Падарунак ветэрану

№ 41 (1115) 13.10.2013 - 18.10.2013 г

Дубровеншчына
У Дубровенскім раёне пачалася падрыхтоўка да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У шэрагу шматлікіх мерапрыемстваў ды па- дзей ёсць і такая: наш зямляк, ураджэнец вёскі Макараўка, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь і кіраўнік Студыі ваенных мастакоў краіны Мікалай Апіёк працуе над партрэтам ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аўрамавіча Асіпенкі.

Міхаіл Аўрамавіч вызваляў Польшчу, дайшоў да Берліна, мае раненні і баявыя ўзнагароды. Партрэт гэтага мужнага чалавека будзе прэзентаваны на выстаўцы, прысвечанай 10-годдзю Студыі ваенных мастакоў. Яе адкрыццё плануецца ў галерэі імя Міхаіла Савіцкага ў лістападзе. Пазней партрэт мяркуецца выставіць у экспазіцыі, што рыхтуецца да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Мінску.

/i/content/pi/cult/449/9420/11-2.jpeg

Людміла ДУДАРАВА, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама

На здымку: Мікалай Апіёк піша партрэт  Міхаіла Асіпенкі.