Арганізавалі кангрэс Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сабралася каля 500 дэлегатаў 17 краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Германіі, Галандыі, Нідэрландаў, Чэхіі, Швецыі, Турцыі…
Кангрэс прапанаваў удзельнікам канферэнцыю “Інфармацыйнае грамадства і грамадства ведаў: роля і месца бібліятэк”. Прадстаўнікі органаў дзяржкіравання ў сферы культуры, вядучыя спецыялісты бібліятэк, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў ды інфармацыйнай прадукцыі абмеркавалі самыя розныя аспекты функцыянавання бібліятэк ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. Тэмай гутарак сталі таксама тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі. У шэраг актуальных занесена праблема кадравага забеспячэння бібліятэчных устаноў.
Выстаўка рэсурсаў і сэрвісаў, да арганізацыі якой апрача Міністэрства культуры і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маюць Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і СТАА “Трэгросс”, прэзентавала больш за два дзясяткі кампаній-удзельніц, што займаюцца распрацоўкай праграмнага забеспячэння электронных рэсурсаў, прапаноўваюць электронныя калекцыі ды бібліятэкі, інфармацыйныя прадукты для навукі, культуры і адукацыі, праграмнае забеспячэнне для фарміравання пошукавых інфармацыйных сістэм і сэрвісаў.
У межах кангрэса 24 кастрычніка працавала і дыскусійная пляцоўка “Беларуская бібліятэка будучыні”. Больш падрабязна аб прагнозна-аналітычным бачанні бібліятэчных перспектыў — у бліжэйшых нумарах “К”.