Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Майстар з вялікай літары
Усе, хто ведаў гэтага чалавека асабіста як настаўніка, сябра, калегу, грамадскага дзеяча, а перш за ўсё як аўтара шматлікіх цудоўных скульптурных твораў, — памятаюць пра яго.
Архітэктура? Гэта архіважна !
Мінск апошнім часам стаў падобны да модніцы, якая, збіраючыся на баль ва ўмовах напружанага сучаснага рытму жыцця, паспявае пасядзець і перад люстэркам: то адну дэталь дабавіць, то другую, а то і ўвогуле літаральна адным смелым рухам кардынальна зменіць працоўны стыль на вячэрні. Актыўнае развіццё гарадской прасторы заўважаюць не толькі жыхары сталіцы, але і шматлікія госці. І калі мінчукі ўжо ўспрымаюць новабудоўлі ў гістарычным цэнтры за звыклую дадзенасць (да добрага прызвычайваешся хутка), дык госці, асабліва замежныя, не стамляюцца здзіўляцца, як хутка змяняецца гарадское аблічча. Але ж ці любая новабудоўля ў радасць? Ці магчыма далікатна, без “віхуры і ўціску”, наладзіць добрасуседства паміж найновымі выяўленнямі архітэктурнай думкі, сучасным дызайнам гарадскога ландшафту і гістарычнымі помнікамі, прычым як далёкай даўніны, так і нядаўняга мінулага?
Экзатычная даўніна, альбо Калі ў вёсках загучаць гуслі і варган?
Музычную фальклорную спадчыну трэба пачынаць вяртаць праз дзіцячыя калектывы. Менавіта так лічыць дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў КАЛАЦЭЙ, калі ў нас зайшла гутарка пра старадаўнія музычныя інструменты. Пра тыя, якія раней былі ў побыце нашых продкаў, а сёння не толькі не лічацца ў поўным “арсенале” інструментаў фальклорных калектываў, а і ўвогуле гатовы ўвайсці ў Чырвоную кнігу, калі б такая вялася.
Студзеньскім музычным вечарком…
Сёння ў Брэсце ўрачыста завяршаецца юбілейны, ХХ Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”, які пачаўся 9 студзеня. Ён сабраў больш за 400 музыкантаў з 14-ці краін свету.
Чатыры слугі двух гаспадароў
Часам думаецца, што і сапраўды стылістыка камедыі дэль артэ надзвычай блізкая беларускім народным традыцыям. У прыватнасці, адным з доказаў гэтаму можа служыць папулярнасць на нашай нацыянальнай Купалаўскай сцэне твораў італьянскага драматурга Карла Гальдоні — літаратурнага “правазвесніка” гэтага жанру. Яшчэ не забыўся паводле яго п’есы спектакль Купалаўскага тэатра “К’ёджаўскія перабрэхі”.
Вясковыя Каляды пад раяль
Гэтымі святочнымі студзеньскімі днямі няўрымслівыя культасветработнікі Аршаншчыны падводзяць рахункі года мінулага, распачынаюць ажыццяўленне прыярытэтных раённых праграм па развіцці сферы ў горадзе і ў вёсцы.
Навагоднія кінасмяшынкі
Ёсць навуковая, так званая афіцыйная гісторыя мастацтваў: кіно, цырка, тэатра. А ёсць тое, што захоўваецца адно ў памяці акцёраў, рэжысёраў, людзей іншых творчых прафесій: розныя падзеі, здарэнні, выпадкі. Часта — гумарыстычныя. На жаль, нідзе тое не фіксуецца, і жыве толькі пэўны час. Напярэдадні старога Новага года “К” адрасуе сваім чытачам такія вясёлыя згадкі
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»