Казанскі на пачатку 1950-х два гады навучаўся ў В.Цвірко ў нашым Тэатральна-мастацкім інстытуце разам з Л.Шчамялёвым, В.Грамыкам і Б.Аракчэевым, потым прадоўжыў навучанне ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў імя І.Рэпіна. Ён часта бываў на Беларусі, меў да яе асаблівыя пачуцці — тут нараджаліся тэмы і сюжэты яго карцін, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ды ў іншых музеях Расіі…
Ва ўрачыстай перадачы твораў узялі ўдзел супрацоўнікі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай. А дырэктар генерал-маёр запасу Мікалай Скобелеў цёпла падзякаваў Кацярыне Міхайлаўне за дар і ўручыў ёй памятную кнігу “Партызанскі альманах”.
Мікалай ШАЎЧЭНКА, член Беларускага саюза журналістаў, падпалкоўнік запасу