Салістка “Сеніцы” Кацярына Дукарэц выступіла ў сольным конкурсе (намінацыя “Народны вакал. Салісты”) і атрымала дыплом І ступені. А “Сеніца” стала ўладальнікам спецыяльнага фестывальнага прыза “Залатая хваля”.
Журы адзначыла арыгінальную праграму нашага калектыву: кожны нумар — міні-спектакль, дзе вакал, харэаграфія, тэкст і музыка аб’яднаны ў арганічнае цэлае. Заслуга ў гэтым прыналежыць харэографу Міхаілу Ягораву ды кіраўніку інструментальнай групы Таццяне Ждан. А менавіта такія крэатыўныя творчыя праграмы і вітаюцца ў першую чаргу на “Хвалі ідэй”.
Ларыса КУЗЬМІЧ, мастацкі кіраўнік народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Сеніца”