтэрнэт-абмеркаванне”, музейную экспазіцыю.
Студэнты, механізмы і пустоты
Як пісала “К” раней, сёлета беларускае кіно спаборнічала ў многіх конкурсах. Гэта сталася добрай нагодай для вызначэння пэўнага фокусу на “Лістапад”: чым жа вылучаецца наш айчынны кінапрадукт і як глядзіцца наша кіно побач з прызёрамі шматлікіх фестываляў? Што можна сказаць? Цалкам прыстойна. Але кожны конкурс выявіў свае асаблівасці і сваё месца беларускага кіно ў ім.
Пад сузор’ем Вадалея
21 лістапада ў Мінскай ратушы (філіял Музея гісторыі горада Мінска) адбудзецца вернісаж жывапісу і графікі заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь, вядомага мастака і педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Казлоўскага, прысвечаны 90-годдзю з дня яго нараджэння. А 8 снежня споўніцца два гады, як не стала Аляксандра Сцяпанавіча, і, такім чынам, выстаўка адначасова з’яўляецца і памятнай.
“Дэкарацыя для мары"
Так, паводле аднаго са сваіх твораў, назвала персанальную выстаўку ў Светлагорскай карціннай галерэі Традыцыя” імя Германа Пранішнікава цудоўная мінская мастачка Алена Шлегель.
Эпоха ВМТ
24 снежня адбудзецца ХХІ З’езд мастакоў Беларусі. А роўна 75 гадоў таму прайшоў Першы З’езд, на якім і быў утвораны Саюз мастакоў БССР (цяпер — Беларускі саюз мастакоў). На гэтым форуме большасць яго ўдзельнікаў склалі былыя педагогі ды выпускнікі Віцебскага мастацкага тэхнікума (вучылішча). І якраз сёлета ўвосень споўнілася 90 гадоў з дня заснавання гэтай вядомай у Беларусі і за яе межамі ўстановы — сапраўднай кузні нацыянальных кадраў мастакоў, якія заклалі фундамент сучаснай выяўленчай культуры нашай краіны.
Чэмпіёны па... фальклоры
У той час як Мінск яшчэ толькі рыхтуецца да Чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў маі, аркестр народных інструментаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа ўжо пабываў на Сусветным чэмпіянаце — па фальклоры. І прывёз з “World folk-2013” у Балгарыі ажно сем (!) узнагарод, уключаючы залаты медаль і званне абсалютнага чэмпіёна.
Бібліятэка рэкордаў
Менавіта такую можна знайсці ў старажытнай і каларытнай вёсцы Спорава, якая з’яўляецца сталіцай абласнога фестывалю “Спораўскія жарты”. Спораўцы — недасяжныя жартаўнікі і людзі з пачуццём уласнай годнасці.
Эпізод, што стаў панарамай
11 лістапада, у Міжнародны дзень памяці загінулых у Першай сусветнай вайне, адбылася прэзентацыя новай кнігі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Вячаслава Бандарэнкі “Героі Першай сусветнай”. Яна прайшла ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і была прымеркавана да 95-й гадавіны з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.
Не падфарбоўвайце старажытны роспіс, бо “макіяж” цяжка змыць…
Субрэгіянальны семінар рэстаўратараў, арганізаваны Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў пры падтрымцы UNESCO, у якім узялі ўдзел рэстаўратары Беларусі, Польшчы і Літвы, праходзіў у Нясвіжы.
Кіра МУРАТАВА: “Усё паўтараецца”
Культавы рэжысёр Кіра МУРАТАВА, якая прыехала на Мінскі міжнародны кінафестываль, каб прадставіць сваю карціну “Вечнае вяртанне”, стала на “Лістападзе-2013” госцем, якога чакалі надзвычайна. “ЯНА прыйшла на карціну “Інтымныя месцы”; “ЯНА сышла з паказу Клэр Дэні”; “ЯНА незадаволена пытаннямі журналістаў…”, — вакол Кіры Георгіеўны віравала воблака легенды, і сказаць, што сустрэцца, пагутарыць з кінарэжысёрам хацелі ўсе, — напэўна, не сказаць нічога. Вядома, што Кіра Муратава не любіць мець стасункі з прэсай да дэманстрацыі сваёй карціны (увогуле не любіць даваць інтэрв’ю). Сёлета ж сітуацыя ўскладнілася яшчэ і тым, што Кіра Георгіеўна прыхварэла. У выніку — зносіны з СМІ апынуліся пад пытаннем, настрой легенды кіно псаваўся, але, у рэшце рэшт, ЯНА знайшла час для адказу на пытанні журналістаў і публікі.
На крэйдавых азёрах
У Ваўкавыскім раёне ідуць здымкі фільма рэжысёра Віктара Аслюка паводле аповесці Максіма Гарэцкага "Рускі".
Лялечнікі ў “…Масцы”
Расійская нацыянальная тэатральная прэмія “Залатая Маска” можа папоўніцца імёнамі чатырох беларускіх творцаў. У намінацыі “Лялькі: работа рэжысёра” вылучаны Алег Жугжда і Аляксандр Янушкевіч. За работу мастака ў тых жа спектаклях намінаваны Валерый Рачкоўскі і Людміла Скітовіч.
Апошняе казанне
Сумная вестка — бы чорны плашч, якім так любяць ахінацца оперныя героі. Але замест мефістофелеўскай чорнай дзіркі ў душы тут — цяжкі смутак. Мы развіталіся з Міхаілам ДРУЖЫНАМ — салістам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, удзельнікам Вялікай Айчыннай і проста вельмі светлым чалавекам, адданым мастацтву.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»