Карціны ў дар музею

№ 46 (1120) 16.11.2013 - 22.11.2013 г

Нядаўна член Маскоўскага саюза мастакоў Кацярына Болценка-Казанская перадала ў дар Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны карціны “Хатынь” (на рэпрадукцыі ніжэй) і “Масква. 1941 г.”. Гэтыя палотны напісаў ейны бацька — мастак-жывапісец Міхаіл Казанскі (1932 — 2003 гг.).

/i/content/pi/cult/454/9557/9-3.jpg

Казанскі на пачатку 1950-х два гады навучаўся ў В.Цвірко ў нашым Тэатральна-мастацкім інстытуце разам з Л.Шчамялёвым, В.Грамыкам і Б.Аракчэевым, потым прадоўжыў навучанне ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў імя І.Рэпіна. Ён часта бываў на Беларусі, меў да яе асаблівыя пачуцці — тут нараджаліся тэмы і сюжэты яго карцін, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ды ў іншых музеях Расіі…

Ва ўрачыстай перадачы твораў узялі ўдзел супрацоўнікі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай. А дырэктар генерал-маёр запасу Мікалай Скобелеў цёпла падзякаваў Кацярыне Міхайлаўне за дар і ўручыў ёй памятную кнігу “Партызанскі альманах”.

Мікалай ШАЎЧЭНКА, член Беларускага саюза журналістаў, падпалкоўнік запасу