Дню маці прысвячаецца

№ 42 (1116) 19.10.2013 - 25.10.2013 г

У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстаўка “Прысвячэнне маці”. Частку экспазіцыі складаюць жывапісныя творы мастака Аляксея Кузьміча. А ў другім раздзеле — артэфакты, што датычацца жыцця і прафесійнай дзейнасці знакамітых жанчын Беларусі.

/i/content/pi/cult/450/9438/9-6.jpeg

Аляксей Кузьміч называе сябе мастаком мадоннаў. Жанчына і немаўля — ягоны любімы сюжэт. За чвэрць веку такіх палотнаў ён зрабіў больш за шэсцьсот. З гэткім багажом мастак мог бы трывала атабарыцца ў “Кнізе рэкордаў Гінеса”. Некаторыя з тых карцін дэманструюцца на дадзенай выстаўцы.

Другі раздзел дае ўяўленне пра гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі і пра ролю, якую адыгралі ў ім жанчыны. Гэта героі працы, людзі культуры і мастацтва, героі спорту. Эмацыйны акцэнт выстаўкі — асабістыя лісты ды вершы знакамітых жанчын, звернутыя да іхніх сыноў…

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"