Што сэрца памятае?

№ 45 (1119) 09.11.2013 - 15.11.2013 г

Бярозаўшчына
Трыццаць гадоў таму ветэраны Вялікай Айчыннай вайны прапанавалі работнікам тагачаснага аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама стварыць хор і назваць яго “Памяць сэрца”.

/i/content/pi/cult/453/9531/10-7.jpg

Ля вытокаў стварэння калектыву стаялі Мікалай Пятніцкіх, Іван і Анэла Панюцічы, Марыя Пазняк, Дар’я Пярова, Марыя Логінава, Мікалай Галаганюк, Сцяпан Коўп, Іван Якаўлеў, Міхась Юрчанка…

Паступова ў “Памяць сэрца” ўліваліся і ветэраны працы. Калектыў стаў народным. Цяпер у ім — 30 спевакоў, якія выступаюць па ўсім раёне. Пабывалі з гастролямі і на Брэстчыне, і ў Мінску.

Кіруе “Памяццю сэрца” Кацярына Шэшка. Сёння яна з сябрамі падбірае рэпертуар для новай канцэртнай праграмы ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі.

Іван АСКІРКА
Бяроза

Фота аўтара