Аляксей Кузьміч называе сябе мастаком мадоннаў. Жанчына і немаўля — ягоны любімы сюжэт. За чвэрць веку такіх палотнаў ён зрабіў больш за шэсцьсот. З гэткім багажом мастак мог бы трывала атабарыцца ў “Кнізе рэкордаў Гінеса”. Некаторыя з тых карцін дэманструюцца на дадзенай выстаўцы.
Другі раздзел дае ўяўленне пра гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі і пра ролю, якую адыгралі ў ім жанчыны. Гэта героі працы, людзі культуры і мастацтва, героі спорту. Эмацыйны акцэнт выстаўкі — асабістыя лісты ды вершы знакамітых жанчын, звернутыя да іхніх сыноў…