Непаўторныя творы Бога

№ 42 (1116) 19.10.2013 - 25.10.2013 г

“Беларусь сінявокая” — у галерэі “TUT.BY” адкрылася выстаўка фотамастака, выдаўца, дызайнера і этнографа, аўтара славутага аднайменнага фотаальбома Дзяніса Раманюка.

Дзяніс Раманюк, нагадаем, — фатограф, які здымае ваду. І робіць ён гэта так, што ад ягоных твораў нельга адарваць вачэй… Публіка ўжо магла бачыць яго маляўнічыя палотны (інакш і не скажаш!) на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі. Гэты праект сімвалізуе працяг аўтарскага “падарожжа” па водных прасторах роднага краю.

/i/content/pi/cult/450/9447/3-1.jpeg /i/content/pi/cult/450/9447/3-2.jpeg

/i/content/pi/cult/450/9447/3-4.jpeg /i/content/pi/cult/450/9447/3-3.jpeg

/i/content/pi/cult/450/9447/3-5.jpeg

Не толькі палёт думкі ці камеры (некаторыя фота былі зроблены з вышыні) робіць здымкі Дзяніса Раманюка запамінальнымі і пранікнёнымі, а і ўважлівы ды ўдумлівы позірк аўтара, веданне гісторыі і асаблівасцей свайго краю, шчырае ім замілаванне. Здаецца, фатографу ўдаецца немагчымае: зрабіць бачным тую няўлоўную пяшчоту, што хаваецца ў складках празрыстага адзення нашых рэк і азёр…

Дзяніс кажа, што сваёй працай ён хацеў бы перадаць хараство непаўторных твораў Бога на зямлі. Калі глядзіш на ягоныя работы, у гэта верыцца…

Фота Дзяніса РАМАНЮКА